ва́дкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ва́дкі ва́дкая ва́дкае ва́дкія
Р. ва́дкага ва́дкай
ва́дкае
ва́дкага ва́дкіх
Д. ва́дкаму ва́дкай ва́дкаму ва́дкім
В. ва́дкі (неадуш.)
ва́дкага (адуш.)
ва́дкую ва́дкае ва́дкія (неадуш.)
ва́дкіх (адуш.)
Т. ва́дкім ва́дкай
ва́дкаю
ва́дкім ва́дкімі
М. ва́дкім ва́дкай ва́дкім ва́дкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ва́дкі, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў стане вадкасці, здольны цячы.

Вадкія рэчывы (у адрозненне ад цвёрдых і газападобных). Вадкае паліва.

|| наз. ва́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кро́пельна-ва́дкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кро́пельна-ва́дкі кро́пельна-ва́дкая кро́пельна-ва́дкае кро́пельна-ва́дкія
Р. кро́пельна-ва́дкага кро́пельна-ва́дкай
кро́пельна-ва́дкае
кро́пельна-ва́дкага кро́пельна-ва́дкіх
Д. кро́пельна-ва́дкаму кро́пельна-ва́дкай кро́пельна-ва́дкаму кро́пельна-ва́дкім
В. кро́пельна-ва́дкі (неадуш.)
кро́пельна-ва́дкага (адуш.)
кро́пельна-ва́дкую кро́пельна-ва́дкае кро́пельна-ва́дкія (неадуш.)
кро́пельна-ва́дкіх (адуш.)
Т. кро́пельна-ва́дкім кро́пельна-ва́дкай
кро́пельна-ва́дкаю
кро́пельна-ва́дкім кро́пельна-ва́дкімі
М. кро́пельна-ва́дкім кро́пельна-ва́дкай кро́пельна-ва́дкім кро́пельна-ва́дкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

во́гненна-ва́дкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́гненна-ва́дкі во́гненна-ва́дкая во́гненна-ва́дкае во́гненна-ва́дкія
Р. во́гненна-ва́дкага во́гненна-ва́дкай
во́гненна-ва́дкае
во́гненна-ва́дкага во́гненна-ва́дкіх
Д. во́гненна-ва́дкаму во́гненна-ва́дкай во́гненна-ва́дкаму во́гненна-ва́дкім
В. во́гненна-ва́дкі (неадуш.)
во́гненна-ва́дкага (адуш.)
во́гненна-ва́дкую во́гненна-ва́дкае во́гненна-ва́дкія (неадуш.)
во́гненна-ва́дкіх (адуш.)
Т. во́гненна-ва́дкім во́гненна-ва́дкай
во́гненна-ва́дкаю
во́гненна-ва́дкім во́гненна-ва́дкімі
М. во́гненна-ва́дкім во́гненна-ва́дкай во́гненна-ва́дкім во́гненна-ва́дкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надабра́ць, надбяру, надбярэш, надбярэ; надбяром, надбераце; што і чаго.

Разм. Зменшыць колькасць чаго‑н. (пра сыпкія, вадкія і інш. рэчывы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плі́гаць ’хварэць паносам’, плюнуць ’разам вызваліцца ад вадкіх экскрэментаў (пра дзіця)’ (Нас.), плэгатэ, плэгнутэ, плыгаты ’раптоўна выдзеліць на чалавека вадкія экскрэменты (пра тушку, якая ў гэты час ляціць альбо знаходзіцца на дрэве)’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Відаць, звязаны з прыметнікам плюгавы (гл.), параўн. плюгивіць, рус. плюга́вгппь ’пэцкаць нечыстотамі, брудам, ванітамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

флюі́ды, ‑аў; адз. флюід, ‑у, М ‑дзе, м.

Кніжн.

1. Газападобныя або вадкія рэчывы, якія вылучаюцца з магматычнага ачага.

2. Гіпатэтычная вадкасць, якой да 18 ст. тлумачылі з’явы цеплыні, магнетызму, электрычнасці.

3. Паводле ўяўленняў спірытаў — нейкія «псіхічныя токі», якія нібыта вылучаюцца чалавечым целам або якім‑н. іншым целам, прадметам. Спачатку думалі даць ход справе, але Растоўцаў быў мёртвы, а флюіды — рэч ірэальная і пасадзіць іх нікуды нельга. Караткевіч. // перан. Тое, што выходзіць ад каго‑, чаго‑н.

