Све́тлыякі ярка свеціць’, ‘добра асветлены’, ‘не цёмнага колеру’, ‘чысты, празрысты (аб вадкасці)’ (ТСБМ, Нас.). Укр. сві́тлий, рус. све́тлый, стараж.-рус., ст.-слав. свѣтьлъ, польск. światły, в.-луж., н.-луж. swětły, чэш. světlý, славац. svetlý, серб.-харв. сви̏јетао, свијѐтла, свијѐтло, славен. svétel, балг. све́тъл, макед. светол. Прасл. *světьlъ, дэрыват ад *světъ (гл.) з суф. ‑ьlъ (Фасмер, 3, 576; Махэк₂, 595). Інакш Сной₁ (622), які разглядае слова як дзеепрыметнік на ‑l‑ ад прасл. дзеясл. *svěsti, svísti ‘свяціць’, якія потым былі выцеснены новым дзеясловам *světiti (гл. свяціць), што, мабыць, залішне. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1387; БЕР, 6, 543–544; Борысь, 621; Мартынаў, Лекс. взаим., 169.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаяро́с жарт. ‘высокі; той, што расце ўгару (расліна і інш.)’ (Варл.), стаеро́савы ‘тс’ (Растарг.), стаяро́савы (стояро́совый) ‘які рос стоячы (гаворыцца жартам)’ (Нас.). Параўн. рус. стоеро́совый жарт. ‘які расце стоячы (пра дрэва)’, стоеро́совый дура́к ‘дубіна, дурань’. Эўфемізм, выкарыстоўваецца як іранічны адказ на пытанне пра тое, што невядома таму, хто гаворыць, або ён не хоча называць; паводле Карскага (2–3, 90), утворана шляхам спалучэння дзеепрыслоўя цяп. часу ад стаяць (гл.) і імя (*рос?, гл. рост, расці). Па падобнай мадэлі ўтворана стаясёрка ‘кабат, кухвайка (кароткая або з кароткімі рукавамі)’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.) з іранічнай асацыяцыяй (да сраць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапе́лец ’чалавек, які ўтапіўся або топіцца’ (ТСБМ). Запазычана літаратурным шляхам (Купала) з польск. topielec ’тс’, ’істота, што жыве ў вадзе і зацягвае туды грэшнікаў; вадзянік’, што ад topiel ’глыбокае месца ў рацэ, у возеры, топкае балота’. Гл. наступныя словы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышчу́ра ’падслепаваты чалавек’ (Бяльк.). З рус. прищура ’пра чалавека, які мае звычку жмурыць вочы’ < прищуриться ’прыжмурыцца’, параўн. прывальваць ’прыжмурваць’ (ТС) пры скаліць зубы ’смяяцца’ (там жа), што, магчыма, сведчыць пра сувязь з шчэрыць (гл.), якую адмаўляе Фасмер (4, 511).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустамало́т ’балбатун; чалавек, які без сэнсу гаворыць, крычыць’ (ТСБМ, Шат., Варл.; бялын., Янк. Мат.; міёр., З нар. сл.; карм., гом., Мат. Гом.), пустамало́ціць ’балбатаць, плявузгаць’ (Шат.). Ад пусты́ (гл.) і малаці́ць; параўн. апісальнае народнае пуста́я малата́рня пра такога чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́бат ’аўтамат, які выконвае складаныя дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека’ (ТСБМ). Праз рус. ро́бот з чэш. robot ’штучны, механічны рабочы’, створанага Карлам Чапекам у драме «R.U.R.» (1920 г.). Узыходзіць да раннепрасл. *orbъ > прасл. *robъ/*rabъ ’раб’ < і.-е. *orbhos.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́тнік ’пучок саломы, які прывязваецца да ніжняй падборы невада ці брадніка’ (паўн.-усх., КЭС), ’невад для лоўлі рыбы на вялікіх глыбінях’ (Паазер’е, Браім). Да мут (гл.): салома ці анучкі муцілі ваду, і каламута адганяла рыбу на шлях руху невада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мільга́ (м.) ’дробны, крохкі лёд, які ідзе па рэках ледаставам’, ’шарош’ (Крыў., Дзіс.). Да мальга́ ’дробныя рэчы, дробязь’ (гл.). Мена а > і адбылася праз рэдуцыраваны гук ъ, характэрны гэтым гаворкам. Не выключана магчымасць супастаўлення лексемы мільга́ з мільга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́клус ’маленькі вулейчык, які ставіцца для лоўлі раёў’ (Сцяшк.). Няясна, улічваючы геаграфію слова, можна выказаць здагадку аб сувязі з польск. kłusować ’бяспраўна паляваць’, klusanie ’бадзянне’ і пад.; параўн., аднак, рус. неклеус ’маленькі вулей’ (іван., СРНГ). Гл. таксама навуз, навузнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазіты́ўныякі заснаваны на фактах, на вопыце; дадатны’ (ТСБМ). З рус. позити́вный ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78). Не выключана запазычанне і з польск. pozytywny. У рус. і польск. мовах праз зах.-еўрап. мовы з лац. positīvus (параўн. Фасмер, 3, 303).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)