Ка́ята, ката ’раскаянне’ (Нас., Янк. БП). Магчыма, эксцэрпцыя з прыказкі, параўн. «Каита ёсць, да возвороту нема» (Нас., 227). Сустракаюцца іншыя структуры: кая «Кай много, а вороту нет» (калуж., смал.). Дакладны адпаведнік у рус. перм., салікам. каята ’споведзь, раскаянне’, каяты класть ’раскайвацца’. Статус слова няясны (незалежныя інавацыі ў бел. і рус.?, усх.-слав.?. больш старое?), словаўтваральна, як рус. мая(иʼя)та, пры маять ’марыць, мучыць і інш.’ (ёсць недакладнасці ў акцэнтуацыі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нячы́сты, -ая, -ае.

1. Брудны, неахайны.

Н. пакой.

2. Неаднародны, з дамешкамі чаго-н.; забруджаны.

Нячыстая вада.

3. Неахайна выкананы, неакуратны (разм.).

Нячыстая апрацоўка.

4. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак; разм.).

Н. голас.

5. перан. Які не вызначаецца сумленнасцю, здольны да махлярства; заснаваны на махлярстве.

Нячыстая справа.

6. Звязаны са злым духам, чараўніцтвам; д’ябальскі (разм.).

Нячыстае месца.

7. у знач. наз. нячы́сты, -ага, м. Злы дух, чорт.

Вось табе і смяльчак, а нячыстага баіцца.

Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.

Нячысты дух — чорт, д’ябал, нячысцік.

|| наз. нечыстата́, -ы́, ДМ -стаце́, ж. (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сці́слы ’выкладзены коратка, лаканічны; кароткі’ (ТСБМ), сьці́слы, сьці́склы ’сціснуты, шчыльны; кампактны’ (Ласт.), сці́слы, сці́склы, сці́склівы ’ашчадны, скупаваты’ (брасл., паст., смарг., Сл. ПЗБ), сці́слы ’сціпла, ашчадна жывучы’ (Нас.), ’ашчадны, скупы’ (Бяльк.), ’скупы, прагны’ (Ян., Жд. 2), ’вельмі скупы, хцівы’ (Растарг.), сці́склы ’эканомны’ (Ян.), сці́склівы ’ашчадны, які намарна нічога не пусціць’ (Варл.), сці́слівы ’сарамлівы’ (Мат. Гом.). З польск. ścisły, старое ścisliwy, ściskły ’шчыльны; дакладны; скупы’, якое ад ściskać ’сціскаць’ < ciskać ’ціскаць’ (Брукнер, 530; Борысь, 614).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыблі́жаны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыблізіць.

2. у знач. прым. Які ўваходзіць у лік блізкіх да якой‑н. асобы (звычайна высокапастаўленай) людзей, карыстаецца яе даверам. Прыбліжаныя асобы. / у знач. наз. прыблі́жаны, ‑ага, м.; прыблі́жаная, ‑ай, ж. «Хто ж з тых, хто тут прысутнічае, ведае пра яе працу ў Старым Стане?.. — думала Зіна. — Усяго некалькі чалавек, прыбліжаных Языковіча». Кавалёў.

прыблі́жаны 2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Не зусім дакладны, прыблізны. Прыбліжанае рашэнне. Прыбліжаныя вылічэнні. Прыбліжанае значэнне дробу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Недачупа́лле ’недарэка, някемлівы чалавек’ (пух.; чэрв., Жыв. сл.), недачупилы ’недаразвіты, мізэрны’ (там жа), ’не зусім разумны’ (Сл. ПЗБ). Відаць, з неда- і цупаць ’экспр. ісці’ (чэрв., Сл. ПЗБ), параўн. дакладны структурны адпаведнік названаму прыметніку — нядошлы ’слабак, хваравека’ (ТС); для некаторых значэнняў не выключана сувязь з тупіць ’кеміць, цяміць’. Праблематычнай застаецца сувязь з літ. čiupaila ’неразумны’, якую прапануюць аўтары «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча», у сувязі з няяснасцю паходжання самога літоўскага слова (вытворнае ад čiupti ’хапаць’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чёткий выра́зны; (точный) дакла́дны; (аккуратный) акура́тны; (слаженный) зла́джаны;

