Ле́і1 ’падцяжкі ў штанах’ (Сцяшк.). Да шле́йкі (гл.).

Ле́і2 ’нашыўкі з моцнай тканіны або скуры на тых месцах пераважна кавалерыйскіх штаноў, якія хутка праціраюцца’, ’абшыўка ў штанах’ (ТСБМ, Сцяшк.; слуц., міёр., Нар. словатв.), польск. сувалк. lei̯a ’скурай абшытыя штаны’, podlejowaś spodnienaszyć lei. Паходзіць з франц. lé ’полка палатна, тканіна паміж пругамі’ (ТСБМ, 3, 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)