Скандава́ць, скандзі́раваць ‘выкрыкваць, выдзяляючы склады ці словы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.). З польск.scandować ‘тс’ або з ням.scandieren праз рус.скандировать ‘тс’; параўн. і старое рус.скандова́ть ‘тс’. Крыніца слова ў лац.scandere ‘паднімаць, павышаць (голас)’.