Аўду́лькі ’агаткі, Antennaria Gaertn.’ (маг., Кіс.), рус.авдульки ’тс’. Збліжана з уласным імем Аўдуля, Аўдулька, памянш. ад Аўдоцця; першапачаткова, магчыма, ад аўдод ’удод’ (бо кветка мае чубок) ці ад дзеяслова абдуць, параўн. іншую назву гэтай расліны — пух (Кіс., 15).