зда́рыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. зда́рыцца зда́рацца
Прошлы час
м. зда́рыўся зда́рыліся
ж. зда́рылася
н. зда́рылася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зда́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

1. Адбыцца, стацца.

Што здарылася?

2. безас., з інф. Выпасці на чыю-н. долю.

Здарылася заначаваць аднойчы ў лесе.

3. Нечакана з’явіцца, трапіцца (разм.).

Здарылася падарожная машына.

|| незак. здара́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зда́рыцца сов.

1. произойти́, случи́ться, приключи́ться, стрясти́сь;

~рылася бяда́ — произошла́ (случи́лась, приключи́лась, стрясла́сь) беда́;

2. безл. (выпасть на чью-л. долю) случи́ться;

~рылася мне адно́йчы заначава́ць у ле́се — случи́лось мне одна́жды заночева́ть в лесу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зда́рыцца, ‑рыцца; зак.

1. Мець месца; адбыцца. А тут яшчэ здарыўся выпадак адзін, праз які страцілася ў Міколкі ўсякая вера ў дзедаву храбрасць. Лынькоў. Усе гэтыя дні Аленка была ў нейкім зусім новым для яе настроі. Яе трохі палохалі экзамены — ці мала што можа там здарыцца. Колас. / безас. са злучн. «што». Здарылася, што ў адзін з напружаных для завода момантаў Булай захварэў і праляжаў даволі доўга. Шыцік.

2. безас. з інф. Выпасці на чыю‑н. долю. Здарылася заначаваць аднойчы ў лесе.

3. Нечакана з’явіцца; трапіцца. Тут ужо як чыё шчасце — падарожная машына магла здарыцца і ў першую хвіліну, а магло яе не быць і цэлы дзень. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зда́рыцца ’адбыцца’. Укр. уст. зда́ритися ’ўдавацца’ (Жэлях.), польск. zdarzyć się ’адбыцца’, н.-луж. zdariś se ’ўдавацца’, чэш. zdařiti se, славац. zdariť sa. Традыцыйнае тлумачэнне ад darъ < dati (Бернекер, 1, 179; Брукнер, 649; Голуб-Копечны, 434) з улікам чэш. разм. прывітання na zdar ’на шчасце, на здароўе’ выклікае семантычныя цяжкасці — перш за ўсё значэнне прэфікса, складаны шлях утварэння zdar (da‑ti > darъ > dariti > sъdariti > sъdarъ?), няпоўную вытлумачальнасць семантыкі ў цэлым. На гэта звярнуў увагу Зубаты (I, 1, 131–138), прапануючы сувязь з іншым *dar‑, якое прадстаўлена ва ўдар, ударыць (паводле Фасмера, 4, 149, да драць, гл.), што падтрымлівае Махэк₂, 110–111. Гэта, аднак, не рашае праблемы. Магчыма, трэба шукаць яе рашэння ў суадносінах з карнямі, што маюць значэнне ’тварыць’. Магчыма, zьdariti (’стварыцца’ >) ’адбыцца’ < zьdarъ ’стварэнне’ < zьdati ’тварыць’ (< ’будаваць’ < ’ляпіць’). Пра корань гл. здань. Іншае тлумачэнне праз суадноснасць з і. е. *dher‑, *dherǝ‑ ’трымаць’ (Покарны, 1, 253), прадстаўленым літ. derė́ti ’быць патрэбным’, darýti ’рабіць’, лат. derêt, darît ’тс’; семантычны ход: ’атрымацца’ > ’адбыцца’ ці ’зрабіцца’ > ’адбыцца’. Патрэбны далейшыя даследаванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даве́сціся, -вядзецца; -вяло́ся; безас., зак.

Здарыцца, прыйсціся.

Давялося папрацаваць сакратаром сельсавета.

|| незак. даво́дзіцца, -во́дзіцца; -во́дзілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ста́нецца; звычайна безас.; зак.

Адбыцца, здарыцца.

Нічога з кнігай не станецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарабі́цца, -раблю́ся, -ро́бішся, -ро́біцца; зак.

1. Парабіць уволю; напрацавацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Здарыцца, адбыцца (разм.).

Нарабілася бяды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учыні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ніцца; зак. (разм.).

Здарыцца, адбыцца.

Што там такое ўчынілася, што быў крык?

|| незак. учыня́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагадзі́цца, -гаджу́ся, -го́дзішся, -го́дзіцца; зак. (разм.).

1. Нечакана трапіцца, выпадкова сустрэцца.

2. Здарыцца.

Неспадзявана нагадзілася новае няшчасце.

|| незак. нагаджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)