апраўда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго (што). Прызнаць невінаватым, вынесці апраўдальны прыгавор.

А. падсуднага.

2. што. Даказаць магчымасць чаго-н.

Старацца а. які-н. учынак.

3. што. Паказаць сябе дастойным чаго-н.

А. высокае званне.

А. давер калектыву.

4. што. Акупіць, кампенсаваць.

Расходы апраўдаюць сябе.

|| незак. апра́ўдваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апраўда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апраўда́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апраўда́ю апраўда́ем
2-я ас. апраўда́еш апраўда́еце
3-я ас. апраўда́е апраўда́юць
Прошлы час
м. апраўда́ў апраўда́лі
ж. апраўда́ла
н. апраўда́ла
Загадны лад
2-я ас. апраўда́й апраўда́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час апраўда́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апраўда́ць сов., в разн. знач. оправда́ть;

а. падсу́днага — оправда́ть подсуди́мого;

а. неразу́мны ўчы́нак маладо́сцю — оправда́ть неразу́мный посту́пок мо́лодостью;

а. чые́е́будзь надзе́і — оправда́ть чьи́-л. наде́жды;

а. расхо́ды — оправда́ть расхо́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апраўда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Даказаць чыю‑н. невінаватасць. [Шашы] хацелася апраўдаць Максіма. Шамякін. // Вынесці прыгавор, які заключае прызнанне падсуднага невінаватым.

2. Даказаць магчымасць чаго‑н. [Лабановіч:] — Калі за прыродаю пайсці, то можна апраўдаць рознае глупства, асабліва, калі пры гэтым пачнеш яшчэ патураць сабе. Колас. // Паслужыць асновай для апраўдання чаго‑н. Памог выпадак, які паклаў канец ваганням Веры Антонаўны і крыху апраўдаў яе ў вачах Васіля Пятровіча. Карпаў.

3. Праявіць сябе вартым чаго‑н. Умей адважна, друг, змагацца І ворагаў перамагаць, Каб добры гонар сына працы Жыццём і смерцю апраўдаць. Глебка.

4. Кампенсаваць, акупіць. [Осіпава:] — Больш, хоць забі, не дам. А то і ягад сваіх не апраўдаю. Пятніцкі.

5. Афіцыйна пасведчыць дакументамі зробленым выдаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апраўда́нне, -я, н.

1. гл. апраўдаць.

2. Довад, якім можна апраўдаць, вытлумачыць што-н.

Для яго ўчынкаў няма апраўдання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оправда́ть сов., в разн. знач. апраўда́ць;

оправда́ть подсуди́мого апраўда́ць падсу́днага;

оправда́ть чьи-л. наде́жды апраўда́ць чые́е́будзь надзе́і;

оправда́ть расхо́ды апраўда́ць расхо́ды;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апра́ўдваць несов., в разн. знач. опра́вдывать; см. апраўда́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абязві́ніць

апраўдаць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абязві́ню абязві́нім
2-я ас. абязві́ніш абязві́ніце
3-я ас. абязві́ніць абязві́няць
Прошлы час
м. абязві́ніў абязві́нілі
ж. абязві́ніла
н. абязві́ніла
Загадны лад
2-я ас. абязві́нь абязві́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час абязві́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апраўда́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апраўдаць.

2. Прызнанне падсуднага невінаватым; прыгавор суда, які адхіляе прад’яўленае падсуднаму абвінавачанне. Адвакат патрабаваў апраўдання падабароннага.

3. Довады, якімі можна апраўдаць каго‑, што‑н. [Паходня:] — Ты шукаеш апраўдання, Захаравіч, супакойваеш самога сябе. Хадкевіч. // Тлумачэнне, у якім прыводзяцца падставы, якія дазваляюць апраўдаць каго‑, што‑н. У Косці вырвалася міжволі ні то апраўданне, ні то просьба, ні то скарга. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзя́чны, -ая, -ае.

1. Які адчувае, выказвае ўдзячнасць або прасякнуты ўдзячнасцю.

У. чытач.

Я вам вельмі ў. за дапамогу.

У. позірк.

2. перан. Які абяцае добрыя вынікі, плён, які можа апраўдаць затрачаныя сілы, сродкі.

Удзячная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)