прылучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.

1. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. Прылучыцца да кампаніі. □ Завод, на якім працаваў Рыгор, прылучыўся да забастоўкі трэцім. Гартны. Пакуль ураднік збіраўся, падышоў дзяк. Да іх яшчэ прылучыўся дыякан з фельчарам. Колас. // Стаць на чый‑н. бок, згадзіцца з кім‑н. Прылучыцца да прапановы.

2. Пазнаёміцца з чым‑н., уключыцца ў якую‑н. дзейнасць. Будзе працаваць [Віктар] нароўні з усімі. Зноў прылучыцца да нялёгкай, але знаёмай сялянскай працы. Паўлаў.

3. Разм. Здарыцца, стацца. [Алеся] перадумала ўсе няшчасці і здарэнні, якія маглі прылучыцца з Васілём. Колас. [Марыля:] Жалоба па бацьку яшчэ не адышла, з Зоськай такое няшчасце прылучылася, а ён — на табе! На скрыпцы выігрывае. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпада́ць1 ’нізка нахіляцца, апускацца; прыціскацца’, ’даставацца, выпасці каму-небудзь; здарыцца, аказацца’, ’прыйсціся’ (ТСБМ, ТС), ’апускацца’ (ТС), ’спадабацца на смак’ (паст., Сл. ПЗБ), ’здарацца, выпадаць’ (Бяльк.). Рус. припада́ть ’прыхіляцца, прыціскацца; нахіляцца’, ’здарацца, адбывацца’, ’нечакана з’яўляцца’, ’шчыльна прылягаць’, ’кульгаць’ і да т. п., укр. припада́ти ’падаць, класціся на што-небудзь’, ’нахіляцца’, ’падыходзіць; пасаваць’, ’кульгаць’, ст.-рус. прыпадати ’схіляцца, прыгінацца’, ’падаць, здыхаць’, польск. przypadać ’прытуляцца’, ’пазбягаць, падскокваць’, ’здарацца’, чэш. připadati ’прыходзіцца (на долю); наставаць’, славац. pripadať ’прыходзіцца; прыпадаць (на долю)’, в.-луж. připadać ’прыналежаць; прыходзіцца’, серб.-харв. при́падати ’належаць; даставацца на долю’, ’прыхіляць, прыціскаць’, славен. pripádati ’даставацца на долю’; ’належаць’, балг. припа́дам ’схіляцца, падаць’, ’страчваць прытомнасць’. Прасл. *pripadati з першасным значэннем ’упасці да ног’, захаваным у ст.-слав. припасти (Сной₂, 577). Прэфіксальны дэрыват ад *padati.

Прыпада́ць2 ’прыставаць (пра хваробу)’ (смарг., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. з Латвіі і Літвы припада́ть ’хварэць, хілець’, польск. przypadłość ’хвароба, недамаганне’. Да прыпада́ць1; параўн. Мяркулава, Этимология–1967, 164. Параўн. яшчэ рус. пасть (аб скаціне) ’здохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страхапу́д, страхапу́дала ‘страшыдла, пачвара (Юрч. Вытв., Мат. Гом.), страхопу́д ‘баязлівец’, ‘пудзіла’ (Сл. Брэс.; пін., брэсц., Нар. лекс.), страхопу́д, страхапу́дзіна ‘чалавек, які можа навесці страх сваім выглядам’ (Сл. ПЗБ; клец., Нар. лекс.), страхопу́т ‘страшыдла’ (ТС). Укр. страхопу́д ‘страшыдла, пудзіла’. Да страх і пудзіць. Магчыма, кантамінацыя, паколькі спалучэнне сінанімічных паняццяў у адным складаным слове здаецца збыткоўным. Да словаўтварэння параўн. саракапут (гл.), чэш. strakapúd ‘від дзятла’ (гл. Махэк₂, 581). Няясныя адносіны да славен. strahopeten ‘палахлівы’, strahopetec ‘баязлівец’, звязаных з славен. petáti ‘бегчы, спяшацца’, pripetitiздарыцца’, якія Сной (гл. Бязлай, 3, 30) узводзіць да і.-е. *pent‑ ‘ступаць, ісці, хадзіць’, гл. пуць. Тады другая частка слова можа быць атаясамлена з пут‑, прадстаўленым у сухапу́т ‘худы чалавек’ (Ян.), сухопу́цье ‘суша’ (ТС), збліжаным з пудзіць ‘палохаць’ (гл.). У такім выпадку ўкр. страхополо́х, польск. strachopłoch ‘баязлівец’ — другасныя ўтварэнні; параўн. таксама польск. strachopłód ‘тс’ (‘той, хто плодзіць страх’, Варш. сл.), strachopuł ‘тс’, укр. страхопі́льне ‘пудзіла, прывід’ з няяснай другой часткай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

