сцягну́цца, сцягнуся, сцягнешся, сцягнецца; зак.
1. Туга зацягнуць сябе чым‑н. Сцягнуцца поясам.
2. Злучыцца, самкнуцца канцамі, краямі. Кальцо войскаў сцягнулася наўкол горада.
3. Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.). Войскі сцягнуліся да пераправы.
4. Разм. Спусціцца, перамясціцца марудна, з цяжкасцю. Так цёпла цэлы дзень было, Што дзед — і той сцягнуўся з печы. Багдановіч.
5. Разм. Пайсці куды‑н., сысці адкуль‑н. Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.
6. З цяжкасцю быць знятым (пра што‑н. з адзення, абутку). Бот нарэшце сцягнуўся.
7. Разм. Прайсці марудна; здоўжыцца (пра час, дарогу). Сцягнулася дарога ў тры кіламетры — такім гарэў нецярпеннем, хоць усведамляў, што .. [Антанюк і Будыкаў] могуць сапсаваць адзін аднаму настрой. Шамякін. У чаканні трывожным сцягнулася кароткая летняя ноч. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умясці́цца, умяшчуся, умесцішся, умесціцца; зак.
1. Поўнасцю змясціцца ў чым‑н., дзе‑н. Язэп асцярожна падышоў да жыта, сарваў колас. Ён не ўмясціўся на далоні. Асіпенка. Чэк трэба было асабліва асцярожна падпісваць: каб умясціцца ў вузенькім радку і, барані божа, не заскочыць якой-небудзь рыскай за блакітнае поле. Скрыган. Падышоў тралейбус, і чарга ўмясцілася ў яго. Сабаленка. // перан. Заняць, запоўніць сабой што‑н. Усё, што здарылася за адзін дзень, не магло ўмясціцца ў галаве [Шылянка]. Кавалёў.
2. Размясціцца на якім‑н. месцы. Міхась паслухмяна саслізнуў з лаўкі і ўмясціўся побач з рыжым хлопчыкам. «Вожык». Глыбока ўздыхнуўшы, Чарнавус лепш умясціўся на лаўцы, паставіў на калені локці і апусціў на далоні сваю жорсткую бараду. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаця́, злучн. і часціца.
Разм.
1. злучн. уступальны. Падпарадкоўвае даданыя ўступальныя сказы, выступаючы ў значэнні «нягледзячы на тое, што». Няўтульнымі сталі пакоі, хаця мэбля была на месцы. Лынькоў. На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць. Цяпер можна не спяшацца, хаця і вечарэла ўжо. Шамякін. / Пры наяўнасці супраціўных злучнікаў у галоўным сказе. Стары Апанас Гарбуз хаця і лічыў сябе набожным, але ў [царкву] хадзіў рэдка. Чарот.
2. часціца ўзмацняльна-вылучальная. Тое, што і хоць (у 5 знач.). — А таварышок, а паночак, а залаценькі, а не карайце ж вы хаця моцна яго, — загаласіла Рыпіна. Крапіва.
3. часціца ўзмацняльна-абмежавальная. Тое, што і хоць (у 6 знач.). Ад крыўды і голаду моцна засмактала ў .. [Лёнькі] пад грудзьмі: хаця б адну бульбіну з’есці. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Ліцца, біць маленькімі струменьчыкамі. У ранішняй цішыні чуваць, як са звонам цыркае ў даёнкі малако. Дуброўскі. Густы дробны дожджык цыркае зверху, цягнецца золкай павуцінай. Бядуля. // каго. Абл. Даіць. Маці ў хляве цыркала.. карову ды ўсё прыгаварвала, каб тая добра стаяла на адным месцы. Каваль.
2. Пляваць цераз зубы. Андрэй.. цыркаў праз зубы ў агонь. Пташнікаў. З-за трактара паяўляецца Хведар. Ён стаіць, адставіўшы нагу, раз-пораз цыркае слінай. Асіпенка.
