дзьму́ць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
дзьму́ |
дзьмё́м |
| 2-я ас. |
дзьме́ш |
дзьмяце́ |
| 3-я ас. |
дзьме́ |
дзьму́ць |
| Прошлы час |
| м. |
дзьму́ў |
дзьму́лі |
| ж. |
дзьму́ла |
| н. |
дзьму́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
дзьмі́ |
дзьмі́це |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
дзьмучы́ |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дзьмуць, дзьму, дзьмеш, дзьме; -мём, -мяце́, -муць; -мі; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Веяць, гнаць паветра.
Дзьмуў лёгкі ветрык.
2. З сілай выпускаць з рота струмень паветра.
Д. на агонь.
У дудку дзьме хлапчук.
◊
Куды вецер дзьме (разм., неадабр.) — не мець сваёй думкі, прыстасоўвацца да існуючых меркаванняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзьмуць несов. дуть;
◊ і ў вус (сабе́) не дзьме — и в ус (себе́) не ду́ет;
куды́ ве́цер дзьме — куда́ ве́тер ду́ет;
дз. у сваю́ дуду́ — гнуть своё
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Несці, гнаць струмень паветра; веяць (пра вецер). Дзьмуў лёгкі ветрык, ласкаючы твар і зганяючы спякоту. Гартны. Ноч была халаднаватая, вецер дзьмуў няроўна: і гусцеў і зменшваўся. Чорны. / у безас. ужыв. Была ўжо глыбокая восень. Дзьмула халоднымі вятрамі, напаўняла канавы дажджом. Ракітны. // безас. Цягнуць, прабіваць (пра скразняк). — Настаюць сапраўдныя халады. Вы бачыце, як дзьме праз вокны?.. Скразняк! Грамовіч.
2. З сілаю выпускаць з рота струмень паветра. Дзьмуць на агонь. □ І хлопчык стаў у дудку дзьмуць, Гамоніць дудка галасліва. Колас. Коля стаяў на каленях і дзьмуў на невялікі грудок сухіх галінак. Ставер.
•••
І ў вус (сабе) не дзьме — не звяртае ўвагі на што‑н., не турбуецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дзьмуць, дзьму́хаць. Формы, што ўзніклі кантамінацыяй на базе старых слав. форм. *duti і *dǫti (*duti ͡*dujǫ; *dǫti: *dъmǫ). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 99–100.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; зак.
1. Пачаць дзьмуць.
Ад ракі падзьмуў халодны вецер.
2. Дзьмуць некаторы час.
Вецер падзьме і перастане.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паддзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
Дзьмуць крыху знізу, збоку.
З-пад дзвярэй паддзімае (безас.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дуць, дую, дуеш, дуе; незак.
Разм. Тое, што і дзьмуць.
•••
І ў вус (сабе) не дуе — тое, што і у вус (сабе) не дзьме (гл. дзьмуць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. гл. задзьмуць.
2. Пра вецер, мяцеліцу: дзьмуць, пранікаючы куды-н.
Часам у вокны задзімаў вецер.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ху́хаць
‘дзьмуць (на што-небудзь)’
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
ху́хаю |
ху́хаем |
| 2-я ас. |
ху́хаеш |
ху́хаеце |
| 3-я ас. |
ху́хае |
ху́хаюць |
| Прошлы час |
| м. |
ху́хаў |
ху́халі |
| ж. |
ху́хала |
| н. |
ху́хала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
ху́хай |
ху́хайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
ху́хаючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)