ша́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Шуснуць, шмыгнуць куды-н.

Ш. у гушчар.

2. 3 шумам, хутка ўпасці, зляцець.

Дрэва шаснула на зямлю.

3. Моцна стукнуць па чым-н. або з энергіяй праявіцца ці хутка зрабіць што-н.

Ш. палкай па дошцы.

Ш. нажом па мясе.

Ш. талерку (пабіць). Шаснуў дождж.

Шаснула куля над галовамі.

4. Утварыць шоргат, глухі шум.

Нешта шаснула ў кустах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пеража́хнуць ’сціхнуць (пра боль)’ (слуц., Сл. ПЗБ). Да пера- і жа́хнуцьстукнуць, ударыць’ (гукапераймальнага паходжання, параўн. і жах (гл.), што чаргуецца з гасіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́хнуцьстукнуць’ (Мат. Гом.). Рус. раха́ть, рахну́ть ’кідаць што-небудзь цяжкае’, славац. rachnúť ’грымнуць; бухнуць’, чэш. řachnouti ’тс’. Магчыма, гукапераймальнае (Фасмер, 3, 449).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́хаць ‘гучна біць; ламаць з трэскам’, ‘трашчаць, ламацца’ (Нас.), ‘рэзка адрывіста грымець, бухаць’ (Юрч. Сін.), ‘трэсці’ (ТС), ‘трашчаць’ (Байк. і Некр.), ‘страляць’ (ТС), ‘стукаць, грукаць дзвярыма’, ‘балбатаць’ (Ян.); тра́хнуць ‘моцна, з сілай стукнуць каго-небудзь’, ‘выстраліць па кім-небудзь’, ‘застрэліць’ (ТСБМ), ‘трэснуць’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр.), ‘стукнуць, упасці’ (ТС), ‘стукнуць (пра гром)’, ‘раптоўна пабегчы, ірвануцца’ (Мат. Маг.), тря́хнуцьстукнуць каго-небудзь чым-небудзь’ (Бяльк.); тра́хнуті ‘ўдарыць’ (Вруб.); сюды ж вытворныя ад траха́т ‘трэск’ трахата́ць ‘ламаць, крышыць’ (гродз., ЖНС), трахаце́ць ‘дрыжаць, трашчаць’ (Сл. ПЗБ); таксама тра́ханне, трахканне ‘грукат’, тра́ханнік, тра́хканнік ‘той, хто грукоча’ (Юрч. СНЛ). Утварэнні на базе гукапераймальнага трах, гл.

Траха́ць ‘трэсці’ (ТС), трахану́ць ‘страсянуць’ (Нас.; брасл., Сл. ПЗБ), ‘растрэсці (гной)’, ‘затрэсціся ад холаду’ (Юрч. СНЛ), трыхану́ць ‘страсянуць’ (Бяльк.), тріхану́ць ‘калатнуць; зрабіць вобыск’ (Юрч.). Фасмер (4, 113) мяркуе, што рус. тряхну́ть і тряха́ть з’яўляюцца новаўтварэннямі ад трясти́ ‘трэсці’; таксама Брукнер (579) польск. trząchąć адносіць да trząść ‘трэсці’. Параўн. паралельнае траса́ць, гл. трэсці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́бкаць ’барабаніць, тарахцець, звінець’ (ТС), тара́бнуцьстукнуць, загрымець’: цэпом тарабнуў, отмукае лотку (ТС), тара́бканье ’пустая размова’ (ТС). Вытворнае ад гукапераймання *тараб!, звязанага з тарабаніць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Разм.

1. Утварыць моцны адрывісты гук, выстраліць. Гулка бахнуў драбавік. Броўка. / у безас. ужыв. — Ну і бахнула! — у захапленні ўсклікнуў Мікешка, скаціўшыся з абрыву. Беразняк.

2. З шумам ударыць, стукнуць, кінуць. Бахнуць па галаве. Бахнуць кулаком па стале. Бахнуць шклянку на падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талха́ць ’штурхаць’ (шарк., ЛА, 2), ’запіхваць’ (красл., Сл. ПЗБ), талхану́цьстукнуць, ударыць’ (бярэз., Сл. ПЗБ). Гл. талахкаць ад імітатыва *талах, варыянт *талх побач з талых, гл. Параўн. таўхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бабу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Упасці гучна. / у безас. ужыв. Бабухнула недзе: відаць, абваліўся ў ваду бераг. Караткевіч.

2. Выстраліць. Бабухнуць з дубальтоўкі.

3. Моцна ўдарыць; гучна стукнуць. [Уладусь:] — Каменем як бабухнуў [хлапчук] па назе, дык от яна і хруснула. Чарнышэвіч. / у перан. ужыв. Першы бабухнуў у звон віленскі губернатар генерал-ад’ютант Назімаў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аздзівя́ліць ’азадачыць, ударыць, стукнуць, выпіць’ (Нас.). Нас., 361, параўноўвае з адзевуліць (гл.). Гэтыя словы звязаць цяжка з прычыны цьмянага вакалізму і кантамінацыйнага словаўтварэння. Калі да дзіва, дзід (гл.), тады з адзівуліць. Параўн. абакуліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́нснуцьстукнуць, ударыць, пляснуць’ (Скарбы; шчуч., З нар. сл.), тыцнуць ’тс’ (любч., Нар. словатв.). “Глухі” варыянт імітатыўнага дзеяслова бэнцнуць ’тс’ (гл.), параўн. форму без назалізацыі (сведчанне запазычанасці з польск. bęcnąć ’тс’) — пэцнуць ’тс’ (Цых.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)