асто́яцца, астоюся, астоішся, астоіцца; зак.

1. Стаць спакойным, перастаць калыхацца (звычайна пра вадкасць). Вада перастала кіпець, астоялася, і тады на дне бляшанкі Антон Ягоравіч убачыў зусім зялёныя жытнія зярняткі. Чыгрынаў. Там вырывалася з балота Жоглаўка — рака-крыніца, варушыла ваду, не давала астояцца. Пташнікаў.

2. Утрымацца на нагах. Кірэй захістаўся, паліцаі памкнуліся падтрымаць яго, але ён адпіхнуў іх рукі, сабраў апошнія сілы і астояўся. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца паўнейшым; напаўняцца да краёў. Гумно паўпела з кожным годам, — І багацеў хлявец прыплодам. Колас. Струменіць Крыніца, Не спіць Працаўніца, Каб рэкі паўнелі, Дубровы шумелі, Цвілі ля вады Маладыя сады! Дзеружынскі.

2. Станавіцца паўнейшым; таўсцець. — Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сту́дзень1 (студзѣнь) ‘сцюжа, холад’ (Шымк. Собр.), сту́дэнь ‘холад на дварэ’ (малар., Цыхун, вусн. паведамл., ст.-бел. студень ‘тс’: з велѣкое стꙋдени (XVI ст., Карскі 2-3, 40). Параўн. укр. сту́дінь ‘сцюжа’, стараж.-рус. студень ‘холад’, серб.-харв. сту̏ден ‘сцюжа, холад’, ст.-слав. стоудень ‘холад’. Прасл. *studenь ‘холад, сцюжа’, абстрактны назоўнік, утвораны ад дзеепрыметніка залежнага стану *studenъ з папярэдняй заменай першаснай асновы на ‑ĭ‑ ж. р. асновай на ‑ja‑ (Борысь, Etymologie, 335). Гл. сцюдзёны.

Сту́дзень2 ‘першы месяц года’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Стан., Некр. і Байк.), ‘снежань’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. укр. сту́дзень ‘снежань’, серб.-харв. сту̀дени ‘лістапад’. Гл. студзень1.

Сту́дзень3 ‘калодзеж’ (Нас.), сту́дзін ‘тс’ (Бяльк.), студзянцы́ ‘месца на балоце, дзе заўсёды халодная вада’ (глус., КЭС), ст.-бел. студенецъ ‘калодзеж, студня’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. студени́цякрыніца’, дыял. сту́день ‘тс’, рус. студене́цкрыніца; калодзеж’, польск. studzienka, чэш. studánka, дыял. studánec, серб.-харв. студе́нац, славен. studénec, sdenz, sdȇnec, балг. студене́ц, макед. студенец, ст.-слав. стоуденьцькрыніца’. Прасл. *studenьcькрыніца’, *studenъka, г. зн. ‘студзёная крыніца’, што ўтворана ад дзеепрыметніка *studenъ < *studiti ‘студзіць’, параўн. халадні́ккрыніца халоднай вады, якая выбіваецца з-пад зямлі’ (Сцяшк.). Гл. Фасмер, 3, 787; Бязлай, 3, 337. Сюды ж студзяні́к ‘міфічны дух, які жыве ў студні ці ў сажалцы’ (Сцяшк. Сл.}.

