галадо́ўля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. галадо́ўля
Р. галадо́ўлі
Д. галадо́ўлі
В. галадо́ўлю
Т. галадо́ўляй
галадо́ўляю
М. галадо́ўлі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галадо́ўля ж., разг. го́лод м., голодо́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галадо́ўля, ‑і, ж.

Разм. Галаданне, голад (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галадо́ўля ’голад, галадаванне’ (БРС, Касп., Шат.). Як і галадо́ўка, утварэнне ад дзеяслова галадава́ць. Суф. ‑оўля звычайна з’яўляецца пры вытворных назоўніках (для абазначэння дзеяння) ад дзеясловаў з марфемай *ov‑ (*‑ou̯‑): будава́цьбудоўля і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́дгаладзь ’не даядаючы, галодна’ (калінк., З нар. сл.), надгаладзень ’тс’ (слуц., Нар. сл.). З над (значэнне меры) і назоўніка *голодь(нь)галадоўля’ ў старым він. скл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пашэ́ўля, лун. пошэуля ’салома на вільчыку’ (Нар. сл.). Палескае. Да па‑шыць, па‑шываць < шыць (гл.). Суфіксу ‑эў‑ля ў літаратурнай мове адпавядае -оўля: галадоўля, гадоўля, у ц.-Палес. гаворках -іўля: драг. годиўля, зыміўля, купіўля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

голодо́вка

1. (отказ от пищи в знак протеста) галадо́ўка, -кі ж.;

2. (голод) галадо́ўля, -лі ж., го́лад, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тарго́ўля ’торг, купля’ (Байк. і Некр.), ’гандаль’ (Бяльк.), ’гандлёвая сетка’ (даўг., Сл. ПЗБ), ’гандлёвая дзейнасць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Укр. торгі́вля ’гандаль’, рус. торго́вля ’тс’. Усходнеславянскае арэальнае ўтварэнне ад таргаваць (гл.) па тыпу гадоўля (ад гадаваць), галадоўля (ад галадаць) і пад.; адносна ўтварэнняў з суф. ‑оўл‑я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 91. З захаду беларускага моўнага арэала актыўна выцяснялася германізмам (ідышызмам?) гандаль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

голад, галадоўка, недаяданне / у жывёлы: бяскорміца; галадоўля, галадаванне, галадуха, галаднеча, бясхлеб'е, бясхлебіца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)