магчы́ несов., в разн. знач. мочь;

ён до́ўга не мог засну́ць — он до́лго не мог усну́ть;

не магу́ паска́рдзіцца — не могу́ пожа́ловаться;

што тут магло́ зда́рыцца? — что здесь могло́ случи́ться?;

усё мо́жа быць — всё мо́жет быть;

быць не мо́жа! — быть не мо́жет!;

не магу́ пахвалі́цца — не могу́ похва́статься;

і гаво́ркі не мо́жа быць — и разгово́ра быть не мо́жет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́падак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Тое, што здарылася, здарэнне.

В. з жыцця.

Няшчасны в.

У такім выпадку (пры такой умове, пры дадзеных абставінах). На ўсякі в. (у прадбачанні чаго-н. нечаканага). У крайнім выпадку (пры крайняй неабходнасці). У асобных выпадках (калі-нікалі). Ні ў якім выпадку (ніколі, ні пры якіх умовах, ні за што). У тым выпадку, калі... (калі здарыцца так, што...). У адваротным выпадку (калі будзе наадварот, не так). У лепшым выпадку (пры самых спрыяльных абставінах).

2. Зручны момант.

Падвярнуўся в.

Упусціць в.

3. Тое, што і выпадковасць (у 2 знач.).

Поспех работы не можа залежаць ад выпадку.

Ад выпадку да выпадку — калі-нікалі, не пастаянна.

Ва ўсякім выпадку — пры любых абставінах, незалежна ні ад чаго.

З выпадку — з-за, з прычыны чаго-н.

Пры выпадку (разм.) — калі будзе магчымасць.

Пры выпадку перадам усё яму.

У выпадку чаго — калі адбудзецца, надыдзе што-н.

Забеспячэнне ў выпадку хваробы.

У выпадку чаго (разм.) — калі будзе патрэба.

У выпадку чаго, паведамі мне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́дацца, ‑дасца; ‑дадуцца; зак.

1. Утварыць выступ, выступіць за мяжу чаго‑н. Прыбудова выдалася на панадворак. □ Тонкія губы былі сцяты, а падбародак з ямачкай, здавалася, яшчэ больш выдаўся наперад. Дуброўскі.

2. Вылучыцца са звычайнага раду чым‑н., выпасці; здарыцца. Дзень, як на дзіва, выдаўся цёплы і прыгожы. Чорны. // Удацца. Каша выдалася на дзіва смешная. Быкаў. Калі ж ураджай не выдасца, дык і [жніўная] песня нейкая самотная. Сабаленка. // Аказацца на самой справе; трапіцца. На шчасце, бераг выдаўся вельмі ўтульны. Маўр.

3. Знайсціся; выпасці (пра вольны час). Ніколі яшчэ Закружжа не ўпраўлялася так хутка з сенакосам. А то на табе: скасілі ўсе сенажаці, застагавалі сена, ды яшчэ выдаўся вольны час. Асіпенка.

4. Разм. Надрукаваць сваю кнігу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загада́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму.

1. з інф. Аддаць загад. Прыйшоўшы ў роту, лейтэнант загадаў збірацца да выступлення. Мележ. // Распарадзіцца, наказаць. Чалавек загадаў брыгадзе зараз жа адчапіць паравоз і пускаць яго на бліжэйшы мосцік. Паслядовіч. Настаўніца загадала вывучыць на памяць верш. Шахавец.

