Гіба́ла ’бабка, абрубак дрэва, на якім бондар гне абручы’ (Бяльк.). Рус.дыял.гиба́ло ’тс’. У іншых слав. мовах значэнне адпаведных слоў адхіляецца ад семантыкі ва ўсх.-слав. лексемах. Да *gybati ’гнуць’ (гл. гіба́ць), суф. *‑dlo. Прасл. тып утварэння, агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 216 (пад *gybadlo).