Саба́кі ’гульня’ (Бяльк.). Рус. паўн. соба́ка ’палка, якой ганяюць сучку, шар у гульні’, укр. соба́каназва некаторых з гуляючых у гульню пыж’. Да сабака1, 2, але семантычная матывацыя няясная, паколькі апісанне гульні адсутнічае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыпу́н ‘расходнік пурпуровы, Sedum purpureum L.’ (Кіс., Касп.), ‘від пустазелля’ (Скарбы). Рус. скрипу́н ‘расходнік’. Да скрыпець — расліна скрыпіць у руках, калі яе церці або ціснуць, гл. Аненкаў, 325; іншая народная назвазаячча капуста (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́к(а) ‘драўляная лаўка’: бацько зробіў трыка (пруж., Сл. Брэс.), відаць, трык м. р. Няясна. Магчыма, ад трык ‘баран’ (гл.). Падобны перанос назіраецца ў каза́назва падставак, зэдлікаў’, смал. козю́лечка ‘зэдлік’, кабы́ла, саба́ка ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імша́рнік, імша́р ’махавік’ (стол., Жыв. сл., 189; Нар. лексіка, 125). Утворана ад імшара (гл.) з суф. ‑нік ці ад *імшарны суф. ‑ік. Назва паводле месца росту; параўн. махавік, рус. болотовик і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тру́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Памянш. да труба (у 1 знач.); труба невялікага сячэння. Медная трубка. Гумавая трубка. □ Механік Білі меў за звычай маўчаць і .. марудна калупаўся ля матора,.. каля жылаватых вузлоў бензінавых трубак. Лынькоў.

2. Назва розных прыбораў і прыстасаванняў, звычайна цыліндрычнай формы. Рэнтгенаўская трубка. // Назва розных органаў жывога арганізма ў выглядзе трубы невялікага сячэння. Дыхальная трубка.

3. Частка тэлефоннага апарата, якая служыць непасрэдна для слухання і гаварэння. Тэлефонны званок перапыніў яго. Васількоў, пакутліва скрывіўшы хударлявы жоўты твар, зняў трубку. Асіпенка. Глухнуць нават трубкі тэлефона. Заразіў футбол усіх, як грып. Макаль.

4. Скрутак якога‑н. матэрыялу, якому нададзена цыліндрычная форма. Трубка тканіны расла з кожным днём. Бядуля. Трубка палатна зачапілася канцом за сучок вішні. Жычка.

5. Разм. Тое, што і калодка (у 4 знач.). Дарога раскісла, калёсы гразнуць па трубкі... Васілевіч. Патрэскаліся трубкі, і вось-вось, здаецца, выпадуць спіцы, распадзецца кола. Галавач.

•••

Дыстанцыйная трубка — механізм, прызначаны для ўзрыву снарада ў зададзеным пункце траекторыі.

Трымаць вуха трубкай гл. трымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гале́лы ’шэлег’ (манета; Нас., з заўвагай: «Dinarii Halenses была мелкая саксонская манета»). З формы галеръназва манеты’, якую прыводзіць Булыка (Запазыч., 77), форму гале́лы атрымаць немагчыма, нават калі лічыць, што тут адбылася асіміляцыя: гале́лы < *галеры. Трэба шукаць іншае зыходнае слова. З нумізматычных даследаванняў вядома, што назва манеты denarii Hallenses ці проста Hallenses (ад назвы швабскага горада Hall) ужывалася і ў форме Halleri (гл. R. Kiersnowski, Wstęp do numizmatyki polskiej wieków średnich. W‑wa, 1964, с. 121). Гэта апошняя праз пасрэдніцтва польск. мовы патрапіла ў бел.: гале́лы (націск!) < Halleri (з асіміляцыяй l — r > l — l).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарба́та ’чай’ (БРС, Касп., Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ). Укр. дыял. зах. герба́та, гарба́та ’тс’. Запазычанне з польск. herbata (дыял. harbata) ’чай’. У першай частцы гэтага слова лац. назва расліны наогул (herba), у другой бачаць паўд.-кіт. назву чаю . Як думаюць некаторыя даследчыкі (агляд гл. у Слаўскага, 1, 416), у польск. мову назва трапіла праз гал. herba thee (адсюль і іт. erba tè). Гл. Слаўскі, там жа; Брукнер, 171. Паводле іншай версіі (Слаўскі, там жа), у другой частцы слова трэба бачыць лацінізаваную форму назвы чаю ‑thea (такая форма засведчана даўно).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́ца ’коцік’ (Нас., Сцяц.). Укр. киця, польск. kicia ’тс’. Назва ката гукапераймальнага паходжання. Параўн. падзыўныя для ката (гл. ніці‑ніці): укр. киць‑киць, кицю‑кицю, польск. kici‑kici, kić‑kić. Цікава, што выгукі, якімі падклікаюць катоў, супадаюць у гэтых трох мовах, як і назва ката, якая ад іх паходзіць. Асабліва блізкія беларускія і польскія формы. Найбольш верагоднай застаецца гіпотэза Брукнера (226) аб пранікненні з ням. Kitze ’кошка’ (kitz‑kitz ’падзыўны вокліч’) у польскую мову. Адтуль лексема трапіла ў беларускую і украінскую. У іншых славянскіх мовах, уключаючы рускую, пералічаныя формы практычна адсутнічаюць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарог ’лямеш, сашнік’ (Нас., Чач., Шн., Гарэц., Яруш., Тарн., Сл. ПЗБ); паводле Насовіча, назва ужывалася ў Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай і Мінскай губ.; згодна з ДАБМ, у паўночна-заходняй зоне беларускіх гаворак; за межамі гэтага арэала вядомы на Беласточчыне naroχ ’тс’ (Смул.) і ўсх.-палес. naroh ’жалезны наканечнік рагаціны’ (Маш.); ст.-бел. нарогъ ’сашнік’ (Гарб.), польск. дыял. і ст.-польск. naróg ’жалезны зуб у сахі’. Празрыстая назва (на + рог) акрэслівае этналінгвістычную супольнасць, якая характарызуецца пэўным культурна-моўным адзінствам, у прыватнасці тыпам т. зв. літоўскай сахі (гл. Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мн., 1974, 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нару́б ’надмагільны помнік; драўляная калода з суком, на якім выразаны крыж’ (Клім.), паруб, поруб ’зруб (у калодзезі і інш.)’ (ТС). Ад парубиць ’насячы’ (гл. рубиць), што адлюстроўвае спосаб пабудовы зруба (з вырубанием гнёздаў на канцах бярвёнаў); назва надмагільнага помніка, відаць, другасная, пра што сведчыць іншая назва рэаліі прыхором (Полесский этнолингвистический сб. М., 1983, 25), а таксама археалагічныя даныя аб рэштках спаленых прамавугольных зрубаў з пахаваннямі (Звод помнікаў гіст. і культ. Беларусі: Брэсцкая вобл. Мн., 1984, 349); параўн. таксама запіс з Кобрынскага p-на: Нарублелы пару́бом могылу (Міхайлаў, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)