Вы́люднець, вы́людскавацца ’выправіцца, стаць, як усе людзі’ (Янк., Клім., Жд., 1), вы́людзець ’вырасці, стаць сур’ёзным’ (Шат.). Рус.бранск.вы́люднеть ’вырасці, развіцца, стаць падобным да іншых’, укр.ви́людніты ’тс’. Гл. алюдзець, люднець. Адносна магчымасці запазычання з гоц.liudan ’расці’ гл. Мартынаў, БЛ, 1, 16 і наст.