Сме́лы ‘які не паддаецца страху; храбры, адважны’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., ТС, Пятк. 2, Сл. ПЗБ), сме́ліць ‘рабіць смелым’ (Нас., Ласт.). Укр. смі́лий, рус. сме́лый, польск. śmiały, чэш. smělý, славац. smelý, серб.-харв. сме̏о, славен. smẹ̑lсерб.-харв.), балг. смел. Прасл. *sъmělъ, першапачаткова дзеепрыметнік прошлага часу на ‑l‑ ад дзеяслова *sъměti (гл. смець); Бернекер, 2, 47; Праабражэнскі, 2, 341–342; Фасмер, 3, 684; Сной₁, 584–585; Махэк₂, 560; Рэйзак, 585; Борысь, 617.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сморг ‘летні час, гарачая пара’ (Нас.), ‘пільная праца’ (Бяльк.), сморк ‘гарачая летняя пара’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, да смо́ргаць, смарга́ць ‘тузаць, торгаць, шморгаць’, адсюль ‘тое, што непакоіць, прымушае спяшацца’. Параўн. таксама ст.-бел. сморкъ (сморщъ) ‘хмара, смерч’ (Ст.-бел. лексікон), якое збліжаецца з морак ‘змрок’ і далей з марока ‘клопаты, цяжар; нешта заблытанае’ (гл.), чэш. smršt ‘віхор’ і ўсх.-слав. сморч ‘дождж, віхура’. Апошняе Брукнер (503) параўноўвае з рус.-ц.-слав. смркати ‘уцягваць, усмоктваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сугалаўкі́, суголоўкі́ ’канец градак на полі’ (Выг.). Укр. су́голова, су́головок ’папярочныя барозны ў канцы ўчастка’, ’палявая сцяжынка ўздоўж поля, да якой упоперак прылягаюць іншыя ўчасткі’. Бел. (палес.) — укр. ізалекса; гл. Выгонная, Бел.-укр. ізал., 17. Да су- і галава, аформленае рознымі суфіксамі; адносна семантыкі параўн. рус. наўг. головни́к ’палявая дарожка, што ідзе цаліной па мяжы’, у аснове якой, відаць, метафара ’канец (пачатак) чаго-небудзь’, ’галава’, параўн. макед. глава ’вытокі ракі’; інакш гл. ЕСУМ, 5, 466.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сугро́б ’гурба намеценага снегу’ (Бяльк., Яшк., Сл. ПЗБ; усх., ЛА, 2). Ст.-бел. сугропь, суграпъ ’гурба снегу’ (XVI ст., ЖНС), ст.-рус. (XV ст.) сугробъ ’гурба, стос’, укр. сугро́б ’узвышша, узгорак’. Дыял. прасл. *sǫgrobъ < *sъ‑grebti ’згрэбці’ з апафаніяй у корані; гл. Борысь, Prefiks., 102. Параўн. серб.-харв. дыял. су̑греб ’сверб, хвароба скуры; паводле народных вераванняў — вынік таго, што чалавек наступіў на месца, дзе сабака гроб зямлю’ (Элезавіч, 2), балг. дыял. сугреб ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумаваць ’раздумваць’ (Арх. Федар.), ’маркоціцца, перажываць’, ’разважаць, меркаваць’ (Тур.), сумува́тысь ’абмяркоўваць, дамаўляцца, раіцца’ (Клім.), сумувати (суму сумувати) ’размаўляць’ (Зянк.). Рус. зах., паўдн. сумова́ть ’думаць, меркаваць’, су́му сумовать ’думаць, мазгаваць’. З польск. sumovać ’падлічваць’, якое ўжо ў ст.-бел. сумовати ’тс’ (XVI ст.) < ст.