задні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца ззаду проціл. пярэдні. Заднія ногі каня. Задняе кола. ▪ Коля з Мішам занялі месцы на задні лаўцы. Якімовіч. // у знач. наз. задні, ‑яга, і задняя, ‑яй, ж. Пра чалавека, які рухаецца; стаіць і пад. ззаду за кім‑, чым‑н. Увагу Дзмітрыя прыцягнуў натоўп каля пакгаўза. Заднія ўзнімаліся на дыбачкі, выцягвалі шыі, падскоквалі. Беразняк.
2. Накіраваны назад (пра напрамак руху). Шафёр развярнуўся і заднім ходам падаў машыну да самых дзвярэй. Пальчэўскі.
•••
Задні праход гл. праход.
Адысці на задні план гл. адысці.
Без усякай задняй думкі гл. думка.
Даць задні ход гл. даць.
Заднім днём гл. дзень.
Заднім розумам моцны гл. моцны.
Ляжаць без задніх ног гл. ляжаць.
Спаць без задніх ног гл. спаць.
Хадзіць (стаяць) на задніх лапках гл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)