здоро́вый

1. здаро́вы; (сильный) ду́жы;

2. (крепкого сложения) здаро́вы; (большой — ещё) вялі́кі;

3. в знач. сказ., прост. здоро́в врать ма́йстар (маста́к) хлусі́ць;

здоро́в (на что) ма́йстар (маста́к) (на што);

будь здоро́в! (при расставании) быва́й здаро́ў;

бу́дьте здоро́вы! а) (при расставании) быва́йце здаро́вы; б) (чокаясь) бу́дзьце (здаро́вы);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

си́льный

1. мо́цны; (физически) ду́жы, здаро́вы;

си́льный уда́р мо́цны ўдар;

си́льные ру́ки ду́жыя (мо́цныя) ру́кі;

си́льная ло́шадь ду́жы (здаро́вы) конь;

2. (могущественный, мощный) мо́цны, магу́тны;

си́льное госуда́рство мо́цная (магу́тная) дзяржа́ва;

си́льная а́рмия мо́цная (магу́тная) а́рмія;

си́льный мото́р магу́тны мато́р;

3. (убедительный, основательный, важный) мо́цны, ва́жкі, грунто́ўны;

си́льные до́воды мо́цныя (ва́жкія, грунто́ўныя) до́вады;

4. (большой по количеству, величине, степени) мо́цны;

си́льный ве́тер мо́цны ве́цер;

си́льная за́суха мо́цная за́суха;

си́льная боль мо́цны боль;

5. (талантливый) мо́цны; (сведущий — ещё)о́бра) дасве́дчаны (у чым);

си́льный писа́тель мо́цны пісьме́ннік;

он силён в матема́тике ён мо́цны ў матэма́тыцы, ён до́бра дасве́дчаны ў матэма́тыцы, ён до́бра ве́дае матэма́тыку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крэ́пкідужы, моцны; цвёрды, крамяны’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., ТС, Ян., Шатал.). Укр. кріпкий, рус. крепкий, ст.-рус. крѣпкыи, ст.-слав. крѣпъкъ, балг. крепък, макед. крепок, серб.-харв. кре̏пки, кре̏пак, славен. krépec ’тс’, польск. krzepki, ст.-чэш. křěpky, славац. krepký ’тс’. Прасл. krěpъкъ ’моцны, сільны’ — прыметнік на ‑къ ад krěpъ. Зберагліся формы без ‑къ: ст.-слав. крѣпъ, славац. krepý, серб.-харв. krijep. Надзейных балтыйскіх і іншых індаеўрапейскіх паралелей няма. Традыцыйнае супастаўленне са ст.-ісл. hráefa ’вытрымаць’ (Бернекер, 614; Покарны, 620). На жаль, у гэтай лексемы няма адпаведнікаў. Зупітца (KZ, 27, 389) параўноўвае ст.-ісл. kraptr, ст.-в.-ням. kraft ’сіла, моц’. У гэтым выпадку не можа быць гаворкі аб генетычнай суаднесенасці. Магчыма, вынік лексічных пранікненняў, але абгрунтаваць германскую, славянскую або іншамоўную трэцюю крыніцу пакуль што не ўдаецца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хадзя́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які ходзіць пехатой. Хадзячыя прадаўцы. // Такі, які можа рухацца, перамяшчацца на сваіх нагах. — А ў першы дзень [вайны] выпісалі ўсіх хадзячых хворых. Грахоўскі. Потым.. [Серада] паклікаў хадзячага параненага, і яны пачалі чытаць запісы ўдвух. Лупсякоў.

2. Шырокавядомы, агульнапрыняты. Хадзячыя фразы.

3. Разм. Які з’яўляецца жывым увасабленнем якіх‑н. якасцей. — Ды ты, таварыш, відаць, на апошніх жылах трымаешся, — з цёплай спагадай заўважыў кубанец. — Такі малады і дужы на выгляд, а выматаўся да апошняга. Давай памагу табе, гора хадзячае. Машара.

•••

Хадзячае сумленне — чалавек вялікай дабраты, чэснасці і справядлівасці.

Хадзячая энцыклапедыя гл. энцыклапедыя.

Хадзячы анекдот — пра чалавека, дзеянні, учынкі якога выходзяць за рамкі нормы, здаюцца дзівацкімі.

Хадзячы тэлеграф — той, хто распаўсюджвае якія‑н. чуткі, разносіць плёткі.

Хадзячыя мошчы — знясілены хваробай, схуднелы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жале́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з жалеза. Падышлі да сцяны, а ў ёй жалезныя вароты на замку. Якімовіч. // Металічны. Жалезныя гузікі.

2. Які змяшчае ў сабе многа жалеза, багаты жалезам. Жалезная руда. Жалезны калчадан.

3. Уласцівы жалезу, такі, як у жалезе. Не звіняць жалезным звонам Цяжкія кайданы. Колас.

4. Падобны на жалеза, як з жалеза. У сударгавым руху крамянелі рукі, рабіліся цяжкімі, жалезнымі. Лынькоў.

