Прара́мак 1 ’вузкая палоска зямлі, лесу’ (Ян.). Адпаведнікі стараж.-рус. раманы ’густы лес; лес, які мяжуе з палямі’, рама ’ўскраінная вобласць’, усх. і паўн. решенье ’рубеж, край раллі, які ўпіраецца ў лес’, ст.-рус. рама ’рубеж, граніца; ралля, якая мяжуе з лесам’, раменье ’лес па краю раллі, узлессе’, рамьнь ’моцны, бялізны’. Фасмер (3, 440) звязвае гэту групу слоў са стараж.-рус. рамяный ’багаты, моцны’, рус. ц.-слав. рамѣнь ’гвалтоўны, моцны’. Ільінскі (ИОРЯС, 23, 1, 179) параўноўваў са ст.-ісл. rót ’корань’, якое, далей, роднаснае лац. retdix ’тс’, ramus ’галінка’ (Вальдэ-Гофман 2, 415). Па фармальных і семантычных паказчыках найбольш пераканаўчым з’яўляецца тлумачэнне Аткупшчыкова (Из истории, 197) аб роднасці славянскіх слоў літ. armuo ’ралля’, лац. armen‑tum ’рабочая скаціна (тая, якая выкарыстоўваецца на раллі)’. Яны вызначаюцца як і.-е. дэрываты на теп‑ ад асновы, прадстаўленай у ст.-рус. орати, літ. arti ’араць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́ша ‘асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывёлы’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), ‘пра постаць, фігуру вялікага, поўнага чалавека’ (ТСБМ, Вруб.); туш ‘паўната, поўнае цела’: залезе бусало ў закуток, бу тая туш (ТС), ст.-бел. туша ‘сцягно, падрыхтаванае да ўжытку цела забітай жывёлы’: две тꙋшы мꙗса козлового (1552 г., ГСБМ). Параўн. укр. ту́ша, туша́, туш ‘тс’, рус. ту́ша ‘сцяг, цела забітай жывёлы’, польск. tusza ‘цела чалавека’, ‘паўната’. Апошняе лічыцца запазычаным у XVIII ст. з рус. ту́ша, чаму пярэчыць фіксацыя ў старабеларускай мове XVI ст. Слова звязваецца з тук, тыть, гл. Праабражэнскі, 2, 24; Гараеў, 381; Фасмер, 4, 129; Арол, 4, 123 (аналагічна да рус. крыша < крыть). Сумнеўна Якабсон (IJSLP, 1/2, 1953, 273) — з рус. ту́хнуть і Чарных (2, 274) — з рус. тощий. Відаць, запазычана з цюркскіх моў: параўн. тат., баш. түш ‘грудзінка’, тур. döş ‘бок; пярэдняя частка тушы’ (ЕСУМ, 5, 688; Борысь, 655).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свіне́ц ‘цяжкі мяккі легкаплаўкі метал сінявата-шэрага колеру’ (ТСБМ): свінец волаво чыстае (Сержп. Прымхі). Рус. свине́ц, укр. свине́ць, ст.-рус., рус.-ц.-слав. свиньць, славен. svínəc, балг. свине́ц ‘волава’ (з рус. — БЕР, 6, 550). Прасл. *svinьcь. Роднаснае літ. švìrnas ‘свінец’, лат. svins ‘волава’. Сувязь з грэч. χυαυος ‘сіняе рэчыва’, іран. *spana‑ ‘жалеза’ лічыцца сумніўнай, гл. Фасмер, 3, 577; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1160; Сной₁, 624; Новое в рус. этим., 203–205. Насуперак гэтаму Данка і Вітчак (ABSl, 21, 83–91) лічаць яе верагоднай, выводзячы зыходнае *svinъ ‘волава’ з і.-е. *k̑wn̥:s ‘нейкі карысны камень’, ‘нейкі метал’, якому адпавядае грэч. мікен. ku‑wa‑no ‘шкло блакітнага колеру’, фрак. σπινος ‘каштоўны камень’, хец. kuwanna ‘медзь’, іран. s(p)ana ‘жалеза’, ст.