Пляця́н (плешкі) ’агароджа з тонкіх кійкоў, пераплётных вертыкальна паміж жэрдкамі’ (кіраў., ЛА, 4). Да плесці (гл.). Суфікс ‑ан узыходзіць, відаць, да прасл. *‑enь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прастэ́ ’нажатае збожжа не ў снапах’ (Сцяшк. МГ). Да прост 1 (гл.); тут, відаць, мн. л. з дыялектным канчаткам ‑э́ на месцы ‑ы́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набе́раткі ’набедрыкі, збруя’ (Бяльк.), набераткі ’паўшоры’ (маладз., Янк. Мат.), на́берадкі ’шляя’ (лаг., маладз., Шатал, Сл. ПЗБ). Відаць, дэфармаванае ў выніку дээтымалагізацыі набёдрыкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́калле ’ўсё, што ёсць навакол’ (Яўс.). Відаць, з наокол‑ье, гл. вокал, навокал, са сцягнутым двайным а (другое, у выніку акання з о).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наотбег ’убок ад берага’ (ТС). З *на‑от‑бег, параўн. адбягаць ’аддаляцца’, першапачаткова, відаць, са спалучэння *на отбег (бяры, кіруй і г. д.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўмі́ць ’давесці да розуму, даць зразумець’ (Нас., Гарэц., Др.). Са спалучэння на ўм (навесці), гл. ум. Сюды ж, відаць, наўмену́ць (ныўмянуць) ’напомніць’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́лупак (не́лупык) ’неслух, свавольнік’ (Яўс.). Відаць, з не і лупіць ’біць, лупцаваць’ (’біць да здзірання скуры’, Нас.), г. зн. ’той, каго не білі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Нехля, нэхля ’неахайная жанчына’ (брас., Нар. лекс.). Відаць экспрэсіўная форма ад няхлюя, ’тс’ ці пад., утвораная паводле мадэлі коця (< кот, коцік) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́дбіць ’знемагаць, чахнуць’ (Нас.). Няясна; відаць, звязана з ныдзіць ’маркоціцца, ныць; знемагаць, чахнуць’ (ТС), магчыма, ад *ныдзьба ’маркота’ і пад. Гл. таксама ныдвіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацме́нкі ’басаножкі’ (глус., Мат. Маг.). Няясна. Відаць, кантамініраваная назва, першая частка якой з’яўляецца роднаснай да польск. patynka, patynek ’туфлі’ ці рус. ботинок ’чаравік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)