5. Які характарызуецца пашырэннем металургіі жалеза і вырабам жалезных рэчаў. Жалезны век.

6. перан. Моцны, дужы. Міцька ад нечаканасці.. расчапіў свае жалезныя пальцы. Шамякін. // Суровы, цяжкі. На захадзе ў дыме чырвоным Бой жалезным голасам роў. Панчанка.

7. перан. Неадступны, цвёрды, стойкі. Жалезны характар. Жалезная воля. Жалезная дысцыпліна. // Паслядоўны, правільны, стройны. Жалезная логіка.

•••

Жалезнае дрэва гл. дрэва.

Жалезны боб гл. боб.

Жалезны ход гл. ход.

З’есці пуд жалезнага бобу гл. з’есці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няду́га (nieduha) ’хвароба, слабасць’ (Федар., Маш., ТС). Сюды ж няду́жыць ’хварэць’ (Нас.), неду́говаты ’тс’ (Булг.), нэду́гі ’нядужы, слабы’ (беласт., Сл. ПЗБ), няду́жы, неду́жы ’слабы, хваравіты’ (Нас., Сцяшк., Янк. 1, ТС, Сл. ПЗБ), няду́жны, неду́жны ’тс’ (Бяльк., Булг.), укр. неду́га ’хвароба, слабасць’, рус. не́дуга, н́еду́г ’тс’, кашуб. ńedåga ’тс’, чэш., славац. neduh, neduha ’тс’, славен. дыял. nedȏžje ’тс’, макед. недуг ’хвароба; фізічны недахоп’, балг. недъ́г, недъ́га, неду́г, неду́га ’тс’. Суадносяць з чэш., славац. duh ’добрае адчуванне, удача’, кашуб. dåga ’моц, сіла’, ст.-польск. dążyć ’перамагаць’, рус. не в дугу́ ’нічога не разумець’ (Фасмер, 3, 59; Бязлай, 2, 218), што дае падставы, нягледзячы на фармальныя цяжкасці, узвесці да прасл. *dǫgъ ’сіла, моц’; магчыма, тут адбылося змяшэнне асноў *dǫg‑ і *dug‑ (гл. дужы), пра што сведчыць паралелізм формаў з ‑ǫ‑ і ‑u‑ (Слаўскі, 1, 142; Папоўска–Таборска, Szkice z Kaszubszczyzny, Gdańsk, 1987, 24), што, аднак, ставіцца пад сумненне (Трубачоў, Эт. сл., 5, 100)). Паводле Махэка₂, 394, *nedǫgъ < *nedolǫgъ, гл. недалягаць, недалужны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́дкі ’пругкі, дужы, з жалезнымі мускуламі’ (Янк. 1, Некр., Янк. БП, ТС), ’хуткі’ (Нас., ТС, Нар. Гом.), пру́дка гліна ’гліна высокай цвёрдасці’ (карэліц., Нар. словатв.). Сюды ж пру́дзенькі ’дзябёлы, моцны’ (шчуч., Сл. ПЗБ), прудо́к ’спрытны, хуткі чалавек’ (ТС, Нар. Гом.). Рус. дыял. пру́дкий ’хуткі’, укр. пру́дкий, польск. prędki, кашуб. prądki, чэш. prudký, славац. prudký ’тс’, славен. prọdek ’імклівы, бадзёры’. Да пруд1 (гл. Фасмер, 3, 389; Махэк₂, 485; Брукнер, 438). Прасл. *prǫdъkъ, паводле Борыся (МЈ, 40–41, 53), з’яўляецца дэрыватам прыметніка *prǫdъ з суфіксам ‑ъkъ, параўн. серб.-харв. пруд ’злы, хуткі, упарты (пра чалавека)’, балг. пръд ’спрытны, лоўкі, хуткі’, макед. прънд, пренд ’нервовы’. Гл. спецыяльна БЕР, 5, 818–819; Огледна св., 66. Звязваюць з серб.-харв. пру̀дити, прусти ’гарэць, паліць’, при́да ’крапіва’ (Скок, 3, 60), гл. пру́дзіць. Неабгрунтавана Булыка (Запазыч., 269) аб запазычанні ст.-бел. прудкий з польск. prądki. Параўн. і пруткі. Як відаць з агляду значэнняў, у бел. слове назіраецца несумненны ўплыў семантыкі прым. пруткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снага́ ‘магчымасць, здольнасць, сіла’ (ТС). Параўн. укр. сна́га́ ‘сіла’, снажни́й ‘моцны’, рус. наўг. сна́га ‘сіла, намаганне, поспех’, сна́жныйдужы’, рус.-ц.-слав. снага ‘поспех, дзейнасць’, польск. snaga ‘старанне, імкненне’, snażyć się ‘старацца’, каш. snåžëc ‘рабіць прыгожым’, чэш., славац. snaha ‘намаганне, моцнае жаданне’, серб.-харв. сна́га ‘сіла, моц, чысціня’, сна́жити ‘узмацняць, умацоўваць; чысціць’, славен. snága ‘чысціня’, макед. снага ‘цела, тулава’, балг. снага́ ‘цела, сіла’, ст.-слав. снага ‘жаданне, намаганне’. Прасл. *snaga не мае пэўнай этымалогіі. Бязлай (3, 278–279) выводзіць з і.-е. *snāgo‑ ‘чысты, лепшы’ або *snógo‑, якое магчыма параўнаць, напрыклад, з грэч. νηγάτεος ‘прыгожы (пра туніку)’; лат. snaigs ‘гнуткі, стройны’, naigs ‘прыткі, цвёрды’. Борысь (SEK, 4, 339) значэнне ‘чысты’ лічыць другасным, вытворным ад ‘старанны’. Варбат (Этимология–1964, 28–30) дапускае роднасць з наглы (гл.), падкрэсліваючы іх семантычную блізкасць: ‘сіла, дзейнасць, імкненне’ — ‘хуткі, раптоўны’; тады *snaga ад страчанага славянскага дзеяслова з коранем (s)nag‑ з s‑mobile. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 696; Махэк₂, 564; ЕСУМ, 5, 332; Глухак, 568; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 325–326.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стальны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да сталі, звязаны з апрацоўкай і збытам сталі. Завод спецыялізуецца па стальному ліццю. «Маладосць». // Зроблены са сталі. Стальны нож. □ [Танк] закружыўся на адной гусенічнай стальной стужцы і задыміў. Машара. Заўтра выйду на золку Я да рэек стальных і сустрэну сяброўку Між людзей дарагіх. Прыходзька.