3. Стракатаць (пра насякомых, птушак). Спалохана цыркалі і зноў змаўкалі сонныя птушкі. Курто. Стаяла цішыня, толькі цыркалі конікі і ледзь чутна шапацела трава. Федасеенка.
4. Даваць, выдаваць, важыць патроху, невялікімі порцыямі. Сястра трохі памагае, але што — цыркае па кропельцы. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарвято́чына, ‑ы, ж.
1. Адтуліна, дзірка ў чым‑н., праедзеная чарвямі або лічынкамі. І расці шкадаванню ў душы Тых, хто быў да нячыстага падкі: У кашы не плады, у кашы — З чарвяточынай сохнуць ападкі. Маляўка. Сцены зрыты чарвяточынамі, падобнымі да арабскіх літар. Бядуля. // Месца ў чым‑н., сапсаванае, паточанае чарвямі. // Парахня на паточаным месцы. І праз колькі год пасыплецца на рассохлыя плінтусы, пад якімі заціснуты канцы пакарабачаных масніц, жоўтая чарвяточына. Чыгрынаў.
2. перан. Пра якія‑н. хібы, недахопы, заганы ў кім‑, чым‑н. «Подлая твая душа, — гнеўна абарваў яго другі [герой], — з чарвяточынай. Ты заўсёды толькі аб сабе і думаеш, табе напляваць на ўсіх і на ўсё, у цябе сумлення як кот наплакаў...» Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пля́ха 1 ’вельмі мокрае надвор’е, слота’ (Клім.), плеха ’непагадзь’ (драг., Нар. словатв.). У выніку перастаноўкі зычных з хля́па, параўн. хляпа ’слата’ (чэрв., мядз., уздз., Сл. ПЗБ), сюды ж: кіраў. пляхі ’вельмі мокрая адзежына’ (Нар. сл.), відаць, пад уплывам пля́хаць ’шлёпаць, пляскаць’, гл. плях 1.
Пля́ха 2 ’бутэлька’ (слуц., Шн.), ’фляга, шкляны сасуд’ (Нас.); параўн. ст.-бел. пляша, хвляша, фляша (з 1538 г.), запазычаныя са ст.-польск. flasza, якое са ст.-ням. vlasche. Утварылася шляхам рэдэрывацыі: пляша > пляшка > пляха, як му́шка — му́ха.
Пля́ха 3 ’вельмі вялікі баравік, які звычайна расце ў нізкім сырым месцы’, ’агульная назва старых грыбоў’ (уздз., Нар. словатв.). Параўн. польск. plecha ’цела грыба’, паводле Банькоўскага (2, 603), ужытае для перакладу лац. thalłus, што адпавядае ням. pilzkörper. Няясна. Магчыма, звязана з плехі ’лысіна, плех, плеш’, параўн. плешка ’галоўка цвіка’ (гл.), або вобразная назва на базе імітатыва гілях! параўн. пляхшпа ’хлюпка’ ў фразе: шыпшына цвіце ппяхата. аружа — поўна (паст., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пы́рыць (пыриць) ’распіраць, пучыць’ (Нас.), пырыцца ’налузацца, растапырваць пер’е; пышна апранацца’ (Нас.), пыріць ’турбаваць, не даваць спакою’ (Бяльк.), параўн. рус. пырить ’расстаўляць пер’е, тапырыцца’, чэш. pouriti ’надувацца’, серб.-харв. пирити ’дуць’. Праслав. *рупіі ’надувацца’, роднаснае літ. išpurti ’расстаўляць пер’е; надувацца, тапырыцца’, purinti ’скубаць (валасы, воўну)’, pyrtyti ’трасці’, лат. pūrt ’кашлаціць, рабіць нягладкім’, нарв. föyrast ’рабіцца пухкім, мяккім’, гл. Фасмер, 3, 420, з літ-рай. Цвяткоў (Запіскі, 2, 55) бачыць у пырыцца адлюстраванне польскай фанетыкі (“нахіленне”: ы на месцы е, параўн. perzyć się ’пушыцца, натапырвацца’), што зусім не абавязкова, параўн. ст.-польск. pyrzyć się ’натапырвацца, стырчаць (пра ўсходы, рунь)’, якое Банькоўскі (2, 533) выводзіць са ст.-польск. pyrz, сучаснае perz ’пырнік’, роднаснае рус. пырить перья, чэш. рупіі ’прарастаць’, што можа быць звязана з літ. purti ’на-тапырвацца’. Зусім верагоднае другаснае збліжэнне некалькіх этымалагічна адрозных асноў у сувязі з блізкасцю семантыкі, параўн. Белеціч, Зб. Івічу, 120.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абагна́ць, абганю, абгоніш, абгоніць; заг. абгані; зак., каго-што.
