палаві́к, ‑а, м.

Вузкі доўгі дыванок з грубай тканіны, які рассцілаецца па падлозе. Уздоўж сцен — высокія, ледзь не пад столь, фікусы, падлога заслана палавікамі, на сценах — дываны. Навуменка. Прыйшоўшы дадому ... [Варвара] па звычцы спынілася ў дзвярах — выцерла ногі аб палавік. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераложаквузкі праход па засеяным полі’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Паводле ілюстрацыі, маецца па ўвазе мяжа, якая ў параўнанні з засеяным полем з’яўляецца фактычна вузенькім пералогам. Да пералог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даўгава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Некалькі даўжэйшы за звычайны. Пакой, дзе жыў Алесь, быў такі ж, як і ў хлопцаў, — звычайны пакой інтэрната: з адным акном, вузкі і даўгаваты. Шыцік. // Прадаўгаваты. Твар быў даўгаваты, лоб шырокі і не маршчыністы, вочы шчырыя і праўдзівыя. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

душагу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Жан. да душагуб.

2. Разм. Вузкі няўстойлівы рыбацкі човен. Адхонны бераг Ніны застаўлен чаўнамі і чайкамі-душагубкамі. Колас.

3. Разм. Спецыяльна абсталяваная аўтамашына, якой карысталіся нямецкія фашысты для масавага знішчэння людзей атрутным газам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязру́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены зручнасці ў карыстанні; дрэнна прыстасаваны для чаго‑н. Пад зямлёй праход нязручны, вузкі Выглядае просекай лясной. Аўрамчык. [Сцяпан:] — У.. [гаспадара явачнай кватэры], і праўда, куча дзяцей. Месца для шапірографа нязручнае. Арабей.

2. Які не садзейнічае поспеху, непрыдатны для дасягнення жаданых вынікаў. Нязручны момант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палаві́к1вузкі доўгі дыванок з грубай тканіны, які рассцілаецца на падлозе’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Рус. полови́к ’тс’. Суфіксальнае ўтварэнне ад палавы < пол2 (гл.).

Палаві́к2 ’андарак’ (ДАБМ, 934). Да пала́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аднабако́вы, -ая, -ае.

1. Які мае што-н. толькі з аднаго боку; які мае адзін бок.

А. драп.

2. Які закранае, ахоплівае толькі адзін бок.

Аднабаковае запаленне лёгкіх.

3. Які адбываецца толькі ў адным напрамку.

А. рух транспарту.

4. Які ажыццяўляецца адным бокам, адной асобай.

Аднабаковае спыненне ваенных дзеянняў.

5. перан. Які ахоплівае толькі адзін бок з’явы, дзейнасці, вузкі, абмежаваны.

Аднабаковае выхаванне дзяцей.

|| наз. аднабако́васць, -і, ж. (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Су́зік ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum angusfolium Jacq.’, су́зіц ’тс’ (Кіс.), укр. су́зик ’пылюшнік; дзікая пятрушка; піжма’, у́зик ’дзікая пятрушка’, рус. су́зик ’пылюшнік; піжма’. Няясна. Мажліва, ад вузкі, першапачаткова адносілася да пылюшніка вузкалістага (ЕСУМ, 5, 469).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зачо́с 1, ‑у, м.

Размяшчэнне валасоў, зачасаных грэбенем у якім‑н. напрамку. Піўтэрле высокі, статны. Вузкі, досыць прыемны твар, з гарбінкай нос, русявыя, з прыгожым зачосам валасы. Навуменка.

зачо́с 2, ‑а, м.

Зачасанае, счасанае месца на ствале дрэва, бервяне і пад.; залысіна, пралысіна. Зрабіць зачос на бервяне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кле́мка1 ’ўчастак зямлі квадратнай ці прамавугольнай формы ў канцы шнуроў, мізэрны ўчастак зямлі, града’ (Яшк.). Слова, відаць, нямецкага паходжання. Параўн. ням. klammвузкі, цесны’. Непасрэдная крыніца невядомая.

Кле́мка2 ’божая кароўка’ (Шатал.). Параўн. клемка© (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)