Кава́лак ’кусок’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Выг., Гарэц., Грыг., Касп., Нас., Сержп. Грам., Сержп. Прымхі, Шат., Яруш.), кавалак ’кусок вымешанай гліны’ (палес., Вярэн.), ’зямельны надзел квадратнай формы’ (палес., Выг.), ’тоўстае бервяно’ (БРС), у выразе кавалак дурня (Сцяц.), кавалачак (ТСБМ, Нас.). Больш шырока, чым кавал (гл.), распаўсюлжаны паланізм. Гэта можа тлумачыцца або больш раннім пранікненнем яго ў бел. гаворкі, або тымі ж чыста моўнымі семантычнымі асаблівасцямі, паводле якіх кусок больш ужывальнае, чым кус. Неабходна адзначыць, што, як і ў выпадку са словам кавал, пашыралася менавіта значэнне ’частка цэлага’. Аб этымалогіі гл. кавал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Друз ’шчэбень, друз’ (БРС), ’перабітая і засохлая камякамі зямля; смецце з зямлёй’ (Шат.), ’трэскі; смецце; кавалкі гліны, цэглы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. дыял. друз ’смецце’. Параўн. далей рус. друзга́ ’наогул усё рыхлае і сухое; смецце, сухое лісце і да т. п.’, друзг ’галлё’, ст.-рус. друскъ ’галлё’, польск. druzga ’асколкі і да т. п.’ Лічацца аддзеяслоўнымі ўтварэннямі прасл. характару (агляд форм гл. у Фасмера, 1, 543; падрабязна ў Трубачова, Эт. сл., 5, 133). Не выключаецца, аднак, што некаторыя формы могуць быць самастойнымі ўтварэннямі ў паасобных слав. мовах. Гл. дру́згаць, друзгата́ць. Сюды адносіцца і бел. дру́зачка ’трэска, кавалачак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́занка ’бульба (рэзаная, насенная)’ (Мат. Гом.; маст., Сл. ПЗБ, ТС), рэ́зынка ’тс’ (Яўс.), рэ́занка, рэ́занчык ’адзін кавалачак пакрышанай бульбы’ (Вешт.), рэ́занка ’рэзь у жываце’ (Нар. словатв., Нас.), ’хустка без махроў’ (ПСл), ’хустка (паўшарсцяная)’ (Мат. Гом.), різанка, рызанка ’невялікая галаўная хустка’ (Сакал.), рэза́нка, рэза́нчык ’адрэзаны кавалак сала’ (ТС), сюды ж рэзанік ’звараная неабіраная перарэзаная бульбіна’ (Нар. словатв.), рэзанікі ’тс’ (ТС, Шатал.), рэзакі́, рэзанкі́, рэзуны́, рэзу́нкі (Вешт. яшчэ назва палавінкі), рэзаны́ ’тс’ (ТС), рэзьнікі ’тс’ (ваўк., Сл. ПЗБ); рэзанкі ’бульбяны суп’ (ЛА, 4, ПСл), рэзкі ’тс’ (ЖНС), рэзанка, рэзкі́ ’тс’ (ТС). Параўн. славац. rezance ’локшыны’, серб. і харв. реза́нцы ’тс’. Ад рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́д- — прыстаўка, якая надае назоўніку значэнне знаходжання ніжэй ці паблізу прадмета, выражанага ў каранёвай частцы: пбдюіець ’прастора пад клеццю’; няпоўнага падабенства да прадмета, больш нізкай вартасці ў параўнанні з ім: подтруе ’трусяня, малы трусіх’ (Ян.), пбдмур ’невялікая прыбудова да хлява’ (Шушк.); пбдверасак ’разнавіднасць верасу’ (Сл. ПЗБ), падʼязак ’невялікі язь’ (З нар. сл.); аддзеяслоўныя назоўнікі набываюць значэнні накіраванасці дзеяння, паўторнага, дадатковага або няпоўнага дзеяння, характэрнага для адпаведных дзеясловаў: подмазкакавалачак сала, здору, каб падмазваць патэльню’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс., ТС), подбіўка ’абшыўка знізу сукенак, спадніц’ (Шат., Бяльк.), ’падкладка’ (Ян.), падвіўка ’тс’ (Мат. Гом.). Да пад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазі́ла1 ’хто няўмела піша, малюе’, ’хто часта робіць промахі ў стральбе, гульні’ (ТСБМ, капыл., Нар. словатв.). Да ма́заць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 42), Карскі (2–3, 24–25), Слаўскі (SP, 1, 104).

