ціск, -у, м.

1. гл. ціснуць.

2. Сіла, што дзейнічае на якую-н. паверхню ў разліку на адзінку плошчы паверхні (спец.).

Ц. паветра.

Ц. пары на сценкі катла.

3. Тое, што і крывяны ціск (разм.).

Праверыць ц.

4. Пра павышаны крывяны ціск у каго-н. (разм.).

Ад ціску баліць галава.

5. перан. Уздзеянне на каго-, што-н., насілле над чыёй-н. воляй, перакананнямі; прымус.

Эканамічны ц.

Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.

Крывяны ціск — сіла, што дзейнічае на сценкі крывяносных сасудаў чалавека і жывёл пад уплывам кровазвароту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чый¹, чыя́, чыё, займ. пыт. і адносны.

1. пыт. Указвае на прыналежнасць каго-, чаго-н. каму-н.

Чыя гэта хата? Чый гэта нож?

2. пыт. і адносны. 3 якой сям’і, з якога роду.

Чый ты будзеш?

3. Тое, што і чый-небудзь (разм.).

Не хадзі босы, абуй чые чаравікі.

4. адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы.

Гэта быў чалавек, чыя хата стаяла на ўзлеску.

5. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.

Настаўніца паведаміла вучням, чыё сачыненне лепшае.

6. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы.

Няхай той, чыя гэта шапка, і забярэ яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шо́ры, -аў.

1. Цвёрдыя пласцінкі, прымацаваныя да вуздэчкі на ўзроўні вачэй, якія не даюць магчымасці каню глядзець па баках.

Хто згадзіўся надзець ш., той надзене і хамут (прыказка).

2. У парнай запрэжцы: збруя без дугі і хамута, са шлеямі (гл. шляя ў 2 знач.; спец.).

3. перан. Тое, што перашкаджае каму-н. правільна разумець наваколле; абмежаванасць (кніжн.).

Ш. на вачах у каго-небудзь.

Ш. некультурнасці.

Браць у шоры, трымаць у шорах каго (разм.) — строга абмяжоўваць чые-н. дзеянні, свабоду дзейнасці.

|| прым. шо́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

што², злуч.

1. Далучае даданы сказ да галоўнага.

Крыўдна, што я гэтага не змог зрабіць.

Такі шум, што можна аглухнуць.

Назбіралі так мала ягад, што і варэнне не зварыш.

2. Як, чым, нібы.

Спіць што мёртвы.

3. з часціцай «ні» або без яе. Указвае, што сказанае ў галоўным сказе адносіцца да кожнага моманту, месца, да кожнай з’явы і пад., названых у даданым.

Што край, то абычай (прыказка).

4. 3 паўторам — указвае на раўнапраўе, аднолькавасць, роўнасць у адносінах да чаго-н.

Што ён паедзе, што я — адно і тое ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эта́п, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Асобны момант, стадыя якога-н. працэсу.

Новы э. развіцця.

Новы э. будаўніцтва горада.

2. Пункт на шляху руху войск, дзе ваеннаслужачыя забяспечваюцца харчамі, фуражом, начлегам.

3. Пункт для начлегу на шляху партый арыштантаў, а таксама маршрут іх руху да месца ссылкі і сама група, партыя арыштантаў.

4. Асобная частка шляху, а таксама (спец.) пэўны адрэзак дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах.

Этапы велагонкі.

Па этапе або этапам — пад канвоем (пра спосаб перасылкі арыштантаў).

Пройдзены этап — пра тое, што зроблена, засталося ў мінулым.

|| прым. эта́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Асяло́к ’змаршчок’ (Інстр. II); вясё́лка ўказваецца як варыянт назвы побач. Асноўнае выкарыстанне назвы вясёлка не для абазначэння змаршчка (Morchella), а як назва грыба Phallus impudicus (вясёлка, сраматнік), але, зважаючы на тое, што і ў іншых мовах ёсць такія пераносы назваў (ням. Morchel ’змаршчок’ і Stinkmorchel ’вясёлка, сраматнік’), і тут можа ісці размова аб пераносе. Калі першапачаткова вясёлка — назва змаршчка, магчыма, звязана з тым, што гэта першы вясенні грыб (параўн. вяселік ’жаваранак’), калі ж першапачаткова гэта назва сраматніка, магчыма, у ёй адлюстраваліся адносіны да непрыстойнасці знешняга выгляду гэтага грыба. Калі ўлічыць цяжкасць фанетычнага тлумачэння асялок з вясёлка, трэба дапусціць тую ці іншую сувязь асялок ’змаршчок’ з асялком ’тачыльным каменем’, магчыма, па знешняму выгляду (асабліва калі гэта назва не змаршчка, а сраматніка); нельга выключаць і сувязь з асілкамі, якія, паводле пэўных паданняў, уходзілі ў зямлю. Гл. вясёлка, асілак, асла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыць, мы́ці, муць, мы́ты, мэ́тэ ’вадой з мылам ці іншай вадкасцю ачышчаць ад бруду’, ’абмываць вадой бераг’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ; драг., Лучыц-Федарэц), мы́цца (мы́ціса, му́цца, мэ́тыся) ’умываць, мыць сябе’ (там жа). Укр. мити, рус. мыть, польск. myć, н.-луж. myś, в.-луж. myć, чэш. mýti, славац. myť, славен. míti, серб.-харв. ми̏ти, макед. мие, балг. мия, ст.-слав. мыти. Прасл. myti, і.-е. адпаведнікамі да якога з’яўляюцца: літ. máudyti ’купаць, мыць’, лат. maût ’плаваць, даваць нырца’, ст.-прус. au‑mūsnan ’умыванне’, ірл. mūn, ст.-інд. mūtram ’мача’, авест. mūϑrəm ’бруд’ < і.-е. *meu‑ ’вільгаць’ (Міклашыч, 207; Траўтман, 191; Мюленбах-Эндзелін, 2, 570; Фасмер, 3, 26; Фрэнкель, 1, 417; Махэк₂, 386; Покарны, 1, 743; Скок, 2, 434; Бязлай, 2, 186). Сюды ж мыцьво ’усё тое, што мыюць’ (гродз., Мат. АС), мыцёха ’жанчына, якая мые бялізну ці посуд’ (КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ка1 ’вялікі драўляны малаток’ (ТСБМ, Касп., З нар. сл., Нар. словатв., Нар. лекс.). Параўн. літ. kúokas, лат. kúoks ’драўляны молат для гульні або глушэння рыбы’. Беларускае слова (значэнне ’для глушэння рыбы’ зафіксавана, напр., у Касп., 170) запазычана з балтыйскіх дыялектаў (БСЭ, 5, 13–14; Лаўчутэ, Балтизмы, 144).