чёткие движе́ния дакла́дныя ру́хі;

чёткий по́черк выра́зны по́чырк;

чёткий шрифт, рису́нок выра́зны шрыфт, рысу́нак;

чёткие директи́вы дакла́дныя (выра́зныя) дырэкты́вы;

чёткая рабо́та зла́джаная (акура́тная) рабо́та;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калі́бр, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дыяметр канала ствала агнястрэльнай зброі. Зброя розных калібраў. □ Удалося дастаць амаль спраўную супроцьтанкавую гармату, калібр–45. Брыль. // Дыяметр гільзы, кулі або снарада. Гільза дванаццатага калібру. Кулі шаснаццатага калібру.

2. ‑у. Дакладны размер якіх‑н. прадметаў вытворчасці. Калібр цвікоў. Раскласці шрубы па калібрах.

3. ‑у; перан. Памер, велічыня, форма чаго‑н. Палічкі трэцяй шафы займаліся прадуктамі — гарохам, макаронамі, крупамі, — перасыпанымі з магазінных кулькоў у белыя торбочкі рознага калібру. Ракітны.

4. ‑а. Вымяральны інструмент для праверкі размераў, формы вырабаў. Праверыць калібрам.

[Фр. calibre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крот ’невялікая млекакормячая жывёла атрада насякомаедных’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сержп. Пр., Сцяшк., ТС, Сл. паўн.-зах., Касп.). Укр. крот, рус. крот ’тс’, балг. крът, серб.-харв. кр̏т, славен. kr̀t, польск. kret, чэш. krt, славац. krt, н.-луж. kšet ’тс’. Прасл. krъtъ, калі лічыць яго першасным значэннем ’той, хто крыецца ў зямлі, паглыбляецца ў зямлю’, то ад прасл. kryti (як plъtъ ад plyti, rъtъ ад ryti SP, 2, 37), якое мае дакладны адпаведнік у ст.-прус. krūt ’падаць, апускацца’ (Тапароў, K–L, 216–219). Гл. крыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́кла́дны ’ўзорны, прыстойны, старанны, дбайны; ветлівы’ (Нас., ТСБМ, Марц.; смарг., Сл. ПЗБ), ’звязны, складны’ (ТСБМ). Да прыклада́ць, якое ў сваю чаргу узыходзіць да прасл. *prikladati (гл. прыкла́сці); балг. дыял. прѝкладен ’ласкавы, прыязны, ветлівы, згаворлівы’, серб.-харв. прѝкладан ’суадносны’, укр. прикладни́й ’зручны, які падыходзіць, прыдатны’, дыял. при́кладнийдакладны’, рус. прикладно́й ’дзелавіты, практычны, кемлівы’. Сюды ж пры́кладка ’выдумка’ (Нас.), з далейшым семантычным развіццём пры́кладна ’складна, звязна’ (Жд.), прікла́дна ’тс’ (Бяльк., Юрч. СНС), прыкла́дна ’складна, красамоўна’ (Яруш., Шат.), прыкло́дна ’старанна, як след; дбайна’ (Марц.) з фанематычнай зменай націскнога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кава́ны і ко́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад каваць (у 1, 2 і 3 знач.).

2. у знач. прым. Зроблены з металу каваннем. Каваны меч.

3. у знач. прым. Абабіты палосамі жалеза. Каваная скрыня. Каваныя драбіны.

4. у знач. прым. З падковамі, падкаваны. Каваныя коні. // З металічнымі падкоўкамі (пра боты, абцасы і пад.). Наперадзе, як ступа, Ішоў млынар Ігнат; Каваным ботам стукаў, Масніцы ўгінаў... Панчанка.

5. перан.; у знач. прым. Дакладны, выразны, пластычны (пра верш, стыль і пад.). Янка Купала з уласцівым яму майстэрствам перакладаў каваныя радкі «Меднага конніца». Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)