Сту́дзень4 ‘квашаніна’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк., Бяльк., Пятк. 2, Сцяшк., Жыв. сл., Нар. лекс., ЛА, 4), сту́дзіна ‘тс’ (ТСБМ), сту́дзяніца, сту́дзянь ‘тс’ (Сл. ПЗБ), студзяні́на ‘тс’ (З нар. сл., Жыв. сл.), студзёнка ‘тс’ (Сцяшк.), сьцю́дзень ‘тс’ (Байк. і Некр., Касп.). Параўн. укр. студелина, студе́не́ць ‘тс’, рус. сту́день ‘квашаніна’, польск. дыял. studzielina, studzenina, studzieniec ‘тс’, славац. дыял. stuďenina, stuďeno ‘тс’ і інш. Да *studiti ‘студзіць’, гл. наступнае слова. Параўн. сту́дня, засту́да, засту́дзі́на ‘квашаніна’ (Бел. дыял.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Верцяла, зах.-палес. вертʼола́ ’вір у рацэ, возеры; на месцы, дзе б’е крыніца’ (Яшк.). Узнікла ў выніку пераносу значэння; параўн. славац. vrtielka ’ўсё, што круціцца’, макед. вртелка ’матавіла’ < vьrtěti ’круціць’ (Талстой, Геогр., 225).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ржа́венькрыніца на багністым глыбокім балоце’ (глыб., ДАБМ, камент., 42). Да ржа́ва (гл.). Суфікс ‑ень > як у крывень ’крывое поле’, прасцень ’простая дарога’ і інш. са значэннем адпаведнай прыметы (Сцяцко, Афікс. наз., 100).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́лкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае невялікую глыбіню; проціл. глыбокі. Зямля падсыхала, рэкі рабіліся мелкімі і вузейшымі. В. Вольскі. // Які робіцца на нязначную глыбіню. Мелкае ворыва. // Размешчаны на невялікай глыбіні, недалёка ад паверхні. Недалёчка ад берага стаяў нізенькі зруб. Там біла крыніца. Калі ўгледзішся ў яе мелкае дно, відаць, як кіпіць там вада. Лынькоў.

2. З нізкімі краямі, з меншай глыбінёй у параўнанні з іншымі аднароднымі прадметамі. Мелкая талерка. Мелкія галёшы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кічу́к ’начынены мясам страўнік’ (Вешт., ТС). Абсалютны сінонім да кіндзюк (гл.). Калі лічыць гэтыя словы аднаго паходжання, цяжка вытлумачыць фанетычныя змены (кін‑ дзюк > *кідзюк > *кіцюк > *кічук). Трэба памятаць, што дакладная цюркская крыніца для кіндзюк таксама адсутнічае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́мка1 ’ўчастак зямлі квадратнай ці прамавугольнай формы ў канцы шнуроў, мізэрны ўчастак зямлі, града’ (Яшк.). Слова, відаць, нямецкага паходжання. Параўн. ням. klamm ’вузкі, цесны’. Непасрэдная крыніца невядомая.

Кле́мка2 ’божая кароўка’ (Шатал.). Параўн. клемка© (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ця́га, -і, ДМ ця́зе, ж.

1. Рухаючая сіла, пры дапамозе якой перамяшчаецца штон., а таксама крыніца такой сілы (жывёла, машына, электрычнасць).

Паравая ц.

Конная ц.

2. Рух газаў, дыму (звычайна ў топачных і вентыляцыйных канструкцыях), які выклікаецца рознасцю ціску.

Печ дыміць ад слабой цягі.

3. перан. Імкненне, прыхільнасць да каго-, чаго-н.

Ц. да навукі.

Неадольная ц.

4. Стрыжань, які перадае рух ад адной часткі механізма да другой (спец.).

Стрэлачная ц.

5. У архітэктуры: тынкавальны або каменны паясок, які падзяляе вонкавыя і ўнутраныя сцены, абрамляе столь і пано.

6. Шлюбны палёт самца слонкі ў пошуках самкі (спец.).

|| прым. ця́гавы, -ая, -ае (у 1 знач.).

Цягавая сіла.

Ц. электрарухавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скандава́ць, скандзі́раваць ‘выкрыкваць, выдзяляючы склады ці словы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.). З польск. scandować ‘тс’ або з ням. scandieren праз рус. скандировать ‘тс’; параўн. і старое рус. скандова́ть ‘тс’. Крыніца слова ў лац. scandere ‘паднімаць, павышаць (голас)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)