~рылася мне адно́йчы заначава́ць у ле́се — случи́лось мне одна́жды заночева́ть в лесу́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зда́рыцца, ‑рыцца; зак.
1. Мець месца; адбыцца. А тут яшчэ здарыўся выпадак адзін, праз які страцілася ў Міколкі ўсякая вера ў дзедаву храбрасць.Лынькоў.Усе гэтыя дні Аленка была ў нейкім зусім новым для яе настроі. Яе трохі палохалі экзамены — ці мала што можа там здарыцца.Колас./безас.сазлучн. «што». Здарылася, што ў адзін з напружаных для завода момантаў Булай захварэў і праляжаў даволі доўга.Шыцік.
2.безас.зінф. Выпасці на чыю‑н. долю. Здарылася заначаваць аднойчы ў лесе.
3. Нечакана з’явіцца; трапіцца. Тут ужо як чыё шчасце — падарожная машына магла здарыцца і ў першую хвіліну, а магло яе не быць і цэлы дзень.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зда́рыцца (адбыцца) sich eréignen, vorfállen* vi, (s), geschéhen* vi (s), passíeren vi (s); státtfinden* vi, vor sich géhen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Зда́рыцца ’адбыцца’. Укр.уст.зда́ритися ’ўдавацца’ (Жэлях.), польск.zdarzyć się ’адбыцца’, н.-луж.zdariś se ’ўдавацца’, чэш.zdařiti se, славац.zdariť sa. Традыцыйнае тлумачэнне ад darъ < dati (Бернекер, 1, 179; Брукнер, 649; Голуб-Копечны, 434) з улікам чэш. разм. прывітання na zdar ’на шчасце, на здароўе’ выклікае семантычныя цяжкасці — перш за ўсё значэнне прэфікса, складаны шлях утварэння zdar (da‑ti > darъ > dariti > sъdariti > sъdarъ?), няпоўную вытлумачальнасць семантыкі ў цэлым. На гэта звярнуў увагу Зубаты (I, 1, 131–138), прапануючы сувязь з іншым *dar‑, якое прадстаўлена ва ўдар, ударыць (паводле Фасмера, 4, 149, да драць, гл.), што падтрымлівае Махэк₂, 110–111. Гэта, аднак, не рашае праблемы. Магчыма, трэба шукаць яе рашэння ў суадносінах з карнямі, што маюць значэнне ’тварыць’. Магчыма, zьdariti (’стварыцца’ >) ’адбыцца’ < zьdarъ ’стварэнне’ < zьdati ’тварыць’ (< ’будаваць’ < ’ляпіць’). Пра корань гл. здань. Іншае тлумачэнне праз суадноснасць з і. е. *dher‑, *dherǝ‑ ’трымаць’ (Покарны, 1, 253), прадстаўленым літ.derė́ti ’быць патрэбным’, darýti ’рабіць’, лат.derêt, darît ’тс’; семантычны ход: ’атрымацца’ > ’адбыцца’ ці ’зрабіцца’ > ’адбыцца’. Патрэбны далейшыя даследаванні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
даве́сціся, -вядзецца; -вяло́ся; безас., зак.
Здарыцца, прыйсціся.
Давялося папрацаваць сакратаром сельсавета.
|| незак.даво́дзіцца, -во́дзіцца; -во́дзілася.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ста́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ста́нецца; звычайна безас.; зак.
Адбыцца, здарыцца.
Нічога з кнігай не станецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нарабі́цца, -раблю́ся, -ро́бішся, -ро́біцца; зак.
1. Парабіць уволю; напрацавацца.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Здарыцца, адбыцца (разм.).
Нарабілася бяды.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
учыні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ніцца; зак. (разм.).
Здарыцца, адбыцца.
Што там такое ўчынілася, што быў крык?
|| незак.учыня́цца, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)