Крыні́ца1 ’выхад падземных вод на паверхню зямлі’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Мядзв., Яруш., Сержп. Пр., Гарэц., Маш., Мал., Сержп. Ск., Бяльк., Яшк., ТС, Касп., Сл. паўн.-зах.). Крыніца < крын ’расліна, цвет, лілея’ (Булг.). Укр. криниця, рус. крыница, ст.-рус. криница ’тс’, польск. krynica ’тс’. Лексема паходзіць ад свайго амоніма, які рэфлексуецца як ст.-рус. криница ’миска’, серб.-харв. кри̑ница ’тс’, славен. krníca ’драўлянае начынне’, балг. криница ’тс’. Яны ў сваю чаргу да прасл. krina ’драўлянае начынне’ (гл. крынка). Не выключана палеабалканскае паходжанне слова (параўн. ст.-грэч. κρήνη ’крыніца’).

Крыні́ца2 ’ямачка каля пупавіны, па якой пазнаюць карову, добрая на малако ці не’ (Шатал.). Гл. крыніца1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)