1. Выперадзіць, рухаючыся хутчэй. Якраз у гэтым месцы калону абагналі грузавікі, напакаваныя вайсковай маёмасцю. Чорны. // Вырасці большым, вышэйшым за каго‑, што‑н. на працягу аднаго і таго ж часу. [Мятлічка] ростам абагнала ўсіх. Грамовіч. // перан. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім‑, чым‑н. Абагнаць таварыша ў вучобе.
2. Сагнаць каго‑н. адкуль‑н. (звычайна пра насякомых, птушак). Абагнаць мух.
3. З дапамогай плуга-акучніка абгарнуць зямлёю радкі бульбы, буракоў і пад. Праязджаючы на сваё поле, [Мікуць] кожны дзень бачыў, як наўздзіў расла ў градусах калгасная бульба. Абагналі яе добра з гэтага боку. Чорны.
4. Зняць, садраць. Абагнаць кару.
5. Прагнаць каго‑н. вакол чаго‑н.
•••
Абагнаць (раннюю) расу — устаць вельмі рана, на золку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імкне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. імкнуцца (у 1 знач.). Не ўстоіць на месцы Пятрок, Яму трэба рух і імкненне. Колас. Зноў вясна адрадзіла імкненні Да бурлівых і радасных сноў. Багун.
2. Настойлівая цяга, парыў, рашучая мэтанакіраванасць да чаго‑н. Імкненне к подзвігу жыло ў душы Савы, і таму ён так высока ацаніў Андрэя за яго ўчынак з дзедам. Пестрак. А сэнс жыцця якраз і заключаецца ў яго няспыннасці, у поступу да лепшага, найдасканалейшага, у яго нястомным імкненні да хараства. Карпаў. // звычайна мн. (імкне́нні, ‑яў). Намеры, жаданні. [Аленка] уся была поўна няясных імкненняў, яшчэ невядомага ёй адчування і радасці за парогам яе роднай ваколіцы. Колас. [Бондар] усё роўна не патрапіў бы выказаць словамі сваіх пачуццяў і сам толькі туманна разумеў прычыны сваіх імкненняў. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца ззаду проціл. пярэдні. Заднія ногі каня. Задняе кола. □ Коля з Мішам занялі месцы на задні лаўцы. Якімовіч. // у знач. наз. за́дні, ‑яга, і за́дняя, ‑яй, ж. Пра чалавека, які рухаецца; стаіць і пад. ззаду за кім‑, чым‑н. Увагу Дзмітрыя прыцягнуў натоўп каля пакгаўза. Заднія ўзнімаліся на дыбачкі, выцягвалі шыі, падскоквалі. Беразняк.
2. Накіраваны назад (пра напрамак руху). Шафёр развярнуўся і заднім ходам падаў машыну да самых дзвярэй. Пальчэўскі.
•••
Задні праход гл. праход.
Адысці на задні план гл. адысці.
Без усякай задняй думкі гл. думка.
Даць задні ход гл. даць.
Заднім днём гл. дзень.
Заднім розумам моцны гл. моцны.
Ляжаць без задніх ног гл. ляжаць.
Спаць без задніх ног гл. спаць.
Хадзіць (стаяць) на задніх лапках гл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)