Вінакурня ’вінакурны завод, бровар’ (БРС, КТС). Укр. виноку́рня, рус. виноку́рня, ст.-рус. винокурня (з XVII ст.) ’тс’. Утворана па тыпу іншых Nomina loci пры дапамозе суф. ‑ьnʼa (які служыць для ўтварэння назваў закрытых памяшканняў) ад дзеяслова вінакурыць ’гнаць віно, гарэлку’ (ці ад назоўніка вінаку́р).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баго́н ’высокае месца’ (мінск. абл.; Талстой, Геогр., 155). Талстой (там жа, 155–156) лічыць, што тут вынік семантычнага працэсу развіцця па прынцыпу «верх» ⟷ «ніз», г. зн. «багна» → «ўзгорак». Гл. яшчэ (Талстой, там жа, 98–103, 161) рад падобных семантычных паралелей на прыкладзе іншых тэрмінаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паме́г ’хмызняк’ (Яшк.). Няясна; паралеляў у іншых слав. мовах няма. Магчыма, з омег, вомег, вобмег (гл.), дзе о‑ можа ўспрымацца як прыстаўка і магло быць заменена на по-. Вомег ’балігалоў’ часта расце па берагах рэк сумесна з хмызняком, таму тут мог адбыцца перанос па сумежнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералёк ’пярэпалах’: захварэў од паралёку ’пярэпалах’ (брэсц., ЛА, 3), пералёкі ’перапуд’ (Нас.), смал. перелёк ’перапалох’. Гл. пераля́к (< прасл. *per‑lękъ): мена я (< ę) > ё вядомая і ў іншых гаворках: ст.-дар. ад ізлёку, талач. ату лёку, добр. ад улёку — пра гэта гл. Карскі, 1, 99.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тату́ля ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), а таксама ў звароце да дзіцяці (Нас.), ’сын, вельмі падобны да бацькі’ (Яўс.), ’хросны бацька’ (Сцяц. Сл.), тату́ль іранічнае ’вялікі хлопец, старэйшы за іншых’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. тата, з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. матуля1, і ў пераносным ужыванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́гі ’прылада для ўзважвання’. Да вага́ (гл.). Форма множнага ліку, у пэўнай ступені лексікалізаваная (аднак у РБС вага́ адз. л., ва́гі мн. л.), замацавалася, магчыма, па аналогіі з назвамі іншых прылад, якія складаюцца з дзвюх частак (сані, нажніцы, вароты і пад.), або пад уплывам рус. весы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́чарадзь ’чарга’ (Шн., 2, КТС, Бяльк., Сцяшк., З нар. сл., Інстр. I). Новае запазычанне з рус. о́чередь, аб чым сведчыць ужыванне гэтага слова толькі ў адзіным значэнні ’людзі, якія размяшчаюцца ў пэўнай паслядоўнасці для атрымання чаго-небудзь’, у той час як у іншых значэннях ужываецца бел. чарга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выжыма́йла ’скнара’ (Бяльк.). Ад выжымаць пры дапамозе прадуктыўнага для ўтварэння прозвішчаў у бел. мове суф. ‑айла. Але ў сувязі з практычнай адсутнасцю гэтага суф. у Nomina agentis у іншых слав. мовах параўн. яго словаўтваральную актыўнасць у літ. мове (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 132). Параўн. таксама выжымальшчык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіба́ла ’бабка, абрубак дрэва, на якім бондар гне абручы’ (Бяльк.). Рус. дыял. гиба́ло ’тс’. У іншых слав. мовах значэнне адпаведных слоў адхіляецца ад семантыкі ва ўсх.-слав. лексемах. Да *gybati ’гнуць’ (гл. гіба́ць), суф. *‑dlo. Прасл. тып утварэння, агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 216 (пад *gybadlo).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пабу́нька ’падліпала’ (Гар., Яруш.). Няяснае слова. У іншых славянскіх мовах можна параўнаць з рус. дыял. (раз., тамб.) буня ’ганарлівы, фанабэрысты чалавек’, чэш. дыял. мар. būna ’прыдуркаваты нікчэмны чалавек’. Апошнія — аддзеяслоўныя ўтварэнні ад прасл. buneti (гл. бунаваць). Падрабязна аб гэтай групе слоў гл. ЭССЯ, 3, 95 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)