Памаўза́ ’шкоднік, свавольнік’ (ТСБМ, Гарэц., Янк., Сл. ПЗБ), ’няспрытны, непаваротлівы чалавек’ (З нар. сл.), памаўзлі́вы ’зладзеяваты’ (Касп.), ’шкодны, праказлівы’ (Сцяшк.). Фармальна аддзеяслоўны дэрыват з ‑а асновай ад *памоўзаць; але ў гэтай форме дзеяслоў не зафіксаваны, хаця існуе палес. моўзаць ’кусаць без зубоў, дзяснамі (пра дзіця, сысуна)’. Далейшыя сувязі гл. галамоўза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)