кве́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кве́тка кве́ткі
Р. кве́ткі кве́так
Д. кве́тцы кве́ткам
В. кве́тку кве́ткі
Т. кве́ткай
кве́ткаю
кве́ткамі
М. кве́тцы кве́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Орган размнажэння ў раслін з венчыкам з пялёсткаў вакол песціка і тычынак.

Апылкаванне кветак.

2. Травяністая расліна, якая прыгожа і пахуча цвіце.

Палявыя кветкі.

Садовыя кветкі.

|| памянш.-ласк. кве́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. кве́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кве́тка ж., в разн. знач. цвето́к м.;

збіра́ць ~кі — собира́ть цветы́;

шту́чныя ~кі — иску́сственные цветы́;

жывы́я ~кі — живы́е цветы́;

~кі красамо́ўства — цветы́ красноре́чия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Орган размнажэння ў пакрытанасенных раслін, які развіваецца з пупышкі (бутона) і складаецца з кветаножкі, кветаложа, чашачкі, вяночка, звычайна каляровага, тычынак і песціка (песцікаў). Апылкаванне кветак. □ Кветкі, якія згортвалі нанач свае пялёсткі, распусціліся, і вакол іх звінелі пчолы, бомкалі чмялі. Дайліда. // Гэта частка расліны разам са сцяблом. Букет палявых кветак.

2. Травяністая расліна, якая прыгожа і пахуча цвіце. Пакаёвыя кветкі. Садзіць кветкі.

•••

Жывыя кветкі — натуральныя, не штучныя кветкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кветка 5/540—541 (укл.); 7/572

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КВЕ́ТКА,

орган размнажэння пакрытанасенных (кветкавых) раслін. У двухполай К. ўтвараюцца споры і гаметы, адбываецца апыленне і апладненне, развіццё зародка і фарміраванне плода з насеннем. Складаецца з кветаножкі, кветаложа (вось, на якой знаходзяцца ўсе элементы К.), чашачкі, вяночка, андрацэя (сукупнасць тычынак), гінецэя (сукупнасць пладалісцікаў, з якіх утвараецца песцік. У ніжняй ч. песціка (завязі) развіваюцца семязачаткі, потым насенне, завязь ператвараецца ў плод. Адрозніваюць К. правільныя, ці актынаморфныя (маюць некалькі плоскасцей сіметрыі), няправільныя, ці зігаморфныя (адна плоскасць сіметрыі), і асіметрычныя. Бываюць К. двухполыя (маюць тычынкі і песцікі) і, радзей, раздзельнаполыя (толькі тычынкі ці толькі песцікі). Расліны з тычынкавымі і песцікавымі К. — аднадомныя, расліны з адным відам К. (толькі тычынкі ці толькі песцікі) — двухдомныя. Бываюць К. верхавінкавыя, пазушныя, адзіночныя, сабраныя ў суквецці. Цвітуць ад 20—30 мін да 80 дзён. Эвалюцыя К. ішла ў цеснай сувязі з эвалюцыяй насякомых-апыляльнікаў.

Да арт. Кветка: I. Кветкі без калякветніка або з рэдукаваным калякветнікам: 1 — пшаніцы; 2 — вярбы (а — тычынкавая кветка, б — песцікавая кветка); 3 — ясеню; 4 — малачаю (а — тычынкавая кветка, б — песцікавая кветка). II. Правільныя актынаморфныя кветкі: 5 — энатэры; 6 — стрэлалісту; 7 — тытуню; 8 — званочку; 9 — цюльпану; 10 — нарцысу; 11 — адонісу. III. Зігаморфныя кветкі: 12 — кірказону; 13 — фіялкі; 14 — боцікаў; 15 — васілька; 16 — архідэі.

т. 8, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кве́тка ж. Blme f -, -n; Blüte f -, -n (на дрэве, кусце і г. д.);

жано́чая кве́тка Frchtblütenkätzchen n -s, -;

мужчы́нская кве́тка Stubblütenkätzchen n;

жывы́я кве́ткі chte Blmen;

палявы́я кве́ткі Fldblumen pl;

ха́тнія кве́ткі Zmmerpflanzen pl;

зрэ́заныя кве́ткі Schnttblumen pl;

вазо́нныя кве́ткі Tpfpflanzen pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кветка

Том: 15, старонка: 20.

img/15/15-020_0126_Кветка.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Кве́ткакветка’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., Нар. словатв., Бяльк., Мал.), ’галінка’ (Гарэц., Выг.), ’вязка накшталт гронкі з ядлоўцу, якая ўмацоўваецца на месцы злучэння крокваў, бліжэйшых да вуліцы ў дзень пабудавання зруба’ (В. В., Выг., Нар. словатв.), ’букет з калосся збажыны’ (Нар. словатв.), ’нязжаты пучок калосся збажыны, пакінуты ў канцы жніва’ (Шатал.). Гл. квет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кветка; краска (разм.); цвет (зб.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)