дакладны́ гл. даклад¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дакла́дны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае ісціне, правільны.

Дакладная вага.

Д. гадзіннік.

2. Поўнасцю адпаведны ўзору, правілам, патрабаванням.

Дакладная копія.

Д. пераклад.

3. Канкрэтны, вычарпальны, не прыблізны.

Д. ўлік.

Д. адрас.

4. Акуратны, пунктуальны.

Д. выканаўца.

5. У якім асобныя элементы выразна аддзелены адзін ад аднаго.

Дакладныя рухі.

Дакладныя прыёмы.

Дакладныя навукі — навукі, заснаваныя на матэматычных метадах.

|| наз. дакла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дакладны́: а́я запі́ска докладна́я запи́ска

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

дакла́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае ісціне; сапраўдны. Дакладная вага. Дакладная колькасць. // Здольны паказваць, вызначаць што‑н. у поўнай адпаведнасці з сапраўднасцю; правільны. Дакладны гадзіннік. Дакладныя прыборы.

2. Поўнасцю адпаведны якому‑н. узору, якім‑н. патрабаванням, устаноўленым законам, правілам. Дакладная копія. Дакладнае выкананне загаду. □ Ярохін не ведаў дакладнага перакладу апошняга слова, але зразумеў іменна так. Шамякін.

3. Канкрэтны, вычарпальны, правільны; не прыблізны, не агульны. Дакладныя інструкцыі. Дакладны адрас. Дакладны адказ. Дакладны ўлік. Дакладныя веды. // Выразны, ясны, зразумелы. Дакладная дэфініцыя. □ Мікалай Патапавіч гаварыў гучна, адрывіста, не надта падбіраючы адпаведныя словы, а ў Глінскага голас быў ціхі, сказы дакладныя, выразы трапныя. Кулакоўскі. // Такі, што не выклікае сумненняў; верагодны, пэўны. Дакладныя крыніцы. □ Гогаберыдзе гаварыў з такой упэўненасцю, быццам пра ўсё гэта ў яго меліся дакладныя весткі. Мележ.

4. Акуратны, пунктуальны. Ірына, як і заўсёды, дакладная: вячэру і абед яна прыносіць у адзін і той жа час. Даніленка.

5. Такі, у якім асобныя элементы выразна аддзелены адзін ад другога. Дакладныя рухі. Дакладныя прыёмы. Дакладны крок.

6. Добра арганізаваны; акуратны; зладжаны. Дакладны рэжым заняткаў. Дакладная работа машыны.

•••

Дакладныя навукі гл. навука.

дакладны́, а́я, ‑о́е.

1. Які змяшчае ў сабе даклад, прызначаны для даклада (у 2 знач.). — Вы, таварыш Шыянок, напішыце падрабязна ўсё гэта ў дакладней запісцы на маё імя, а я пастаўлю пытанне на бюро гаркома. Сабаленка.

2. у знач. наз. дакладна́я, ‑ой, ж. Дзелавая папера з кароткім выкладам сутнасці справы, якая павінна разглядацца. Жэрдзін за подпісам камбата паслаў дакладную ў штаб палка. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакла́дны genu; pünktlich; präzse;

дакла́дны час genue Zeit;

дакла́дныя наву́кі exkte Wssenschaften;

дакла́дная меха́ніка Finmechanik f -:

дакла́дны прыбо́р Präzisinsgerät n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

дакла́д¹, -а, Ма́дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Публічнае паведамленне: разгорнутае асвятленне якой-н. тэмы.

Навуковы д.

Абмеркаванне даклада.

2. Вуснае ці пісьмовае паведамленне кіраўніку ўстановы аб службовых справах.

Д. дырэктару.

3. Паведамленне аб прыходзе наведвальніка.

Без даклада не ўваходзіць.

|| прым. дакладны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Дакладная запіска.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

Дакла́дныдакладны’ (БРС). Укр. докла́дний ’тс’. Запазычанне з польск. dokładny ’тс’. Параўн. дакла́днасць, дакла́дна. Польск. слова з такім значэннем вядома ў помніках з XVIII ст. і звязана з дзеясловам dokładać (się), dokład. Слаўскі (1, 154) прыводзіць як паралель ст.-польск. dołożnyдакладны’ (< dołożyć) і рус. приле́жный (< прилега́ть).

Дакладны́ (БРС): дакладна́я запіска < рус. докладна́я записка (а гэтыя словы да докла́д > бел. дакла́д). Адносна рус. докладна́я (уласна дакладная записка) падрабязна ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 157. Ужо ў сярэдзіне XV ст. ужывалася слова докладная («а докладную писал чернец Иринарх…»), якое ўзнікла на базе словазлучэння докладная грамота.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрупулёзны, -ая, -ае.

Дакладны да самых дробязей, надзвычайна дакладны.

С. аналіз.

Скрупулёзна (прысл.) даследаваць з’яву.

|| наз. скрупулёзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

педанты́зм, -у, м.

Паводзіны, уласцівасці педанта.

Дакладны да педантызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

достове́рный вераго́дны, пэ́ўны; дакла́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)