Зброд ’бязладнае зборышча выпадковых людзей’ (ТСБМ), ’зборышча бадзяг’, ’свавольнік’ (Нас.). Рус. сброд ’тс’, укр. збрід ’зборышча бадзяг’. Sъbrodъ — аблаўтная форма назоўніка да дзеяслова bred‑ti (брасці, гл. брадзіць, брод). КЭСРЯ, 401. Збродзеньсвавольнік’ з суфіксам ‑ень да таго ж кораня; параўн. рус. сбродни ’бадзягі’, ст.-рус. XV ст. събродьнь ’бадзяга’ (Сразн.). Параўн. развіццё знач. у чэш. zbrodeň, zbrodně, польск. zbrodnia ’злачынства’, адкуль ст.-бел. (XVI ст.) збродня, збродзень і суч. дыял. збродня ’злачынства’ (Булыка, Запазыч., 118), Брукнер (648) тлумачыў zbrodnia як ’адход ад броду’, г. зн. ’дарогі’, што наўрад ці дакладна. Хутчэй тут пераход ад назвы сукупнасці бадзяг на ўчынак, які яны могуць зрабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памаўза́, ‑ы, ДМ ‑зе, Т ‑ой (‑ою), м. і ж.

Разм. Шкоднік, свавольнік. Ляжыць на падлозе збанок і суседскі кот-памаўза ласуецца малаком. Гурскі. — Памятаеце, быў такі [конь], «Памаўзой» звалі. І сапраўды ж памаўза. Як да канца баразны падыдзе, Дык і ўбок, на дарогу і да травы. І прыліпне, як смала. Дуброўскі. Стары сцішыў голас і паказаў [на дзяўчынку з завязаным вокам]: — Вунь яна. Улезла ўжо недзе, памаўза... Чаго добрага, можа, і вока выкалала. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марнатра́вец, марнатра́ўны ’хто неразумна траціць грошы, маёмасць’ (іўеў., беласт., Сл. ПЗБ), астрав. марнатра́ўніца ’гаспадыня, якая марна траціць прадукты’ (там жа), (перан.) ’гарэза, свавольнік’ (свісл., Сцяшк. Сл.), паўд.-усх. марнатра́ў, малнатра́ў ’марнатравец’, ст.-бел. марнотравца ’растратчык’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. marnotrawca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскабо́інасвавольнік, гарэза’ (Юрч.). Няясна. Магчыма звязана з прасл. *kobъ, *kobiti, *koběniti (sę) ’быць упартым, супрацівіцца’, параўн. рус. дыял. ко́бый ’чалавек з дрэнным характарам, наравісты’, ко́биться ’паводзіць сябе неспакойна’, ко́бень ’той, хто ўпарціцца, не слухаецца’, гл. ЭССЯ, 10, 88, 92, 101. Прыстаўка можа мець узмацняльнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раско́л ’збойца, разбойнік’, ’гарэза, свавольнік’, ’вісус, шыбенік’ (Бяльк., Мат. Гом.; дзярж., Нар. сл.; Жд. 3, ТС, Янк. Мат.), ’злы, нялітасцівы чалавек’ (Сцяшк. Сл.), раско́ла ’хуліган’ (Сл. Брэс.), роско́л, роско́льнік ’шыбенік, свавольнік’ (ТС). Як здаецца, няма падстаў ідэнтыфікаваць з рус. роско́л, раско́льник, якія Фасмер (3, 444) выводзіць ад рас- і колоть у значэнні ’разбіваць, ламаць’; мяркуецца, што яны ўвайшлі ў мову пасля расколу ў праваслаўі пры патрыярху Нікане ў 1654 г., адсюль маглі набыць значэнне ’разбойнік’. Параўн. накольнік, гл.; развіццё семантыкі аналагічна да сэнсава блізкіх вісус, шыбенік (гл.), і, відавочна, азначала злачынцу, што павінен быў быць пасаджаны на кол (гл.), але змог застацца непакараным. Раско́л у значэнні ’сектант’ (Сержп. Казкі), відаць, запазычана з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракура́т ’прайдзісвет’ (ТСБМ, Нас.), пракура́та ’прайдзісвет (аб жанчыне)’ (Нас.). Рус. прокура́тсвавольнік, гарэза’, прокурати́ть ’гарэзаваць’. З польск. prokurat ’адвакат, павераны ў справах’, якое паходзіць з лац. prōcūrātor ’апякун, кіраўнік, правіцель’ (Фасмер, 3, 374). Значэнне магло змяніцца пад уплывам пракуда, прайдоха (гл.) (параўн. Праабражэнскі, 2, 130; Зяленім, РФВ 54, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажбе́ньсвавольнік, упарты хлопец’ (Некр.), ложбе́й, лажбе́нь ’гультай’ (уздз., Жд. 3), лажбе́ль ’непаваротлівы таўстун’ (Шат.). Рус. варонеж. ложбень ’вялікі, моцны, але гультаяваты чалавек’. Сюды ж лексема лазьбень ’аб падлетку — няўклюда, тупіца’ (кіраў., Нар. сл.) з менай ж//з. Метатэза адбылася пад уплывам дзеяслова ляжа́ць. Балтызм. Параўн. літ. labžà ’неахайны’, ’нявыхаваны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памаўза́ ’шкоднік, свавольнік’ (ТСБМ, Гарэц., Янк., Сл. ПЗБ), ’няспрытны, непаваротлівы чалавек’ (З нар. сл.), памаўзлі́вы ’зладзеяваты’ (Касп.), ’шкодны, праказлівы’ (Сцяшк.). Фармальна аддзеяслоўны дэрыват з ‑а асновай ад *памоўзаць; але ў гэтай форме дзеяслоў не зафіксаваны, хаця існуе палес. моўзаць ’кусаць без зубоў, дзяснамі (пра дзіця, сысуна)’. Далейшыя сувязі гл. галамоўза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́львінсвавольнік, вісус’ (Касп.). Бліжэйшы адпаведнік польск. (гл. першакрыніцу ў Карловіча, 2, 296) kalwin ’недаверак, бязбожнік*·, ад імя рэфарматара Кальвіна. Улічваючы, што ў любым выпадку слова з’яўляецца запазычаннем, нельга выключыць, што яно ўтворана ў польск. перыферыйным дыялекце. Спосаб утварэння (ад уласнага імя) даволі вядомы, параўн. лютар (з адмоўнай характарыстыкай) (Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шы́бенік, ‑а, м.

1. Пакараны смерцю праз павешанне; павешаны на шыбеніцы. Як той і шыбенік, на сценцы Вісіць скрыпка на цвіку. Бядуля.

2. Разм. Свавольнік, балаўнік, гарэза. [Сын] у мяне такі ўжо шыбенік, забаўку знайшоў — у дзверы стукаць, — апраўдвалася маці. Сачанка. // Бандыт, якога чакае шыбеніца; галаварэз. — Што ты робіш, шыбенік! — нема загаласіў стары. Корбан. — Трэба было затрымаць тут гэтага шыбеніка і — аман. Бажко. Самога Яўхіма Халусту не спыніў бы Лявон, і бо баяўся былога панскага аканома. Не спыніў бы і яго малодшага сына Мікалая — шыбеніка і злодзея. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)