Вінчэ́стэр, вінчэ́сцер ’тып паляўнічага ружжа’ (БРС, КТС). Укр.вінче́стер, рус.винчестер, польск.winchester. Назва паходзіць ад уласнага імя амерыканца A. O. Winchester, які сканструяваў ружжо ў 1865 г. У бел. мову лексема магла прыйсці з рус. або польск. мовы.