ВА́ДКІЯ ЎГНАЕ́ННІ,
водныя растворы ці суспензіі мінер. і некаторых арган. угнаенняў. Найб. пашыраны азотныя і комплексныя вадкія ўгнаенні. Азотныя вадкія ўгнаенні: вадкі (бязводны) аміяк; аміячная вада; аміякаты і плавы (растворы аміячнай салетры і мачавіны); вуглеаміякаты. Выкарыстанне ўскладняецца неабходнасцю перавозкі і захоўвання ў герметычных (ціск да 1,9 МПа) умовах. У Беларусі вырабляюць на Гродзенскім вытв. аб’яднанні «Азот». Комплексныя вадкія ўгнаенні акрамя азоту маюць фосфар, калій, мікраэлементы. Колькасць пажыўных рэчываў 27—30%, у суспензіраваных — 45—54%. Найб. перспектыўныя азотна-фосфарныя вадкія ўгнаенні (растворы фасфатаў амонію): маюць нізкую т-ру крышталізацыі (-18 °C), доўга захоўваюць свае фіз.-хім. ўласцівасці, аснова для вытв-сці інш. комплексных вадкіх угнаенняў. Прыдатныя для ўсіх с.-г. культур.
т. 3, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ДКІЯ ПАЎПРАВАДНІКІ́,
вадкасці, якія маюць уласцівасці паўправаднікоў. Адкрыты А.Ф.Іофе і А.Р.Рэгелем у пач. 1950-х г. Па фармальных прыкметах вадкія паўправаднікі — расплавы з удзельнай электраправоднасцю пры нармальных умовах у інтэрвале (10-8 — 10-5) Ом-1 · м-1; маюць электронную электраправоднасць.
Вадкія паўправаднікі ўтвараюцца пры плаўленні шэрагу крышталічных кавалентных паўправаднікоў (селен Se, злучэнні тыпу , , , і інш.), пры ўмове захавання кавалентных міжатамных сувязяў. У гэтым выпадку не мяняецца (ці нязначна памяншаецца) удзельная электраправоднасць і захоўваецца яе паўправадніковы характар тэмпературнай залежнасці ў адрозненне ад некаторых крышталічных паўправаднікоў (крэмній Si, германій Ge, і інш.), электраправоднасць якіх пры плаўленні рэзка павялічваецца да значэнняў, характэрных для металаў. Некаторыя вадкія паўправаднікі пры далейшым павелічэнні т-ры трацяць паўправадніковыя ўласцівасці і набываюць металічныя (напр., сплавы тэлур—селен Te—Se, багатыя Te).
Вадкія паўправаднікі выкарыстоўваюцца ў тэрмаэлементах, радыяцыйнаўстойлівых высокатэмпературных тэрмістарах і пераключальніках і інш.
Літ.:
Катлер М. Жидкие полупроводники: Пер. с англ. М., 1980;
Глазов В.М., Кольцов В.Б., Курбатов В.А. Экспериментальное исследование электрофизических свойств кремния вблизи фазового перехода кристалл — расплав в твердом и жидком состоянии. // Расплавы. М., 1987. Т. 1, вып. 1.
т. 3, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ДКІЯ КРЫШТАЛІ́,
стан рэчыва, прамежкавы паміж цвёрдым крышталічным і ізатропным вадкім. Характарызуецца цякучасцю і поўнай ці частковай адсутнасцю трансляцыйнага парадку ў структуры пры захаванні арыентацыйнага парадку ў размяшчэнні малекул (гл. Далёкі і блізкі парадак). Вадкія крышталі маюць пэўны тэмпературны інтэрвал існавання.
Пераходы цвёрдага крышталічнага рэчыва ў вадкі крышталь і далей у ізатропную вадкасць і адваротныя працэсы з’яўляюцца фазавымі пераходамі. Паводле спосабу атрымання вадкія крышталі падзяляюцца на ліятропныя (утвараюцца пры растварэнні шэрагу злучэнняў у ізатропных вадкасцях; напр., сістэма мыла — вада) і тэрматропныя (узнікаюць пры плаўленні некаторых рэчываў). Па арганізацыі малекулярнай структуры адрозніваюць вадкія крышталі нематычныя (з вылучаным напрамкам арыентацыі малекул — дырэктарам і адсутнасцю трансляцыйнага парадку), смектычныя (з пэўнай ступенню трансляцыйнага парадку — слаістасцю) і халестэрычныя (нематычныя, у якіх дырэктары сумежных слаёў утвараюць паміж сабою вугал, з-за чаго ўзнікае вінтавая структура). Узаемная арыентаванасць малекул абумоўлівае анізатрапію фіз. уласцівасцей вадкіх крышталёў: пругкасці, электраправоднасці, магн. успрымальнасці, дыэлектрычнай пранікальнасці і інш., што выкарыстоўваецца для выяўлення і рэгістрацыі фіз. уздзеянняў (эл. і магн. палёў, змены т-ры і інш.). Многія арган. рэчывы чалавечага арганізма (эфіры халестэрыну, міэлін, біямембраны) знаходзяцца ў стане вадкіх крышталёў.
