Вазго́ля ’маруда’ (Юрч.). Да вазголя ’пэцкаль, мазюра’ < *вазгаць ’пэцкаць’, якое звязана з вазгры (Вярэніч, Бел.- укр. ізал., 10–11). Параўн. рус. вазгать, вазганить ’пэцкаць, вэдзгаць, квэцаць’, вазгун, вазгунья, вазган, вазгала, вазгальянеахайны, брудны чалавек, пэцкаль’ (Даль). Гл. Фасмер, 1, 267; Махэк₂, 697.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Захмандра́ць ’запэцкаць’ (Нас.). Няясна. Ці не памылка чытання, замест захлюндраць: хлю́ндранеахайны чалавек (жанчына)’ фіксавалася неаднаразова (Нас., Касп., Шат., Яўс.; навагр., З нар. сл.; в.-дзвін., Шатал.) і этымалагізавалася (Шат., 295) з польск. flondra, flundra. Насовіч дае хлю́ндрыць ’пэцкаць’, вытворнае ад хлю́ндра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурло ’хара’, ’тоўсты і шырокі твар чалавека’, ’чалавек з такім тварам’, ’грубы, неахайны’, мурла́ты, мурла́сты ’мардаты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг.; мсцісл., Нар. словатв.; КЭС, лаг.; глус., Янк. Мат.; паўд.-усх., КЭС). Укр. мурло, рус. тамб., сіб. мурло, мурно ’морда жывёлы, рот’, тул. мурле́ ’шчокі’. Даль (2, 941), Гараеў (219) узводзяць да цюрк. murun, burun ’нос’, а заканчэнне ‑ло пад уплывам лексемы ры́ло. Фасмер (3, 13) дапускае анаматапеічнасць. Можна, аднак, дапусціць, што усх.-слав. мурло́ ўтварылася ў выніку кантамінацыі некалькіх лексем як са значэннем ’брудны, неахайны’ (параўн. літ. máura), так і ’шырокая морда, рот, твар, губа, хара’ (параўн. літ. máuėe, terlė́, marmū̃zė, burnà).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́вярза выраз кавярзні каверзаць ’плесці лапці’ · «кавярзні», узняць на каго «кавярзу» ’гаварыць няпраўду, апіраючыся па праўдзівыя, але перакручаныя факты’ (Нік. Напаў.). Гл. кавярзень.

*Кавярза́, къвірза ’зусім няўмелы і неахайны’ (міёр., З нар. сл.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад коверзати ’няўмела рабіць і да т. п.’ Гл. кавярзаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Таўмы́га, тоўму́га ’бязрогая карова’, ’неахайны чалавек’ (ТС). Аналагічнае да ўкр. товпи́га ’тоўстая асоба’, рус. толпы́га (гл. таўпека), назоўнік з суф. ‑ыг‑а (з дыялектнай зменай ы > у) ад незахаванага дзеяслова, што ўзыходзіць да *tъlmiti ’сціскаць, душыць’. Да семантыкі параўн. таўка́ч ’бязрогая карова’ (ельск., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчаці́нне, ‑я, н., зб.

Жорсткая і кароткая шэрсць у некаторых жывёл. Увесь.. [дзік] пакрыты густым і цёмным, амаль чорным шчаціннем. В. Вольскі. // Такая шэрсць, якая з’яўляецца сыравінай для прамысловасці і ідзе на выраб шчотак, пэндзляў і пад. [Цётка:] Адзін ездзіць косткі збірае, другі — шчацінне, трэці — шкуркі кратовыя. Жычка. // Разм. Валасы на твары чалавека. Дзямід Сыч здзіўлена паглядзеў на зарослы чорным шчаціннем неахайны твар Песенькі і адразу памякчэў. Паслядовіч. // перан. Разм. Пра што‑н. жорсткае, калючае. З пустазелля, з густога шчаціння хмызнякоў як бы ішоў голас палёў — жывы дакор чалавеку. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Замухры́шканеахайны, непрыглядны чалавек’, замухрысты (Колас). Рус. замухры́шка < замухры́шка < замухры́га < мухры́ганеахайны чалавек, ашуканец’ < му́хрый ’кепскі, кволы, мізэрны’. Шанскі, 2, З, 48. Апошні прыметнік пакуль што не растлумачаны. Фасмер (3, 19) звязваў мухрыга з мухлевать, што неабгрунтавана. Ці не трэба ў элеменце мухр‑ убачыць сувязь з махор, махры (’непрычасаны’, ’у абшарпаным адзенні’), што, паводле Фасмера (2, 666), звязваецца з мох, але, можа, зазнала ўздзеянне назвы тканіны, вядомай з XVI ст., як мухояр ’тканіна з ангорскай воўны ці з яе дадаткам’, запазычанай з араб. muh̯ajjar, магчыма, у іншым фанетычным выглядзе (параўн. пазнейшыя запазычанні таго ж слова праз франц. муар і праз англ. махер)? Параўн. варонеж. замухры́житься ’растрапацца, запэцкацца’ і пск. заму́хлить ’растрапаць, узлахмаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калты́ганеахайны, брудны чалавек’, ’неахайная кабета’, калтыжніца ’нячыстая жанчына’ (гарад., Сл. паўн.-зах.). Насовіч адзначыў калтыга ў значэннях ’суцяга, скнара’, ’махляр, ашуканец, карцёжнік’, колтыжнік ’махляр’, колтыжничать ’выцягваць у другога грошы падманам’. Рус. пск., асташк., цвяр. колтыг ’жмінда і да т. п.’, колтыга ’тс’, колтыжничать ’скупіцца, быць хцівым’, адзначаны таксама ў перм. гаворках калтышник ’скупянда’, калтышничать, а іншыя па форме колтовня ’чалавек, які таргуецца за кожную капейку’ ў пск., асташк., цвяр. Відавочна, што толькі адзначаныя ў Насовіча словы можна суаднесці з рус. прыкладамі і кваліфікаваць іх як вынік лакальнай бел.-рус. інавацыі. Што датычыць калтыганеахайны, брудны’ і ’неахайная, брудная жанчына’, відавочна, што паводле семантычнага крытэрыю з іншымі рус. і бел. лексемамі іх суаднесці нельга. Адносна этымалогіі гл. калтаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Задры́панеахайны чалавек’ (ТСБМ). Рус. дыял. задры́па, задри́па, задрёпа; укр. задрі́па, задри́панець. Усх.-слав. бязафіксны наз. ад дзеяслова задрыпаць ’запэцкаць’, утворанага з прэфіксам за‑ ад дрыпаць ’пэцкаць’, што мае шэраг іншаслав. паралелей, якія вядуць да рэканструкцыі семантыкі dripati ’раздзіраць’ (SR, 4, 236); гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 5, 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нецікавы ’нецікавы; слабы, малавартасны (ужываецца з назоўнікамі, якія абазначаюць назвы сельскагаспадарчых гароднінных культур або назвы хатніх жывёл)’ (Янк. 1), ’непрыгожы’ (Сл. ПЗБ), ’не вельмі добры; непрацаздольны’ (Мат. Гом.), ’неахайны, неакуратны’ (Ян.), ’з аслабленымі разумовымі здольнасцямі’ (ТС), нецікавая трава ’непрыгодная на корм’ (Жд. 1). Гл. ці́кавы (у розных значэннях).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)