прыгарадны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прыгарада; знаходзіцца ў прыгарадзе. Прыгарадныя жыхары. Прыгарадны завод. Прыгарадны раён. // Які знаходзіцца паблізу горада. Прыгарадны лес. Прыгарадная зона. ▪ Пачалася аблава па ўсім гарадку і па прыгарадных вёсках. Чорны.

2. Які мае адносіны да транспартных зносін паміж горадам і прыгарадам. Прыгарадныя касы. Прыгарадны поезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)