нарака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., на каго-што, з дадан. сказам і без дап.

Выказваць крыўду на каго‑, што‑н., нездавальненне кім‑, чым‑н. Было страшна, голадна, але Анатоль ніколі не хныкаў, ніколі не наракаў на цяжкасці. Асіпенка. З людзьмі Аўгуст Эрнеставіч умее ладзіць. Шафёры, грузчыкі, возчыкі, экспедытары з пагрузачнай канторы на яго не наракаюць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́тась ’у мінулым годзе’ (ТСБМ, Сцяшк., Касп., Шат., Гарэц., ТС, Мал., Грыг., КЭС, лаг; калінк., жлоб., гом., добр., рэч., Мат. Гом.; горац., маг., КЭС; аўгуст., Карл.), драг. лі́тюсь, літюся (З нар. сл.), лун., бяроз. ле́тося, ле́туся ’тс’ (Шатал., ТС), сакульск., гродз. ле́тось ’гэтага года’ (Кар., Труды) — апошняе, відавочна, пад уплывам польскай мовы. Укр. лі́тось, літісь, лєтось, польск. latoś ’сёлета’, н.-луж. lětos(a), в.-луж. lětsa, чэш. letos, letose, славен. lẹ́tos, серб. ле̏тос(ке), харв. ljȅtos, хварск. lȉos, макед. летоска, балг. лятос(ка), прасл. lěto‑se ’гэтага года’. Да лета (гл.) і ‑se, якое з займенніка ’гэты’. Яно прысутнічае ў постфіксах -сь, ‑сьці (калісьці). Больш падрабязна пра -сь гл. Сабалеўскі, РФВ, 71, 1904, 15–17; Абрэмбская–Яблонская, БЛ, 9, 16–19. Гл. таксама Слаўскі, 4, 73–75. Сюды ж ле́ташні ’мінулагодні’ (Некр., Бяльк., Касп., ТС, Шат., Сцяшк.), летышній (Грыг.), літёшны (Сіг.), драг. лі́тюшны(й) ’тс’ (З нар. сл.), ле́ташнік ’цялё, якому ідзе другі год’ (Касп.; глыб., рас., Сл. паўн.-зах., ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавя́сла, пераве́со, перавёсла, перавясло́, пырывысло́ (і інш. фанетычныя варыянты) ’скрутак саломы, якім перавязваюць сноп’ (Нас., ТСБМ, Сцяшк. Сл., Выг., Шат., Касп., Мат. Гом., Ян., ТС, Сл. Брэс.; ЛА, 2), ’звязка лыка’ (слуц., КЭС), ’ручка ў вядры’ (Др.-Падб., Гарэц., Касп., Сл. ПЗБ), пырывысло́, перавя́сло ’пярэвітка, на якую кладуць жэрдкі ў плоце’ (брэсц., слуц., ЛА, 4). Укр. пере́ве́сло, рус. дыял. перевя́сло ’перевясла ў снапе; дужка вядра, кошыка; саламяная вяроўка для замацавання саломы на стрэхах’. Паводле Фасмера (3, 236), да пере‑ і вя́сло (гл. пера- і вясло́1), якое з прасл. *vęzslo. Махэк₂ (477) выводзіць укр. переве́сло з повере́сло́, суадносячы яго з прасл. *poverslo < *po‑verz‑slo. Гэтаксама Бязлай (3, 98). Аднак дадзеныя Грынчэнкі, узятыя ў Вярхрацкага, на якія спасылаюцца гэтыя аўтары, запісаны на крайнім захадзе ўкр. моўнай тэрыторыі, дзе магчымы ўплыў зах.-слав. моў. З другога боку, на карысць дапушчэння Махэка прамаўляе ‑е‑ ў складзе ‑ве‑ лексемы пере́ве́сло, а не ‑вʼя‑ (як у перевʼязати ’перавязаць’). Для ц.-слав. поврѣсло Трубачоў (Этимология–1972, 40) выводзіць прасл. форму *poverz‑slo. Гэтыя дзве формы з *po‑ (зах.- і паўд.-слав.) і *per (у асноўным, усх.-слав.) суіснуюць у кантамінаваных варыянтах на польскай моўнай тэрыторыі: powrósło (замест правільнай, фанетычна законнай формы powrzosło) і паўд. porwósło, вял.-польск. prowionsło, мазав. prowiąsło, катавіцка-кракаўскае przewiązło, пазн. powrząsło, аўгуст. przewiąslo (замест przewiązło), што дае падставу дапусціць архаічнасць форм *pervę(z)slo, povę(z)slo і *poverzlo (Банькоўскі, 2, 730, 739, 918).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)