-польск. sumovać, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 78. Польскае слова ад suma, гл. сума1, цяжка адмежаваць ад сум і роднасных, параўн. Брукнер, 526; Бязлай, 3, 341; ЕСУМ, 5, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухаду́шына ’ўдар кулаком у хрыбет, моцны ўдар’ (Нас., Бяльк.), ’сухотнік’ (Нас.). Хутчэй за ўсё, утворана на базе прыметніка сухаду́шны ’слабасільны’ (Нас.), што да сухі́ ’слабы, хілы; пусты’, параўн. слабаду́шны, маладу́шны, рус. тщеду́шный ’слабасільны’ і пад., другая частка звязана з дух (гл.), параўн. слабы́ ду́хам ’няўстойлівы, падатлівы’. Значэнне ’ўдар’, відаць, на аснове ду́хам ’мігам, хутка’, адны́м ду́хам (ды́хам) ’раптам, за адзін раз’ (ТСБМ), гл. таксама дыхаць; да семантыкі параўн. польск. suche razy ’біццё без крыві’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́біць ’падхапіць, украсці’ (Варл., Кал.), сцы́біць, зьдзі́біць ’тс’ (Некр. і Байк.), сці́брыць ’тс’ (Касп., Бяльк., Растарг.), сці́брыты ’тс’ (Сл. Брэс.), сцы́брыць ’тс’ (Мат. Гом.), сці́бчыць ’тс’ (Жд. 3), сюды ж, відаць, сці́біцца ’ўшчамляцца, лезці’ (трак., Сл. ПЗБ); паводле аўтараў слоўніка, з літ. stiẽbtis ’выцягвацца’ (Сл. ПЗБ, 5, 39), што няпэўна. Параўн. рус. сти́брить ’тс’ і ’з’есці’. Няясна (Фасмер, 3, 759); паводле Горбача (Арго, 31), аргат. зци́брить ’украсці’ з цыган. тэ стырдэс ’тс’. Гл. цібрыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сібе́рны ‘пранізлівы халодны (пра вецер); злы, буяны (аб чалавеку)’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Нік., Жд. 1), ‘вялікі’: сіберны мароз (Пятк., Сержп. Прымхі, Жд. 2), ‘злосны, дрэнны’ (Жыв. сл.), сібі́рны ‘злы, жорсткі’ (Некр., Бяльк., Жд. 1, Скарбы), сібі́рка ‘сіберны, халодны вецер’ (Бяльк.), sibièrny ‘вылюдак, прыгнятальнік’ (Федар. 4), sibírnik ‘бандыт, крымінальнік’ (Варл.). Рус. смал., варонеж. сиби́рный ‘зверскі, злы’. Калі меркаваць па першым значэнні, то, відавочна, з сівер (гл.) пад уплывам Сібір у духу народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіг ‘паўночная праснаводная прамысловая рыба сямейства ласасёвых’ (ТСБМ), сіга ‘падуст’ (басейн Нёмана, Жукаў). З рус. сиг, дзе вядома з 1563 г. (Шмялёў, ВСЯ, 5, 193; Чарных, 2, 160 — з пачатку XVI ст.). Паходжанне рускага слова спрэчнае. Большасць даследчыкаў схіляюцца да запазычання з прыбалтыйска-фінскіх моў, параўн. карэл, siiga, вепс. sīg, фін. siika, эст. siig, Р. скл. siia ‘сіг і розныя яго падвіды’ (Фасмер, 3, 617; Анікін, 494; Каламіец, Рыбы, 117–118; Папоў, Из истории, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́лас ‘сакавіты корм для жывёлы’ (ТСБМ), сіло́с ‘тс’, ‘мешаніна’ (Янк. 3.), сі́лас, сіло́с іран. ‘вінегрэт’ (Сл. рэг. лекс., Сл. Брэс.). Новае запазычанне праз рус. си́лос ‘тс’, дзе з’явілася ў 2‑й пал. XIX ст. Крыніцай запазычання з’яўляецца ісп. silos ‘падземнае глыбокае цёмнае памяшканне’, ‘яма для захоўвання збожжа’, якое ўзыходзіць да грэч. σιρός ‘мера аб’ёму’, ‘яма для захоўвання збожжа’; гл. Трубачоў, Дополн., 3, 622; Караленка, Лексикогр. сб., 3, 1958, 139 і наст.; КЭСРЯ, 409.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)