вяхо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і мачалка.

|| прым. вяхо́тачны, -ая, -ае і вяхо́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяхо́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вяхо́тка вяхо́ткі
Р. вяхо́ткі вяхо́так
Д. вяхо́тцы вяхо́ткам
В. вяхо́тку вяхо́ткі
Т. вяхо́ткай
вяхо́ткаю
вяхо́ткамі
М. вяхо́тцы вяхо́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вяхо́тка ж. моча́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяхо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Мачалка. Намыліць вяхотку.

2. Абрэзкі тканіны, рыззё. Стасеў бацька.. важна хадзіў ля трактара, выціраў перапэцканыя рукі вяхоткай. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяхо́тка1 ’мачалка’ (Байк. і Некр., БРС, Бяльк., КСП, КТС, Яруш.); ’рыззё’ (Касп., КТС, Нас.). Рус. дыял. вехотка ’тс’. Памяншальнае да вехаць (гл.). Значэнне ’мачалка’ — другаснае, на базе больш натуральнага ’пук саломы, веташ і г. д.’.

Вяхо́тка2 ’куча, чарада’ (КСП). Няясна. Магчыма, пераноснае ад вяхотка1. Параўн. «Вяхоткай вошы па спіне поўзаюць» (КСП). Не выключаны, аднак, і іншы спосаб тлумачэння. Параўн. рус. валаг. вяха ’куча’. Далейшыя сувязі застаюцца няяснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

моча́лка мача́лка, -кі ж., вяхо́тка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мяхотка ’вехцік для мыцця посуду’ (Касп.). Да вяхотка! (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раго́жа, ‑ы, ж.

Грубая плеценая тканіна з лубяных палосак (для ўпакоўкі, накрывання чаго‑н. і пад.). Выбягаюць з класнага вагона салдаты, грузяць у цяплушкі .. запакаваную ў рагожу мэблю. Лужанін. // Мачалка з лубяных палосак; вяхотка. Каля дзвярэй некалькі старэнькіх дзядкоў неміласэрна церлі адзін аднаму рагожамі спіны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мача́ла1 ’тонкія, доўгія палоскі з лубянога слою ліпавай кары, з якіх вырабляюць рагожу, вяроўкі і інш.’ (ТСБМ; в.-дзв., шчуч., Сл. ПЗБ), мача́лка ’вехаць для змывання гразі, мыцця посуду’ (там жа), мачу́ла, мачу́лка ’тс’, вымачанае лыка’ (чэрв., Сл. ПЗБ; Нас., Грыг., Маш.), мачу́льнік ’чалавек, які вырабляе мачалкі’ (Нас.). Да мачыць (гл. мачы́ць): ’мачала вырабляецца шляхам вымочвання кары ў вадзе’ (Фасмер, 2, 666). Мена ‑ал‑ у ‑ул‑ пад уплывам лексемы мачу́ла1 (гл.). Укр. мачу́ла мачалка, вяхотка’, відаць, з бел.

*Мача́ла2, мочало ’растопленае сала або смятана, у якую мачаюць бліны, пірагі’ (Вешт.). Да мача́ць (гл.). Аб суфіксе ‑lo ў функцыі Nomen acti гл. Слаўскі, SP, 1, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавя́ць, смал. перевя́ть ’парваць, перацерці (пра вяроўку, ліну)’ (Этимология–1981, 72). Да пера- (гл.) і вять ’рваць, церці’, якое да прасл. *vęti < і.-е. u̯en‑ ’біць, раніць’, гоц. wunds ’раніць’, англ. wen (< прагерм. *wanja), кімр. ym‑wan ’біцца, змагацца’, карнуэлск. gwane ’праколванне’, англ.-сакс. Wenn ’пухліна’, ’гуз ад удару’ і інш. < і.-е. *u̯a‑/*u̯o‑/*u̯ə‑, параўн. лат. vâts ’рана’, літ. votìs ’адкрытая скула, нарыў’. З гэтым дзеясловам са значэннем ’рваць, церці’, рус. валаг. вя́ха ’куча, бярэмя, ноша’, а таксама ’ўдар, аплявуха, грымак, кухталь’ (семантыка ’біць’) звязваецца бел. полац. вяхотка2 (гл.) ’чарада, куча’, якое ў ЭСБМ (2, 336) падаецца з паметай “няясна” (Гарачава, Этимология–1981, 72–74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)