гушчыня, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан густога. Гушчыня травы. Гушчыня раствору. Гушчыня чыгуначнай сеткі. ▪ Усюды прабіваюцца кусты арэшніку і каліны, павялічваючы яшчэ больш гушчыню і непраходнасць лесу. В. Вольскі.

2. Тое, што і гушчар. І рады я вясне тваёй, Айчына, Як сонцу кветка ў гушчыні лясной. Прыходзька.

3. Тое, што і гушча (у 3 знач.). У гушчыні натоўпу. З гушчыні народных мас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)