Дабы́так ’пажыткі, дабро’. Агульнаславянскае слова. Параўн. ст.-рус. добытъкъ ’маёмасць’, ’здабыча’, ст.-укр. добытокъ ’жывёла’, укр. доби́ток ’рабунак, здабыванне’, добито́к ’буйная рагатая жывёла’, добуто́к ’набытак’, добу́тки ’ягняты, цяляты і да т. п.’, ст.-чэш. dobytek ’свойская жывёла’, ’скаціна, дабро’, чэш. dobytek, славац. dobytok, польск. dobytek ’маёмасць’, ’свойская жывёла’, ’прыбытак, выгада’, балг. доби́тък ’свойская жывёла; скаціна’, макед. добиток ’жывёла’, серб.-харв. доби́так ’прыбытак; выгада’. Прасл. *dobytъkъ — вытворнае з суф. ‑ъkъ ад дзеепрым. прош. ч. *dobytъ (ад дзеяслова *dobyti). Для слоў гэтай групы прымаюць развіццё семантыкі: ’маёмасць’ > ’скаціна’. Падрабязны агляд у Трубачова, Эт. сл., 5, 49. Цікава, што ў рус. мове гэта слова вядома толькі ў старых помніках; у сучаснай мове, паводле Трубачова, няма. Але параўн. у СРНГ, 8, 82: добы́токдзіця’ (кастр.), магчыма, іранічнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сірата́дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або без абодвух бацькоў’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Стан.), сірота́ ‘тс’ (ТС), сіраці́ць ‘рабіць сіратою’ (Нас., Касп., Стан.), сіраці́на ‘сірата’ (Байк. і Некр., Касп., Ласт., Нас.), ст.-бел. сирота ‘тс’. Укр., рус. сирота́, польск. sierota, в.-луж., н.-луж. syrota, чэш. sirota, серб.-харв. сиро́та, славен. sirọ̑ta, балг. си́рота, макед. сирота ‘тс’. Прасл. *sirota ‘сірата’ дэрыват ад прым. *sirъ з суф. ‑ota, першапачаткова nomen abstractum. Гл. Шустар-Шэўц, 1401–1402; БЕР, 6, 700. Кантытуанты прасл. *sirъ (гл. сіры) роднасныя літ. šeirỹs ‘удавец’, šeirẽ ‘удава’, авест. saē ‘сіратлівы, асірацелы’; гл. Траўтман, 301; Эндзелін, Слав.-балт. эт., 196; Праабражэнскі, 2, 289; Фасмер, 3, 627; Махэк₂, 544. Борысь (546) выводзіць *sirъ ад і.-е. *kei‑ з суф. ‑ro.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́паць ‘ісці, тупаць’, ‘хадзіць няпэўна (пра дзіця і старых)’ (ТСБМ, Янк. 2, Яўс.). Параўн. польск. tępać ‘тупаць’ (Борысь, 654: з другасным насавым), н.-луж. tepaś ‘тс’, балг. дыял. те́пам ‘ісці марудна ад старасці ці па-дзіцячы’. Гл. тупаць; форма з экспрэсіўным або варыянтным вакалізмам, што можа ўзыходзіць да прасл. *tъpati, параўн. тыпаць, гл. Аднак большасць даследчыкаў звязваюць яе з прасл. *tepti, роднасным з літ. tèpti ‘мазаць’, лат. tept ‘тс’ з асноўным значэннем ‘біць, стукаць’, да якога праз чаргаванне ўзыходзяць і тупаць, тупат, гл. (Фасмер, 4, 45; Шустар-Шэўц, 1504; ЕСУМ, 5, 548; ВЕР, 7, 949). Гл. наступнае слова. Сюды ж тэ́пало ‘той, хто тэпае’ (Янк. 2), тэ́паць ‘лапаць, сандаля’ (Яўс.), тэ́пці ‘хатні абутак’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), тэ́пкацца ‘дыбаць, ісці’ (Кал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; завёў, -вяла́, -ло́; -вядзі́; -ве́дзены; зак.

1. каго-што. Ведучы, змясціць куды-н., увесці.

З. каня ў стайню.

2. каго (што). Ведучы, даставіць куды-н. мімаходам, па дарозе.

З. дзіця ў сад.

3. каго (што). Ведучы, накіраваць куды-н., вельмі далёка, не туды, куды належыць.

З. ў балота.

4. што. Устанавіць, арганізаваць.

З. новыя парадкі.

У нас так заведзена.

5. каго-што. Набыць, абзавесціся кім-, чым-н.

З. пчол.

З. гаспадарку.

6. што. Пачаць што-н. (што абазначаецца назоўнікам).

З. гаворку.

З. песню.

З. дружбу.

7. што. Прывесці ў дзеянне, пусціць у ход (механізмы).

З. гадзіннік.

З. матор.

|| незак. заво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць.

|| наз. заво́д, -у, М -дзе, м. (да 7 знач.) і заво́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пусціць, -пушчу, -пусціш, -пусціць; -пушчаны; зак.

1. каго-што. Даць выйсці.

В. дзіця пагуляць.

В. птушку на волю.

В. цяпло з хаты.

В. снарад (выстраліць).

2. каго-што. Выпадкова не ўтрымаць, упусціць.

В. талерку з рук.

3. каго-што. Давесці да канца чыё-н. навучанне ў навучальнай установе і пад. з наданнем пэўнай кваліфікацыі.

В. студэнта.

В. адзінаццаты клас.

4. што. Вырабіўшы, падрыхтаваўшы, пусціць у абарачэнне для якога-н. скарыстання.

В. прадукцыю.

В. раман.

5. што. Высунуць, выставіць.

В. кіпцюры.

