анемо́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. анемо́на анемо́ны
Р. анемо́ны анемо́н
Д. анемо́не анемо́нам
В. анемо́ну анемо́ны
Т. анемо́най
анемо́наю
анемо́намі
М. анемо́не анемо́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

анемо́на бот. анемо́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анемо́на ж., бот. анемо́н м., физ. анемо́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анемо́на, ‑ы, ж.

Травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі, белымі або ружовымі кветкамі, якія лёгка адлятаюць ад ветру; кураслеп.

[Грэч. ánemos — вецер.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курасле́п, ‑у, м.

Род шматгадовых травяністых раслін сямейства казяльцовых; анемона. Жоўты кураслеп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́треницаII ж., бот. ве́траніца, -цы ж., курасле́п, -пу м., анемо́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Канадры́ста, канодрыста ’кураслеп (анемона) дуброўны, Anemone nemorosa L.’ (лун., Шатал.), стол. конадрысь, драг. коноздрыця ’тс’ (Нар. лекс.). Складанае слова: першая часткада прасл. kotib ’конь’, у паўн.-слав. гаворках яна замяняецца на каза‑ (параўн. гродз. казадрост белы# казарост жоўты): другая — да прасл. drbslb (ад дзеяслова ärtstati, drbščę) ’дызентэрыя’. Параўн. яшчэ ст.-польск. kozia drześć ’казялец, Ranunculus Candidus’ (SP, 5, 38), мар. kozi drisi, польск. kozidrzystанемона’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сажо́нка ’расліна анемона люцічная Anemone ranumculoides L.’ (Кіс.). Рус. сазо́нчики ’Pulsatilla vulgaris L.’, самсо́нички ’Pulsatilla patens Mill.’, польск. sasanka ’Anemone pulsatilla L.’, чэш. sasanka ’расліна Anemone’, серб.-харв. sása ’Pulsatilla’, балг. са́сан ’расліна Hepatica triloba’. Ва ўсходнеславянскіх мовах, відаць, запазычанне з польскай, якое падверглася розным фанетычным зменам; напэўна, яно было збліжана і з дзеясл. садзіць, сажаць. Адносна паходжання этымона гл. Махэк₂, 537; там жа і літ-pa. Гл. сасонка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курасле́п1 ’род раслін сямейства казяльцовых: анемона, Anemone L.’ (ТСБМ, Кіс., Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Сцяшк., ТС, Дэмб. 1, Бейл.). Укр. куряча сліпота, рус. курослеп ’тс’, славен. kuroslèp ’вочны цвет, Anagallis arvensis’, серб.-харв. kuroslijep ’чымер чорны, Helleborus niger’, польск. kuroślep ’вочны цвет, Anagallis arvensis’, славац. kuroslep ’тс’. Параўн. Слаўскі, 3, 426; Скок, 2, 240; Безлай, 2, 113. Да кур1 (гл.) і сляпы (гл.). Назвы гэтых раслін у розных славянскіх мовах — вынік калькавання з лацінскай і нямецкай моў і кантамінацый. Іх праславянская старажытнасць здаецца неверагоднай.

Курасле́п2 вадзяны ’вадаперыца балотная, Hottonia palustris L.’ (Кіс.). Да кураслеп1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сон1 ‘спанне’, ‘тое, што сніцца’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ). Параўн. укр., рус. сон, польск., чэш., славац. sen, в.-луж. són, н.-луж. són, славен. sën, серб.-харв. са̏н, балг. сън, макед. сон, ст.-слав. сънъ. Прасл. *sъnъ з *sъpnъ, роднаснага спаць (гл.). Роднасныя: літ. sãpnas ‘сон; тое, што сніцца’, лат. sapnis ‘тое, што сніцца’, ст.-інд. svápnas ‘сон; тое, што сніцца’, лац. somnus ‘сон’. Гл. Фасмер, 3, 716–713 з літ-рай; Махэк₂, 541; Шустар-Шэўц (1334); Глухак, 540.

Сон2 ‘травяністая расліна з вялікімі ліловымі кветкамі-званкамі, якая цвіце рана ўвесну’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., Мат. Гом., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, ТС), ‘розныя віды расліны Pulsatilla L.’ (Кіс., Меер Крыч.), сон-трава ‘расліна сон’ (Байк. і Некр., Касп., Нар. лекс., Кіс.), сонь ‘тс’ (Сл. ПЗБ), со́нчык ‘тс’ (гродз., Кіс., Сл. ПЗБ), сасо́ннік ‘тс’ (Шат.), бабі́н сон ‘расліна Crocus Heuffelianus Herb.’ (Бейл.). Укр. сон, сон‑зі́лля, сон-трава́ ‘расліны Anemone pulsatilla L. і Anemone pratensis L.’, рус. сон, сон‑дре́ма ‘расліна Pulsatilla palena, сон’, таксама сон, сон-трава́ ‘расліна Atrapa belladonna’. Назвы раслін у іншых славянскіх мовах: польск. sasanka, ст.-польск. sesenki, sasenki, sesanki, чэш., славац. sasankaанемона’, серб.-харв. са́са ‘тс’, балг. са́са́н, съ́сънанемона’ і ‘пралеска, Hepatica triloba’, дыял. съса́нка, саса́нкаанемона’. Этымалогія няпэўная. Дурыданаў (Зб. Лер-Сплавінскаму, 81 і наст.) славянскія словы лічыць звязанымі з ст.-егіп. s‑šš‑n ‘лотас’, араб. susan ‘лілія’, тат. susan ‘касач’. Яны былі запазычаны з ст.-грэч. σουσον ‘лілія’ і ў праславянскай набылі формы *sъsъnъ, *sъsьnъ або *sъsenъ. Пасля вакалізацыі ераў паводле народнай этымалогіі былі звязаны з *sъnъ ‘сон’, што не беспадстаўна, таму што некаторыя віды раслін, напрыклад Pulsatilla patens L., у беларускай народнай медыцыне ўжываюцца як заспакаяльны і снатворны сродак (гл. Лекарственные растения и их применение. Минск, 1976, 482), а ў Сафійскім краі ў Балгарыі кветкі расліны кладуць у калыску дзецям. Іншая версія звязана з тым, што расліны роду Anemone у час дажджу і ноччу закрываюць кветкі, што звешваюцца ўніз (нібы спяць), гл. Краўчук, БЛ, 6, 66–67. Ва ўсходнеславянскіх мовах слова, відаць, было поўнасцю атаясамлена з сон1. Гл. яшчэ Махэк₂, 537–538; ЕСУМ, 5, 352.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)