калібр, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дыяметр канала ствала агнястрэльнай зброі. Зброя розных калібраў. ▪ Удалося дастаць амаль спраўную супроцьтанкавую гармату, калібр–45. Брыль. // Дыяметр гільзы, кулі або снарада. Гільза дванаццатага калібру. Кулі шаснаццатага калібру.

2. ‑у. Дакладны размер якіх‑н. прадметаў вытворчасці. Калібр цвікоў. Раскласці шрубы па калібрах.

3. ‑у; перан. Памер, велічыня, форма чаго‑н. Палічкі трэцяй шафы займаліся прадуктамі — гарохам, макаронамі, крупамі, — перасыпанымі з магазінных кулькоў у белыя торбочкі рознага калібру. Ракітны.

4. ‑а. Вымяральны інструмент для праверкі размераў, формы вырабаў. Праверыць калібрам.

[Фр. calibre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)