Квяці́сты1 ’з вялікай колькасцю кветак, пакрыты кветкамі’ (ТСБМ), ’калі кветка расліны складаецца з кветкавых лісткоў’ (КЭС, лаг.). Гл. квет.

Квяці́сты2 ’з узорам у кветкі; яркі, каляровы’ (ТСБМ, КЭС, лаг.). Гл. квяцісты1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўду́лькі ’агаткі, Antennaria Gaertn.’ (маг., Кіс.), рус. авдульки ’тс’. Збліжана з уласным імем Аўдуля, Аўдулька, памянш. ад Аўдоцця; першапачаткова, магчыма, ад аўдод ’удод’ (бо кветка мае чубок) ці ад дзеяслова абдуць, параўн. іншую назву гэтай расліны — пух (Кіс., 15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гушчыня́, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан густога. Гушчыня травы. Гушчыня раствору. Гушчыня чыгуначнай сеткі. □ Усюды прабіваюцца кусты арэшніку і каліны, павялічваючы яшчэ больш гушчыню і непраходнасць лесу. В. Вольскі.

2. Тое, што і гушчар. І рады я вясне тваёй, Айчына, Як сонцу кветка ў гушчыні лясной. Прыходзька.

3. Тое, што і гушча (у 3 знач.). У гушчыні натоўпу. З гушчыні народных мас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Маркаві́ннік, моркові́ннік ’жаўтацвет вясенні, Adonis vernalis L.’ (лельч., Бейл.). Відаць, назва перанесена з іншай расліны, таму што з раслінай морква нельга звязаць матывацыю наймення. Магчыма, да маркава́ць (> ⁺маркаваны ’значны, відочны’: жоўтая кветка здзіўляе нас сваім памерам і выгодна выдзяляецца сярод сваіх сучаснікаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяргі́някветка, Dahlia Cav., Dahlia variabilis Desf.’ (БРС, Кіс., Шат., Касп.; глус., Янк. Мат.), укр. жоржина, рус. георги́н(а), польск. georgina, в.-луж. jurina, чэш. jiřina, славац. georgína, славен. georgina, серб.-харв. георги́на, макед. георгина, балг. георгина. Кветка Dahlia ў ням. мове была названа ў гонар рускага батаніка І. Г. Георгі ў 1801 г. Georgine (Клюге, 119; Фасмер, 1, 402) і ў першай палавіне XIX ст. запазычана ў рус. мову (Гараеў, 1896; Шанскі, 1, Г, 55–56). У бел. гаворкі — з польск. або з рус. мовы. Пачатковае г‑ (g‑) вымаўлялася як [й] або [г], якія замяніліся прыстаўным в‑. Глус. вяргі́ня ’табака з прыемным пахам’ (Янк. Мат.) з’яўляецца пераносам паводле падабенства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тепли́чный прям., перен. цяплі́чны;

тепли́чный цвето́к прям., перен. цяплі́чная кве́тка;

тепли́чное расте́ние прям., перен. цяплі́чная раслі́на;

тепли́чное хозя́йство цяплі́чная гаспада́рка;

тепли́чные культу́ры цяплі́чныя культу́ры;

тепли́чное воспита́ние перен. цяплі́чнае выхава́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чаўно́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чаўнака. Чаўночны цыліндр. Чаўночная шпулька. // Забяспечаны, абсталяваны чаўнаком, чаўнакамі. Чаўночнае прыстасаванне. // Які вырабляе чаўнакі. Чаўночны цэх. Чаўночная брыгада. // Які мае форму чаўнака. Чаўночная кветка. // Які вырабляецца, робіцца пры дапамозе чаўнака. Чаўночнае шво.

•••

Чаўночная дыпламатыя — мнагакратныя паездкі дыпламатычнай асобы з мэтай пачарговых сустрэч з прадстаўнікамі бакоў, якія вядуць перагаворы.

Чаўночны маршрут — пра рэгулярны рух транспарту паміж двума пунктамі на кароткай дыстанцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кві́тка1 ’вянок з жытніх каласкоў’ (Сл. паўн.-зах.), ’мяцёлка проса, аўса, грэчкі’ (Выг.) (Лекс. Палесся, 64–65). Кантамінацыя кветка (гл.), кітка, кета (гл.) і, магчыма, ветка з агульным значэннем ’колас аўса або проса’.

Кві́тка2 ’заканчэнне работы (будавання, жніва, сяўбы)’: «У нас квітка, дом накрыт» (Выг.). Гл. квітка©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кія́шнік1 ’сцябло кукурузы, кукурузнік’ (ТСБМ, Янк. I, Мат. Гом., Ян.). Гл. кіях.

Кія́шнік2 ’хатняя кветка’. У крыніцы (Мат. Гом., 232) даецца наступная ілюстрацыя: «Кіяшнік толькі так, для зелені, ніколі не цвіце». Таму трэба думаць, што ў даным выпадку гаворка ідзе аб нейкай расліне, а не кветцы. Гл. кіяшнік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Львіны зеў ’зарніца звычайная, лянок, Linaria vulgaris Mill.’ (Бейл.). Да леў і зеў (гл.). Матывацыя: кветка падобна да морды льва. Параўн. чэш. paštička, paščeka, славац. pyšťok, pyštek ’морда, лыч, пашча’ або чэш. pséček (< pes ’сабака’); лац. caput canis, ням. Hundskopf для львінага зева, Antirrhinum majus L., рус. дан. львиные ротики ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)