заду́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Задуменны, задумлівы. Галя думала, што Альбіна проста хоча павадзіць яе па лесе, паказаць хараство яго. Але Альбіна ішла задумная, маўклівая. Сабаленка. Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі. Купала. Алесь ішоў берагам паміж старых задумных хвой і прыслухоўваўся да іхняй таёмнай гаманы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закра́іна, ‑ы, ж.

1. Разм. Край чаго‑н. Навокал жа браня, вострыя вуглы ды няроўныя закраіны. «Маладосць». // Спец. Выступаючы кант чаго‑н. Закраіна гільзы.

2. Паласа талай вады паміж берагам і краем лёду. [На прыбярэжнай паласе] ўтвараюцца першыя закраіны, у той час як на сярэдзіне ракі або возера лёд яшчэ моцны і надзейны. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Прабрацца, пранікнуць у што‑н. вузкае, цеснае ці паміж кім‑, чым‑н. Таццяна абышла вакол агароджы і на другім баку ўбачыла ладную такі шчыліну. Ёй удалося праціснуцца. Васілёнак. Свідраль устаў, апрануў паліто і праціснуўся праз парадзелы натоўп да дзвярэй. Дуброўскі. Статкевіч праціснуўся між лавак. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́гарадны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прыгарада; знаходзіцца ў прыгарадзе. Прыгарадныя жыхары. Прыгарадны завод. Прыгарадны раён. // Які знаходзіцца паблізу горада. Прыгарадны лес. Прыгарадная зона. □ Пачалася аблава па ўсім гарадку і па прыгарадных вёсках. Чорны.

2. Які мае адносіны да транспартных зносін паміж горадам і прыгарадам. Прыгарадныя касы. Прыгарадны поезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супаста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., што.

Параўнаць з чым‑н. або паміж сабой, узаемна суадносячы што‑н. Дастаткова супаставіць .. урывак з верша Багдановіча «Лясун» з купалаўскім «Чорным богам», каб убачыць адрозненні мэтавых установак паэтаў. Ярош. Хіба мастацкае слова не выклікае ў нас жадання супаставіць жыццёвыя з’явы, зрабіць свае вывады? Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утапі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на утопіі (у 1 знач.). Утапічнае вучэнне Томаса Мора.

2. Які з’яўляецца утопіяй (у 2 знач.); нерэальны. Разам з адыходам ад утапічных ідэй Лабановіч.. перамагае.. разлад паміж словам і справай. «Полымя».

3. Які ўяўляе сабой утопію (у 3 знач.). Утапічны раман.

•••

Утапічны сацыялізм гл. сацыялізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вуплува́ць ’выплываць’ (Бяльк., КСТ). Супадаючыя формы з усходу і поўдня Беларусі тлумачацца па-рознаму: магілёўская форма адлюстроўвае фанетычныя змены, звязаныя з сістэмай дысімілятыўнага акання і моцнай лабіялізацыяй ы паміж губнымі (вып‑ > вуп‑, Яшкін, Узаемадзеянне, 65; Вайтовіч, Ненаціскны вакалізм, 43 і наст.), палеская форма ўтворана ад плуць ’плыць’ з пераходам ы > у пасля губных (Вайтовіч, там жа, 45 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́і1 ’падцяжкі ў штанах’ (Сцяшк.). Да шле́йкі (гл.).

Ле́і2 ’нашыўкі з моцнай тканіны або скуры на тых месцах пераважна кавалерыйскіх штаноў, якія хутка праціраюцца’, ’абшыўка ў штанах’ (ТСБМ, Сцяшк.; слуц., міёр., Нар. словатв.), польск. сувалк. lei̯a ’скурай абшытыя штаны’, podlejowaś spodnienaszyć lei. Паходзіць з франц. ’полка палатна, тканіна паміж пругамі’ (ТСБМ, 3, 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґігалле́ ’сцяблы і лісце бульбы’ (раён Івацэвічаў паміж рр. Шчарай і Ясельдай). Паводле Смулковай (Лекс. балтызмы, 41), запазычанне з літ. gigė̃lis ’Equisetum arvense, пустазелле, палявы хвошч’. Параўн. і ґіге́ль, гі́гель (гл.). Сюды Смулкова (там жа) адносіць і дзягі́лля ’тс’ (якое сустракаецца ў той жа мясцовасці). Але фанетычная форма слова не вельмі ясная (непасрэдна з gigė̃lis яе атрымаць нельга).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашо́рстак ’жэрдка ў гумне, прымацавання паміж сохамі на ўзроўні сцен; ашорстак быў раней таксама ў хатах’ (лях., Янк. Мат.), ’жэрдка ў хаце, на якую вешалі адзенне’ (Сержп., ЭШ, рук.). Ад шост з устаўным р, параўн. шо́рстак (Касп.), шо́стак ’тс’ (П. С.), відаць, пад уплывам шорсткі і пад.; а прыстаўное, як у ахлеў (хлеў), афіранка і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)