Мазі́ла2, мазі́ло, мазі́лкакавалачак сала або тлушчу для падмазвання патэльні’ (Вешт., Касп.), (пагард.) ’мазь, замазка’ (З нар. сл., ТС), укр. мазило ’матэрыял, якім мажуць’, ’прыстасаванне, якім мажуць’, рус. наўг., цвяр. мазила ’румяна’, польск. mazidło ’мазь’, славен. mazílo ’мазь’, ’хабар’; макед., балг. мазило ’мазь’, ’змазка’. Прасл. mazidlo, якое ўтворана ад mazati > ма́заць (гл.). (Карскі 2-3, 24; Сцяцко, Афікс. наз., 42; Слаўскі, SP, 1, 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́хта1 ’чалавек, які хутка і без толку гаворыць’ (нясв., Жд. 2), ’дзяўчына-падлетак, якая бегае па хатах, а за работу не бярэцца’, лёгкая сучка, якая ганяе зайцоў’ (КЭС, лаг.), ’балбатуха, пляткарка’ (в.-дзв., Шатал.; карэліц., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), лахта ’тс’ (слонім., Шатал.). Да лах‑ таць < лахаць© (гл.).

Ла́хта2 ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — у выніку семантычнага пераносу з лахты ’зношанае, бруднае адзенне’, ’неакуратны, неахайны’. Параўн. такі ж пераход у лахудачка > лахудра. Генетычна роднаснае — рус. паўн.-дзвін. лахта ’гультайка, неахайная’, а таксама перм. лахто‑ виналастовина) ’акравак, кавалачак матэрыялу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́к ’лядзяш’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ. ledókas, ledùkasкавалачак лёду або граду’. Іншыя бел. назвы ледзяша ўтвораны ад лёд (гл.): лядзя́к, лядзе́нь, ля́дзенне, ле́дзень, ледзяшок ’кавалак лёду, ільдзіна’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч. Вытв., Мат. Гом.), ’кавалак лёду, на якім дзеці коўзаюцца, з’язджаюць з горкі’ (Нік., Оч.), лядзі́на ’крыга’ (навагр., З нар. сл.), лядзя́ш ’лядзяк’ (чэрв., Сл. ПЗБ; ТСБМ, Шат., Ян.) ’крыга’ (Ян.), лядзянка, лідзянка ’лядзяш’ (Шатал., Мат. Гом., Мат. Маг.; навагр., З нар. сл.), ’рэшата, дошка або скрынка з абледзянелым дном для катання зімой з горак’ (ТС; гарадоў, Нар. лекс.; лудз., Сл. ПЗБ). Аб суфіксе ‑яш гл. Бел. гр.₂ (1, 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засты́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў густым, цвёрдым пры ахалоджванні. Застылы тлушч. □ Нажом з драўлянымі тронкамі цётка адрэзала танюсенькую скібачку хлеба, паклала на яе кавалачак застылага мёду. Нядзведскі.

2. Разм. Пакрыты лёдам, прымерзлы. Тонкі лёд на застылай лужыне праламаўся, разляцеўся мокрымі ільдзінкамі. Шыцік.

3. Разм. Змёрзлы, закарчанелы ад холаду. Раечка адчула прыемную цеплыню, нават застылыя ногі ўгрэліся. Лобан. Папіскваюць застылыя на марозе канаплянкі. Лупсякоў.

4. Халодны, адубелы, спруцянелы (пра труп). Цень кратаў кладзецца, нібы пляцёнка з лучын, на застылы .. труп старога селяніна. Бядуля.

5. Нерухомы, анямелы. Застылая ўсмешка. Застылы твар. □ Саша заплюшчыла вочы, сядзела ціхая, застылая. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́та, ‑ы, ДМ ‑куце, ж.

Вялікая фізічная або душэўная мука; мучэнне. Часам.. дзверы вагона адчыняліся, і людзі маглі ступіць на зямлю, выпіць пэўную порцыю вады, атрымаць кавалачак дрэннага хлеба, глытнуць свежага паветра. А потым зноў бясконцыя пакуты... Маўр. Рэўнасць.. [Сцяпана] нарадзілася разам з каханнем, і гэтыя пачуцці-блізняты па чарзе то натхнялі яго, то прычынялі пакуту. Дуброўскі. // у знач. вык. Аб чым‑н. вельмі цяжкім, пакутлівым. — Ну ж і балота! вось атрута, То не работа мне — пакута: Ступіў два крокі і спыняйся. Колас. // Аб выяўленні пакутлівых адчуванняў. Наталля Пятроўна сядзела, сціскаючы скроні далонямі, і на твары яе была пакута. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́дчынны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да спадчыны (у 1, 3 знач.). Спадчыннае права. □ Сузан бярэ кавалачак паперы і скрупулёзна выпісвае лічбу за лічбай. Вось гэта давядзецца аддаць, як спадчынны падатак. Лынькоў. // Які з’яўляецца спадчынай (у 1 знач.); атрыманы ў спадчыну. Мой тата прадаў вашым сваю спадчынную дзесяціну. Чорны. Каб усё ж выратаваць.. [Зыгмунта] ад кадэцкага корпуса, давялося аддаць паліцэйскаму ўсё спадчыннае серабро. Якімовіч. Мы адраджалі гаспадарку на трох з паловай дзесяцінах спадчыннай зямлі. Таўлай.

2. Звязаны з спадчыннасцю (у 1 знач.). Памру я таксама хутка, стары! У нас гэтая хвароба спадчынная. Хведаровіч.

3. Які ідзе ў парадку пераемнасці ад аднаго да другога, заснаваны на гэтым пераходзе. Спадчынны князь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)