6. што. Павялічыць у даўжыню, шырыню.

В. рукавы.

|| незак. выпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выпуска́нне, -я, н. і вы́пуск, -у, м. (да 3 і 4 знач.).

|| прым. выпускны́, -а́я, -о́е (да 1, 3, 5 і 6 знач.).

В. клапан.

Выпускная адтуліна доменнай печы.

В. клас.

Выпускныя экзамены.

В. каўнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́ці, РДМ маці і мацеры, В маці і мацеру, Т маці і мацерай, ж.

1. Жанчына ў адносінах да народжаныя ёю дзяцей. Маці Міхасёва, Ганна Навумаўна, працавала на ферме даяркай. Якімовіч.

2. (звычайна ў прыдатку). Аб тым, што з’яўляецца самым родным і блізкім. Зямля-маці. □ Цябе не любіць немагчыма, Ты ў радасці, ў горы — свая, Вялікая маці-Радзіма, — Цудоўная песня мая. Хведаровіч.

•••

Маці-адзіночка — жанчына, якая ўтрымлівае самастойна пазашлюбнае дзіця і мае права на дзяржаўную дапамогу.

Маці-гераіня — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР жанчыне-маці, што нарадзіла і выхавала не менш дзесяці дзяцей; жанчына, якая мае гэта званне.

Гадзіцца ў маці гл. гадзіцца ​1.

У чым маці нарадзіла — зусім голы, без ніякага адзення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́сці, ‑вяду, ‑вядзеш, ‑вядзе; ‑вядзём, ‑ведзяце; пр. павёў, ‑вяла, ‑ло; заг. павядзі; зак.

1. каго-што і без дап. Утварыць або пачаць утвараць дзеянне суадносна з дзеясловам «весці» (у 1–6 знач.). Павесці дзіця за руку. Павесці хворага да доктара. Павесці трактар па полі. Павесці батальён на прарыў. Павесці сход далей. Павесці смыком па струнах. Павесці канал праз пустыню. Павесці барацьбу з недахопамі. □ След.. павёў па загуменню, а далей цераз поле ў лес. Крапіва.

2. безас. Разм. Пахіліць, пацягнуць. Варта толькі няправільна ступіць, і тады цябе павязе і павядзе ўбок. Шахавец. [Шафёр:] — Павяло мяне некуды, потым штуршком быццам апусціла ў вельмі глыбокую яму. Кулакоўскі.

3. чым. Зрабіць рух. Навесці рукою. Правесці плячыма. Павесці вушамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распля́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць многа і доўга пляскаць.

распляска́цца 1, ‑пляшчу́ся, ‑пле́шчашся, ‑пле́шчацца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плешчучыся, праліцца цераз край; разліцца па якой‑н. паверхні. Дома .. [Ваўчка] усё злавала на гэты раз: лепшы сын абярнуў у кухні вядро з вадой, і Ваўчок даў яму моцнага плескача, жонка замарудзіла падаць свежае малако, і ён са злосцю вырваў у яе з рук кварту, палова малака распляскалася па падлозе. Хадкевіч. / у перан. ужыв. Вывеў.. [Крамнёва] з нерашучасці стрэл на мосце і шырокі разліў белага святла, які імгненна распляскаўся па старых абымшэлых стрэхах, па чорных садах і агародах. Шашкоў.

2. Разм. Пачаць моцна і доўга пляскацца. Дзіця распляскалася ў ванне.

распляска́цца 2, ‑пле́шчацца; зак.

Расплюшчыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́ла 1, ‑ы, ж.

1. Адна з парных касцей чэрапа, размешчаная ніжэй вочніцы над верхняй сківіцай твару, а таксама адпаведная частка твару. Пасля таго, як нарадзілася дзіця, Ірына схуднела. Вочы яе запалі, скулы завастрыліся. Новікаў. Увесь гэты чалавек, выраз яго твару, вострыя скулы, гарачы тон прамовы нечым прываблівалі. «Маладосць». Белы маршчыністы лоб над загарэлымі скуламі шчодра акроплены потам. Брыль.

2. Спец. Выгіб корпуса судна ў тым месцы, дзе борт, закругляючыся, пераходзіць у днішча.

ску́ла 2, ‑ы, ж.

Гнойны нарыў, фурункул. Пан доўга ганяўся за зайцамі, крычаў на ўсё горла супраць ветру, вось і села яму скула ў горле. Якімовіч. [Вацік:] — Дык нельга ж цярпець такі боль: скулу трэба выціснуць, а рану загаіць. Баранавых.

•••

Гадзіць як благой (ліхой) скуле гл. гадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смарка́ч, ‑а, м.

1. толькі мн. (смаркачы́, ‑оў). Слізь, якая выцякае з носа, збіраецца ў носе. — Смаркачы яшчэ з носа цякуць, а збіраюцца свет перайначыць... Божа ты мой, божа! от дачакаліся! — гаротна выгукваў дзед Піліп. Колас. — Смаркачы вытры! — злосна сказала сакратарка і рушыла назад у пакой. Навуменка.

2. Адна кропля гэтай слізі. Смаркач пад носам.

3. Разм. зневаж. Пра дзіця. Гэтак ішлі гады за гадамі. З смаркача выцягнуўся я ўжо на ладнага дзецюка. Ядвігін Ш. // Пра маладога нявопытнага ў справах чалавека. [Глушак:] «Зноў гэты смаркач [Сцяпан] утыкае нос свой куды не трэба!» Мележ. — Хо! Р-работнічак, танцор няшчасны, а машыну я за цябе ачышчаць буду, га-а? Ну, скажы ты мне, смаркач! — загарлапаніў .. [шафёр], паглядваючы то на застаўку, то на мяне. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)