Палавы́ 1 ’які мае бледна-жоўты колер’ (ТСБМ, Гарэц., Мал., Сцяшк. МГ, Бяльк., Булг., Нар. сл.), полову́ ’тс’ (ТС). Рус. поло́вый, полово́й ’бледна-жоўты, бляклы’, укр. поло́вий ’жоўты, чырвона-жоўты’, ст.-рус. половъ ’бледна-жоўты, бляклы’, ст.-слав. плавъ, польск., в.-, н.-луж. płowy ’бляклы, саламяны’, чэш., славац. plavý ’бляклы, буланы, бледна-жоўты’, серб.-харв. пла̑в, пла́ва, пла́во ’блакітны, светлавалосы’, славен. plàv, pláva ’блакітны’, балг. плав ’бледна-жоўты’. Прасл. polvъ. Роднасныя літ. pal̃vas ’буланы, бледна-жоўты’, ст.-в.-ням. falo ’бляклы, бледны, светлавалосы’, ст.-інд. palitás ’стары, сівы’, palitám ’сівыя валасы’, грэч. πολιός ’шэры’, лац. раlteō ’бледны’, pallidus ’бледны’ і інш. (Траўтман, 205; Вальдэ-Гофман, 2, 239; Фасмер, 3, 313; у Фасмера гл. і інш. літ-ру).
Палавы́ 2 ’хлеб, у якім палова жытняй мукі’ (Касп.), паловэ́й (хлеб) ’тс’ (Шн. 3, Нік. Очерки). Ад пол‑, палова (гл.).