2. Разм. Апавясціць (аб сходзе). Загадаць на сход.

загада́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прапанаваць загадку або пытанне для разгадка адказу. Загадаць загадку. Загадаць рэбус.

2. і без дап. Задумаўшы што‑н., імкнуцца знайсці адказ, угадаць вынік па картах, па якіх‑н. прыметах. [Бабка Параска] загадала: калі азірнецца [Лабановіч], дык з ім нічога благога не здарыцца ў дарозе, і ён шчасліва вернецца назад. Колас. // Разм. У думках спыніцца на чым‑н., выбраць што‑н. Загадаць лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нада́рыцца, ‑рыцца, зак.

1. безас. з інф. Прыйсціся, выпасці каму‑н. І вось аднойчы, неяк скора пасля Айчыннай вайны, мне надарылася быць недалёка ад Лапаціч. Пальчэўскі. [Бацька:] — Пакуль не позна, трэба ваўчыцу неяк падкаравуліць, а там, можа, і вывадак надарыцца забраць... Масарэнка. // Здарыцца, дастацца на чыю‑н. долю. І ўжо трэба ж такому зноў надарыцца: апошні сын вымушаны апрануць на сябе шынель. Гроднеў.

2. Выдацца, выпасці. [Валя:] — Як толькі надарыцца вольная часінка — прыходзьце абавязкова. Я цяпер дома, і клопатаў у мяне мала. Пасядзіце ў садзе, адпачняце... Савіцкі. І вось надарыцца часамі Мароз над ўсімі маразамі. Колас. Ноч надарылася цёмная, без аніводнай зоркі на небе. Васілёнак.

3. Трапіцца, сустрэцца. Пакідаць карову нанач адну было рызыкоўна — мог надарыцца звер. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напатка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Ідучы або едучы, сустрэць каго‑н. Па дарозе.. [Лук’янскі] напаткаў чатырох польскіх коннікаў, але яны не зачапілі гэтага мужыка. Чорны. // Выпадкова сустрэць каго‑, што‑н., натрапіць на каго‑, што‑н. Я напаткаў мясціну, дзе было шмат лісічак, нагнуўся і збіраю іх. Ляўданскі. За агародамі.. [Чыжык] напаткаў знаёмы ручай, упаў і пачаў піць. Лупсякоў.

2. перан. Здарыцца, спасцігнуць (пра бяду, няшчасце і пад.). [Мікола і Таня] ніколі не гаварылі пра тое, што можа [іх] напаткаць у баі. Новікаў. Перад канцом вайны.. [Сцепаніду Андрэеўну] напаткала непапраўнае гора — прыйшла чорная вестка аб смерці сына. Шахавец. // З’явіцца, узнікнуць. І тут у першы раз Міхала Вось гэта думка напаткала: Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з панскіх выпутацца пут. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папярэ́дзіць, ‑пяраджу, ‑пярэдзіш, ‑пярэдзіць; зак., каго-што.

1. Загадзя паведаміць каму‑н. пра што‑н. Нас папярэдзіў праваднік: Далей ад гэтых месц спыніцца. Танк. — Толькі ты не пазніся там вельмі. Сам ведаеш — ваенны час, ноччу і з горада могуць не прапусціць, — папярэдзіў .. [Роўду] Бондар. Машара.

2. Загадзя ліквідаваць тое, што пагражае; перашкодзіць ажыццяўленню чаго‑н. Папярэдзіць злачынства. □ [Мішу] трэба папярэдзіць тое непапраўнае, што магло здарыцца з дня на дзень і пакалечыць яе [дзяўчыны] жыццё. Арочка.

3. Зрабіць што‑н. раней каго‑н. Немцы папярэдзілі наш манеўр, і калі мы адышлі.. [у лагчыну], то заўважылі кругом варожыя танкі, і з усіх бакоў пасыпаліся на нас аўтаматныя кулі. Няхай. [Аверын] наважыўся запытацца пра Краўчанку, але.. [Тася] папярэдзіла яго радасным бляскам усмешкі: — Ён наш, Яша. Ён будзе жыць! Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)