[Лац. fluidus — пякучы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тля ’дробнае насякомае, якое жывіцца сокам раслін’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк., Арх. Вяр.), ’моль, Acarus’: тля мучная, сырная (Ласт.), ’плесня, мох на чым-небудзь гнілым; прах; моль, дробныя чарвякі’ (Нас.), ’плесня’ (Байк. і Некр.), тля́га ’тля’ (Барад.), ст.-бел. тля ’тля’ (1489 г., КГС). Укр. тля, дыял. тлі́я, рус. тля ’тс’. Звязваюць з прасл. *tьliti ’хутка і прагна есці, паглынаць; выгадоўваць, адкормліваць; губіць, знішчаць, псаваць, пажыраць’, параўн. стараж.-рус. тьлити ’псаваць, пажыраць’, роднаснае *tьlěti ’тлець’ (гл. тлець). Акрамя таго, супастаўляецца з грэч. τῖλάωвадкія экскрэменты’, ’хварэю на панос’, лат. tĩrelis ’балота’, літ. týras ’балота; чысты’, tỹrė ’каша’, што няпэўна (ЕСУМ, 5, 583; Фасмер, 4, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́ша, пля́шка, пле́шка, пля́жка, пля́ўшка, ’шкляная пасудзіна, бутэлька’, ’паходная бутэлька, фляшка’, пляшачка, пле́шэчка, ’бутэлечка для лекаў’ (ТСБМ, Нас., Дразд., Сцяшк. Сл., Мік., Мядзв., Шпіл., Гарэц., Бір., Федар. 6, Чуд., Мал., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг., Ян.; мін., КЭС; драг., Сл. Брэс.; ЛА, 5; Мат. Гом.; ТС); ’шкло ад лямпы’ (Ян.), ’шкляная ці гліняная пасудзіна, у якой захоўваліся алей і інш. вадкія рэчывы’ (палес., З нар. сл.), ’паўлітровая бутэлька’ (Сцяшк. МГ). Ст.-бел. пляша, фляша, фляжка, хвляша ’пляшка, бутэлька’ (1538 г.) запазычаны са ст.-польск. flasza ’тс’, якое з с.-в.-ням. vlasche, ст.-в.-ням. flasca, сучаснае ням. Flasche (Булыка, Лекс. запазыч., 1102; Фасмер, 4, 200), што выводзяць з ням. flechten ’плесці’, на думку Банькоўскага (1, 374), непераканаўча. Параўн. таксама пля́га6 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́паць ’прымушаць падаць што-небудзь сыпкае ці дробнае’, ’трусіць, церушыць’, ’ісці, падаць (пра снег, дождж)’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Бяльк., Сл. ПЗБ; ашм., Стан., Растарг.), ’пасыпаць’ (Сл. ПЗБ), ’ліць, наліваць’ (брагін., мін., Цыхун, вусн. паведамл.; Растарг.): сып воду (КСП), ’ставіць сетку’ (калінк., Арх. ГУ), ’страляць’ (гарад., Нар. ск.), сы́пацца ’падаць уніз (пра што-небудзь дробнае)’, ’здыхаць, прападаць’ (ТС), ’ліцца (пра слёзы)’ (Ян.), ’часта нараджацца’ (Юрч. Вытв.), сыпаце́ць ’ляцець; шугаць’ (Сл. ПЗБ). Укр. си́пати ’сыпаць; ліць’, рус. сы́пать ’сыпаць’, ц.-слав. сыпати, польск. sypać ’сыпаць’, дыял. ’ліць’, в.-луж. sypać, н.-луж. sypaś, чэш. sypati, славац. sypať, серб.-харв. си̏пати ’сыпаць, ліць’, славен. sípati ’сыпаць’, балг. си́пвам ’сыпаць, ліць’, макед. сипе ’тс’, ст.-слав. сыпати ’сыпаць’. Прасл. *sypati ’сыпаць’; іншая ступень чаргавання: стараж.-рус. сути, съпу ’сыпаць’, ст.-слав. соути, съпѫ ’тс’. Славянскае слова роднаснае літ. sùpti, supù ’калыхаць, люляць’, ітэратыў sūpúoti, ст.-прус. suppis ’насып’, лац. supō, ‑āre ’кідаць’ (гл. Траўтман, 293; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1124; Фасмер, 3, 818; Шустар-Шэўц, 1400–1401; Махэк₂, 543; ЕСУМ, 5, 240–241. Борысь (590) *sypati разглядае як мнагакратны дзеяслоў ад прасл. *suti, *sъpǫ ’сыпаць’, параўн. яшчэ ст.-польск. suć, suję, каш. sëc, sëją ’сыпаць’, ст.-чэш. souti, suji ’тс’, славен. súti, spém ’тс’, якія сумесна з пазаславянскімі адпаведнікамі ўзыходзяць да і.-е. *su̯ep‑ з магчымым першасным значэннем ’рухацца туды і назад, трэсці’, адкуль у семантыцы славянскага слова рэшткі гэтага значэння ’хутка бегчы, ісці, рухацца’; гл. таксама Бязлай, 3, 344; SEK, 4, 261. Аб’яднанне значэнняў ’сыпаць’ і ’ліць’ трактуецца як іншамоўны ўплыў, параўн., напрыклад, Зінкявічус (Балта-слав. иссл. 1983, 28) адносна польск. дыял. sypać ’сыпаць’ і ’ліць’ пры літ. pílti, якое мае абодва значэнні (гл. яшчэ раней Кудзіноўскі, ABSl, 1, 225); параўн. таксама літ. seikė́ti ’вымяраць сыпкія і вадкія рэчывы’ (Буга, Rinkt., 2, 562). Больш падрабязна гл. Бланар, Зб. Дорулі, 76–83 (тут побач з іншамоўным уплывам дапускаецца і ўнутрымоўнае семантычнае развіццё).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)