Бабаду́р ’куралеснік, які спакушае жанчын сваімі размовамі’ (Нас.). Укр.бабоду́р ’залётнік, лавелас’. Складанае слова: першая частка да баба ’жанчына’, другая дуры́ць або дурэ́ць. Цікава, што семантычна ідэнтычнае ўтварэнне ёсць і ў ням. мове: Weibernarr ’лавелас’ (< Weib ’жанчына’, Narr ’дурань’).