2. Падобны колерам на сталь, светла-шэры з адлівам. Пані Свідэрская ўся аж скаланулася, заўважыўшы ў .. [вачах незнаёмага] стальны, бязлітасны бляск. Паслядовіч. Вада ў рэчцы як бы пагусцела і пабыла стальны адліў. Карпаў.

3. перан. Моцны, дужы. Стальныя мускулы. □ Ён [дзяцел] стальную Дзюбу мае, Караедаў Ён знішчае. Дзеружынскі. [Дым:] — На лабавых, казаў .. [камандзір звяна], можа весці бой толькі сапраўдны знішчальнік са стальнымі нервамі. Алешка. // Стойкі, непахісны. Стальная кагорта. □ Да бою ўстаюць каталонцы, Стальныя ідуць батальёны. Купала. Камсамольцы, арлы маладыя, Непакорны, адважны народ. Сілай — мужныя, воляй — стальныя, — Мы гатовы ва ўсякі палёт. Тарас. // Які выражае цвёрдасць, рашучасць. — Што ж ты, Рытачка, рабіла? — панізіўшы голас, у якім зазвінелі стальныя ноткі, запытаўся Валодзя. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мядзве́дзь1, мядзьве́дзь, недзве́дзь, вядзьме́дь, мідве́дь, мыдьві́дь, мэдві͡едь, хоц. мадзмедзь; мядзве́дзіца, мыдвідэ́ха, мядзьве́дзіха, медзве́жыца, мядзьвіга ’драпежная млекакормячая жывёліна Ursus arctos’, ’няўклюдны, непаваротлівы дужы чалавек’ (ТСБМ, Бес., Зн., Нас., Кліх, Яруш., Касп., Бяльк., Сцяшк., Шат., Нар. Гом., ТС, Сл. ПЗБ, Мат. Маг.). Укр. ведмі́дь, медві́дь, рус. медве́дь, польск. niedźwiedź, miedźpiedź, н.-луж. mjadwjeź, в.-луж. mjedujedź, чэш. medvěd, nedvěd, славац. medveď, славен. médvẹd, серб.-харв. мѐдвјед, медо; макед. мечка, мечор, мечок, мечорок, балг. медвед, мечка, ц.-слав. медвѣдь. Прасл. medvědь ’той, хто есць мёд’ — да мёд і е́сці (гл.) — табуістычная замена і.-е. назвы мядзведзя *r̥k̑tþos: параўн. ст.-інд. ṛkṣá‑, ст.-грэч. ἄρκτος, лац. ursus (Бернекер, 2, 30; Фрэнкель, ŻfSlPh, 13, 207; Фасмер, 2, 589; Скок, 2, 398; Бязлай, 2, 175).

*Мядзве́дзь2, драг. мыдьві́дь, мэдві́дь, мыдвэ́дык ’грыб пеўнік жоўты, Hydnum repandum’ (драг., пін., Жыв. сл.); лід. мядзведзія вушы, в.-дзв. мядвежжы вушы ’пеўнік стракаты, Sarcodon imbricatum’ (Сл. ПЗБ). Рус. калуж. медвежьи ухи ’грыбы (якія?)’. Да мядзве́дзь1 (гл.). Названы паводле карычневага колеру грыба і варсістага покрыва яго капялюшыка. Параўн. таксама літ. meškà ’нейкі карычневы грыб’ і ’мядзведзь’, а таксама назвы іншых жывёл, напр. каза6 (гл.).

Мядзве́дзь3 ’бульбяная каша’ (Жд. 1). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)