Вадкія крышталі выкарыстоўваюцца ў інфарм. дысплеях (калькулятары, электронныя гадзіннікі, вымяральныя прылады і інш.), пераўтваральніках відарысаў, прыладах цеплабачання, мед. тэрмаіндыкатарах і інш. На Беларусі даследаванні вадкіх крышталёў праводзяцца ў БДУ, Мінскім і Віцебскім мед. ін-тах, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, навук.-вытв. аб’яднанні «Інтэграл» і інш.
Літ.:
Чандрасекар С. Жидкие кристаллы: Пер. с англ. М., 1980;
Текстурообразование и структурная упорядоченность в жидких кристаллах. Мн., 1987.
В.І.Навуменка.
т. 3, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ДКІЯ КАЎЧУКІ́,
нізкамалекулярныя лінейныя палімеры, пры ацвярджэнні (вулканізацыі) якіх утвараюцца гумападобныя матэрыялы.
Вязкія вадкасці, малекулярная маса (0,5—10)·103. Найб. пашыраныя тыпы: вуглевадародныя, крэмнійарганічныя, полісульфідныя, урэтанавыя. Лёгка перапрацоўваюцца ў гумавыя вырабы метадам свабоднага ліцця. Выкарыстоўваюць таксама як аснову кляёў, герметыкаў, штучнага пакосту, пластыфікатараў.
т. 3, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ва́дкі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ва́дкі |
ва́дкая |
ва́дкае |
ва́дкія |
| Р. |
ва́дкага |
ва́дкай ва́дкае |
ва́дкага |
ва́дкіх |
| Д. |
ва́дкаму |
ва́дкай |
ва́дкаму |
ва́дкім |
| В. |
ва́дкі (неадуш.) ва́дкага (адуш.) |
ва́дкую |
ва́дкае |
ва́дкія (неадуш.) ва́дкіх (адуш.) |
| Т. |
ва́дкім |
ва́дкай ва́дкаю |
ва́дкім |
ва́дкімі |
| М. |
ва́дкім |
ва́дкай |
ва́дкім |
ва́дкіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ва́дкі, -ая, -ае.
Які знаходзіцца ў стане вадкасці, здольны цячы.
Вадкія рэчывы (у адрозненне ад цвёрдых і газападобных). Вадкае паліва.
|| наз. ва́дкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кро́пельна-ва́дкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кро́пельна-ва́дкі |
кро́пельна-ва́дкая |
кро́пельна-ва́дкае |
кро́пельна-ва́дкія |
| Р. |
кро́пельна-ва́дкага |
кро́пельна-ва́дкай кро́пельна-ва́дкае |
кро́пельна-ва́дкага |
кро́пельна-ва́дкіх |
| Д. |
кро́пельна-ва́дкаму |
кро́пельна-ва́дкай |
кро́пельна-ва́дкаму |
кро́пельна-ва́дкім |
| В. |
кро́пельна-ва́дкі (неадуш.) кро́пельна-ва́дкага (адуш.) |
кро́пельна-ва́дкую |
кро́пельна-ва́дкае |
кро́пельна-ва́дкія (неадуш.) кро́пельна-ва́дкіх (адуш.) |
| Т. |
кро́пельна-ва́дкім |
кро́пельна-ва́дкай кро́пельна-ва́дкаю |
кро́пельна-ва́дкім |
кро́пельна-ва́дкімі |
| М. |
кро́пельна-ва́дкім |
кро́пельна-ва́дкай |
кро́пельна-ва́дкім |
кро́пельна-ва́дкіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
во́гненна-ва́дкі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
во́гненна-ва́дкі |
во́гненна-ва́дкая |
во́гненна-ва́дкае |
во́гненна-ва́дкія |
| Р. |
во́гненна-ва́дкага |
во́гненна-ва́дкай во́гненна-ва́дкае |
во́гненна-ва́дкага |
во́гненна-ва́дкіх |
| Д. |
во́гненна-ва́дкаму |
во́гненна-ва́дкай |
во́гненна-ва́дкаму |
во́гненна-ва́дкім |
| В. |
во́гненна-ва́дкі (неадуш.) во́гненна-ва́дкага (адуш.) |
во́гненна-ва́дкую |
во́гненна-ва́дкае |
во́гненна-ва́дкія (неадуш.) во́гненна-ва́дкіх (адуш.) |
| Т. |
во́гненна-ва́дкім |
во́гненна-ва́дкай во́гненна-ва́дкаю |
во́гненна-ва́дкім |
во́гненна-ва́дкімі |
| М. |
во́гненна-ва́дкім |
во́гненна-ва́дкай |
во́гненна-ва́дкім |
во́гненна-ва́дкіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
надабра́ць, надбяру, надбярэш, надбярэ; надбяром, надбераце; што і чаго.
Разм. Зменшыць колькасць чаго‑н. (пра сыпкія, вадкія і інш. рэчывы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыстылява́ць
(лац. distillare = сцякаць кроплямі)
ачышчаць перагонкай, раздзяляць вадкія сумесі на фракцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)