Ку́ка2 ’фіга’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Бяльк.). Рус. кука ’кулак’. Параўн. балг. кука ’крук’, серб.-харв. ку̏ка ’тс’. Параўн. літ. kukà ’дубінка’, kúoka ’тс’, лат. kùoks ’палка’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш надзейныя (Бернекер, 639; Фасмер, 2, 404).

Ку́ка3 ’дзіцячая болька’ (Сцяц., Нар. лекс.), ’тое, чым палохаюць дзяцей’ (Жыв. сл.). Крыніцай беларускіх слоў лічацца літ. kaũkas ’дамавік, чорт’, лат. kauks ’тс’. Запазычанне адбылося да манафтангізацыі дыфтонгаў (Лаўчутэ, Балтизмы, 47).

Ку́ка4 ’стары танец, падобны да карагода’ (ТС). Няясна. Да ст.-грэч. κύκλος ’карагод’? Якімі былі шляхі пранікнення?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рч ’шкода; псаванне’, м. р. або ж. р. (ТС; петрык., Мат. Гом.; Юрч. Вытв.), порча ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ; ТС). Укр. порча, рус. порча ’тс’ выводзяць з cnopmümu, портить ’псаваць’ (ЕСУМ, 4, 533; Фасмер, 3, 337), сюды ж польск. parcieć ’сохнуць, вянуць (пра садавіну і гародніну)’ і ’прарастаць у вільгаці і цяпле’, што дазваляе рэканструяваць прасл. *рыііʼti ’псаваць’. Сувязь з пароць (гл.) (Міклашыч, 243; Фасмер, 4, 335) непрымальная. Імаверна, роднаснае да прэлы, спёрты, заперці, запор (гл.). Параўн. ст.-рус. прытоіш ’патраціць, не захаваць’, славен. priШ ’пакаваць’. Сной (512) звязвае апошняе з порт ’тканіна, перавязь’ (гл. порт2). Параўн. таксама літ. pursti ’гніць’, piirtiti ’трасці, боўтаць’, pereti ’выседжваць птушанят’. Корань захаваўся ў *za‑pbH‑ъkъ, параўн. укр. запорток, польск. zapartek ’яйка-баўтун’, ’тухлае, сапсаванае яйка’, параўн. рус. испорченное (яйцо); адсюль першаснае значэнне ’тое, што сапрэла, сапсавалася ў закрытай прасторы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўня, по́вня, по́ўна, по́ўнае, по́ўная ’поўная фаза Месяца’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. Сл., Гарэц., Др.-Падб., Клім., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 2), по́ўняе ’поўня’ (Ян.; барыс., валож., рагач., бых., ЛА, 2), по́ўната ’поўня’ (Касп.; в.-дзв., брасл., Сл. ПЗБ; Шатал.), по́ўна ’поўня’ (ЛА, 2). Ад по́ўны (гл.), паколькі ў час гэтай фазы Месяц бачны поўнасцю. Лексема по́ўнік ’поўня’ (ТСБМ, Янк. 3., Мат. Гом., пух., Сл. ПЗБ) утварылася паводле назвы іншай фазы Месяца — маладзі́к. Тое ж у іншых індаеўрапейскіх мовах, параўн. рус. полнолу́ние, літ. pìlnatis ’поўня’ (< pìlnas ’поўны’), англ. full moon ’поўня’ (< full ’поўны’, moon ’Месяц’), франц. pleine lune (< plein ’поўны’, lune ’Месяц’). Паводле Німчука (Давньорус., 29), укр. по́вня ’тс’ абстрагавана са спалучэння месꙗц въ пълнѣ (суч. місяць уповні), у якім выступае М. скл. нячленнага прыметніка м. р., што зусім не абавязкова на фоне прадуктыўных утварэнняў тыпу ро́ўня і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)