крыні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі, а таксама вадаём, які ўтварыўся на месцы выхаду падземных натуральных вод.

Прынесці вады з крыніцы.

2. перан., чаго. Тое, што дае пачатак чаму-н., служыць асновай для чаго-н.

К. святла.

К. дабра.

3. Пісьмовыя помнікі, дакументы, на аснове якіх пішуцца навуковыя даследаванні (спец.).

Мовазнаўчыя крыніцы.

Біць крыніцай — бурна развівацца, квітнець.

Жывая крыніца — пра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане.

|| прым. крыні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крыні́ца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Крыні́ца
Р. Крыні́цы
Д. Крыні́цы
В. Крыні́цу
Т. Крыні́цай
Крыні́цаю
М. Крыні́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крыні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. крыні́ца крыні́цы
Р. крыні́цы крыні́ц
Д. крыні́цы крыні́цам
В. крыні́цу крыні́цы
Т. крыні́цай
крыні́цаю
крыні́цамі
М. крыні́цы крыні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крыні́ца ж.

1. ключ м., родни́к м., исто́чник м.;

2. в др. знач. исто́чник м.;

к. дабрабы́ту — исто́чник благосостоя́ния;

літарату́рныя ~цы — литерату́рные исто́чники;

гэ́тыя зве́сткі з надзе́йных ~цэ́ти све́дения из надёжных исто́чников;

жыва́я к. — живо́й исто́чник;

біць ~цай — бить ключо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыні́ца, ‑ы, ж.

1. Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі. Вуглякіслыя крыніцы. Мінеральныя крыніцы. Серавадародныя крыніцы. // Вадаём, які ўтвараецца на месцы выхаду падземных натуральных вод. Набраць вады ў крыніцы. □ Коціцца, ўецца далінкай крыніца, Б’ецца, плюскоча ў каменнях вадзіца. Купала.

2. перан.; чаго. Тое, з чаго бярэцца, чэрпаецца што‑н.; тое, што дае пачатак чаму‑н., служыць асновай для чаго‑н. Крыніца багацця. Крыніца радасцей. □ Народная, жывая мова, яе каларытная фразеалогія з’яўляюцца асноўнай крыніцай моўных сродкаў пісьменніка. Адамовіч. Прызнанне жыцця крыніцай мастацтва — асноўны прынцып рэалізму. У. Калеснік.

3. Спец. Пісьмовыя помнікі, дакументы, на аснове якіх пішуцца навуковыя даследаванні. Літаратурныя крыніцы.

•••

Біць крыніцай гл. біць.

Жывая крыніца — пра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане. Стыхія народнай творчасці з дзіцячых гадоў акружала Самуіла Плаўніка, а беларуская мова яму была вядома з жывых крыніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крыні́ца1 ’выхад падземных вод на паверхню зямлі’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Мядзв., Яруш., Сержп. Пр., Гарэц., Маш., Мал., Сержп. Ск., Бяльк., Яшк., ТС, Касп., Сл. паўн.-зах.). Крыніца < крын ’расліна, цвет, лілея’ (Булг.). Укр. криниця, рус. крыница, ст.-рус. криница ’тс’, польск. krynica ’тс’. Лексема паходзіць ад свайго амоніма, які рэфлексуецца як ст.-рус. криница ’миска’, серб.-харв. кри̑ница ’тс’, славен. krníca ’драўлянае начынне’, балг. криница ’тс’. Яны ў сваю чаргу да прасл. krina ’драўлянае начынне’ (гл. крынка). Не выключана палеабалканскае паходжанне слова (параўн. ст.-грэч. κρήνηкрыніца’).

Крыні́ца2 ’ямачка каля пупавіны, па якой пазнаюць карову, добрая на малако ці не’ (Шатал.). Гл. крыніца1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́ма-крыні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. га́ма-крыні́ца га́ма-крыні́цы
Р. га́ма-крыні́цы га́ма-крыні́ц
Д. га́ма-крыні́цы га́ма-крыні́цам
В. га́ма-крыні́цу га́ма-крыні́цы
Т. га́ма-крыні́цай
га́ма-крыні́цаю
га́ма-крыні́цамі
М. га́ма-крыні́цы га́ма-крыні́цах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мо́ва-крыні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мо́ва-крыні́ца мо́вы-крыні́цы
Р. мо́вы-крыні́цы мо́ў-крыні́ц
Д. мо́ве-крыні́цы мо́вам-крыні́цам
В. мо́ву-крыні́цу мо́вы-крыні́цы
Т. мо́вай-крыні́цай
мо́вай-крыні́цаю
мо́вамі-крыні́цамі
М. мо́ве-крыні́цы мо́вах-крыні́цах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

про́шча, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Месца (узгорак, камень, возера, крыніца), надзеленае, паводле ўяўленняў вернікаў, надзвычайнымі надпрыроднымі сіламі і ўласцівасцямі.

Наведаць цудадзейную прошчу Сіняя Крыніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

першакрыні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Першая асноўная крыніца якіх-н. звестак.

Летапісы — дакументальныя першакрыніцы гісторыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)