Прост 1 ’рад роўна пакладзенага на іржышчы зжатага, не звязанага ў снапы збожжа’, ’поле з такім разасланым збожжам’ (ТСБМ, Выг.), пакладка на прост (нараўл., ДАБМ, камент., 872). Польск. na prost ’накладка на прост’. Да про́сты.

Прост 2, про́стік, про́шчыня ’тэхніка ткання, калі кожная нітка ўтка пераплятаецца з кожнай ніткай асновы пад прамым вуглом’ (Уладз.). Рус. пск. про́стка ’простае палатно ў дзве ніці’. Да про́сты ’прамы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)