Дурэ́ць ’дурэць’. Рус. дуре́ть, укр. дурі́ти ’тс’, польск. durzeć ’упадаць у задуменнасць і да т. п.’, чэш. duřeti ’быць у збянтэжанасці, глядзець азадачана’, славен. duréti ’тупа, бяздумна глядзець’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 160–161, але без бел. матэрыялу). Прасл. *durěti звязана з прасл. *dur‑ (гл. дурны́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)