Ку́зла 1 ’чараўніцтва’ (полацк., Суднік, вусн. паведамл.). Параўн. чэш. kouzle, славац. kuzio, в.-луж. kuzio ’тс’. Да *kuzlo ’коўка’ (< zkovali) (Фасмер, 2, 402). Суфіксацыя на ‑slo (SP, 1, 103–104). Параўн., аднак, кузла 2.
Ку́зла 2 ’закрутка з каласоў на ніве жыта, зробленая з мэтай чараўніцтва’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.« кузло ’ніжні канец снапа’. Параўн. літ. kužulas ’сноп з рэштак сена’ (Фрэнкель, 324). Далейшыя сувязі праблематычныя. Значэнне бел. слова, магчыма, узнікла пад уплывам кузла 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
-нь, пастпазіцыйная партыкула, якая далучаецца да займеннікаў тыпу штонь ’што-небудзь’, хтонь ’хто-небудзь’, прыслоўяў тыпу калінь ’калі-небудзь’ і пад., вядома яшчэ ст.-бел. штонь (1387), какійньколи (якія калі) (1432). Паводле Карскага (1, 323), можа выводзіцца з займенніка *(j)ь (ст.-слав. иже, параўн. він. скл. *нь) або з’яўляецца вынікам скарачэння не ці ні, параўн. ст.-бел. штонь есть дохода; паводле Копечнага (ESSJ SG, 1, 323), звязана з займеннікам *onъ (гл. ён).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дра́бы ’рэбры, косці; касцяк, каркас’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’воз’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Паводле Фасмера (1, 545), які і рус. дря́бы ’воз для снапоў’, бел. драбі́на, укр. драби́на, польск. drabina, роднаснае з с.-ням. treppe, trappe ’лесвіца’ (так і Бернекер, 1, 219). Іначай Трубачоў (Эт. сл., 5, 100–101), які пад праформамі *drabъ, *draby аб’яднаў вялікую групу слоў і лічыць, што ёсць сувязь з прасл. *dьrati ’драць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памост ’узвышша ў выглядзе пляцоўкі, насланай з дошак; падлога’ (ТСБМ, Шат., Янк. 3., Сл. ПЗБ, Гарэц.), ’падлога’ (Касп., Сцяшк. МГ, ДАБМ, 954; Шпіл., Хрэст. па бел. дыялекталогіі, 334, Бір. дыс.), ’падстаўка з хворасту пад дуплянкі’ (Мат. Гом.), помосто́к ’ступенькі перад уваходам у дом’ (Шушк.). Рус. помо́ст, укр. помо́ст, ст.-рус. помостъ ’падлога, дах, ярус; рыначная плошча’, помостити. Фасмер (3, 323) лічыць ад po‑ і мост (гл.), але магчыма і аддзеяслоўнае ўтварэнне ад памасціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́рус ’умацаваны на мачце кавалак моцнай тканіны, якая надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна; кавалак тканіны, што нацягнуты на крыло ветранога млына’ (ТСБМ). Рус. па́рус, ст.-рус. парусъ (пад 907 г.). Пэўнай этымалогіі няма. Лічыцца запазычаннем з грэч. φᾶρος, ацціч. φάρος ’тс’ (Міклашыч, 232; Фасмер, Этюды, 145; Праабражэнскі, 2, 19). Супраць Мікала (РФВ, 48, 277), які набліжае да ст.-рус. рухо ’адзенне’, але гэта версія няпэўная ў фанетычных адносінах (гл. яшчэ Фасмер, 3, 210).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парча́ ’тканіна са складаным узорам з шаўковай асновай і залатым або сярэбраным (або імітаваным пад золата ці серабро) узорам’. Рус., укр. парча́ ’тс’. У запазычаннях ст.-бел. м. не адзначаецца, таму, відаць, у бел. м. з рус. Лічыцца запазычаннем з тат. parča ’парча, узор’ (Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 140, 232; Праабражэнскі, 2, 19). Паводле Гомбаца (RS, 7, 187), тут ст.-цюрк. аснова, што і ў кірг. barča ’шаўковая тканіна’. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 210.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́рыць ’варыць што-небудзь у закрытай пасудзе пры дапамозе пары; апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, размякчэння і пад.); апякаць, прыпякаць; кіпяціць (пра малако); біць, лупцаваць’. Рус. па́рить, укр. па́рити, ц.-слав. парити, польск. parzyć, в.-луж. parić, н.-луж. pariś, чэш. pařiti, славац. pariť, серб.-харв. па̏рити, славен. páriti. Прасл. pariti < para (гл. па́ра 1). Роднаснае літ. perëti, periu, perëjau ’выседжванне птушанят’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 201; Мацэнаўэр, 12, 191; Фасмер, 3, 207).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патра́ўка ’страва, яда’, ’верашчака’ (ТСБМ, Некр.; ганц., Сл. Брэс.), ’мачанка’ (Янк. 2), ’соус, прыгатаваны з рэшткаў валовага мяса’ (Нас.), ’рэдкая страва з мясам, падкалочаная мукой’, ганц. ’падліўка’ (Сл. ПЗБ). Як і ўкр. потра́вка ’блюда з розных кавалкаў мяса з дадаваннем кавалкаў каўбасы’ — з польск. potrawka ’адваранае мяса пад соусам’. На ўсходзе Беларусі патраўка адрозніваецца значэннямі: хойн. ’зацірка’, рэч. ’бульён’, браг. ’суп з мукой і ягадамі або грыбамі’, хойн. ’халадзец’, хойн. патраўка ’цура’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацёхціся ’пачаць расці’ (пух., Сл. ПЗБ). З пух. цёхці ’цягнуць’ (там жа), якое з цесці ’тс’. Да прасл. tęg‑nę‑ti > бел. цягнуць. Форма цёгці ўтварылася паводле ўзору могці ’магчы’, лягці ’легчы’. Спрацаваў у адваротным кірунку закон якання: ‑я‑ (у цягнуць) у I складзе перад націскам і ‑ё‑ пад націскам, хаця гістарычна тут павінна было б быць ‑я‑ (з прасл. ‑ę‑), як пяць, мяса, цягнуць і інш. Развіццё семантыкі: ’цягнуцца’ > ’пачаць расці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перахо́д 1 ’эпідэмія якой-небудзь няцяжкай хваробы’ (стаўб., З нар. сл.), піряхо́д ’пераход часу пасля прымятага’ (Юрч. СНЛ), сюды ж перэхо́дзіць ’перахадзіць за тэрмін (аб карове)’, ’пераходзіць з аднаго месца на другое, у другі стан’ (ТС), пераходка ’брод’ (добр., Мат. Гом.). Да пера- і хадзі́ць, ісці (гл.).
Пераход 2 ’параход’ (Некр., ТС). Пад уплывам народнай этымалогіі з параход (гл.) — пры ад’ідэацыі лексемы пераход — як ’сродак, пры дапамозе якога можна пераправіцца з аднаго месца ў іншае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)