-перс. *âsana‑ ‘тс’. У Беларусі назва распаўсюдзілася пад рускім уплывам, народная назва — волаво (гл. волава), параўн. свінец як волово (ТС). Рус. о́лово ў народнай мове адпавядае цын (Нас.), цына (Ласт.). Параўн. аднак ст.-бел. свинья ‘адзінка вымярэння колькасці свінцу і волава’ (Ст.-бел. лексікон), што, відаць, сведчыць пра народнаэтымалагічнае асваенне старой назвы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вотаўсця ’таўставата’ (Шат.). Рус. во́толсто ’тс’. Ад прыслоўя тоўсце і прыстаўкі во‑, якая, магчыма, з о‑, об‑ у колькасным значэнні (больш падрабязна гл. вомаль, вобмаль, там і літ.). Не зусім ясна з’яўленне ‑е, хаця зрэдку яно і сустракаецца; параўн. рус. во́близке ’паблізу’, во́сине ’сінявата’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вудо́ба ’месца, дзе побач з населеным пунктам знаходзіцца поле, лес, луг, папас і рэчка’ (Яшк., слаўг., рэч.). Рус. дыял. удобье ’ўгоддзі’. Ст.-рус., ст.-слав. оудобь ’лёгкі, магчымы’. Ад у і доба (гл.) (Фасмер, 4, 149). Параўн. неўдобіца, неудобка (Выгонная, Лекс. Палесся, 40 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́жымкі ’рэшткі льнянога семені’ (Жд., 1); ’макуха’ (Мат. Гом.); ’жамерыны’ (Шатал.). Рус. вы́жемкі ’тс’. Ад выжымаць (у слоўніках дзеяслоў зафіксаваны толькі на Магілёўшчыне, але, відавочна, распаўсюджаны шырэй) з суф. ‑к‑ або ад *выжым (параўн. рус. выжим — дзеянне па дзеяслову выжымаць) з тым жа суфіксам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́ндзіцца ’вэндзіцца; марудзіць, затрымлівацца’ (Сцяшк. МГ). Значэнне ’марудзіць, затрымлівацца’ другаснае. Аналагічнае развіццё і ў рус. мове (рус. копти́ться ’сядзець, нічога не рабіць’). Магчыма, сюды адносіцца і вэ́ндзацца ’бадзяцца, сланяцца без работы’ (Шат.), якое, відаць, утворана ад вэ́ндзаць ’вэндзіць’ (так жа, як вэ́ндзіцца ’марудзіць’ < вэ́ндзіцца, вэ́ндзіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вятры́ла ’ветразь’ (КСТ). Хутчэй за ўсё, як і ўкр. вітрило (Шаўчэнка), запазычана з рускай мовы. Рус. ветрило са ст.-слав. вѣтрило; параўн. балг. дыял. ве́трило, ветри́ло ’парус, ветразь’. Рус. дыял. назвы тыпу смал. ветри́ло ’прыстасаванне для аховы стога ад ветру’ сюды непасрэдна не адносяцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́ла ’дом-асабняк’ (БРС, КТС) запазычана з рус. вилла (Крукоўскі, Уплыў, 73), хаця не выключана магчымасць запазычання з польскай мовы. Рус. слова паходзіць з іт. villa ’дача, вёска’ < лац. villa ’дача’ (Фасмер, 1, 315; Шанскі, 1, В, 98; КЭСРЯ, 81; Махэк₂, 689; БЕР, 1, 148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінакурня ’вінакурны завод, бровар’ (БРС, КТС). Укр. виноку́рня, рус. виноку́рня, ст.-рус. винокурня (з XVII ст.) ’тс’. Утворана па тыпу іншых Nomina loci пры дапамозе суф. ‑ьnʼa (які служыць для ўтварэння назваў закрытых памяшканняў) ад дзеяслова вінакурыць ’гнаць віно, гарэлку’ (ці ад назоўніка вінаку́р).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)